Мазгата́ць ’біць, разбіваць, мажджэрыць’, ’грукаць дамагаючыся’ (Нас.). Рус. мозгота́ть ’тс’, ’балбатаць’, ’смактаць, есці’, ’хутка бегаць’, зах.-укр. москота́ти ’невыразна гаварыць, дрэнна вымаўляючы’, моско́та ’няясная вымова’. Да ⁺мозгот, утвораны, як стукот, лёскат, грукат, ад мазга́ць, параўн. славен. серб.-харв. мо̀згати ’ламаць галаву’ (звычайна такія дзеясловы выступаюць у пары: грукацьгрукатаць, ляскацьлескатаць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ссаць, ссу, ссеш, ссе; сеем, ссяце; заг. ссі; незак., каго-што.

1. Рухамі губ і языка ўцягваць у рот якую‑н. вадкасць праз вузкую адтуліну ў чым‑н., смактаць (у 1 знач.). Ссаць малако праз соску з бутэлькі. // Карміцца малаком маці, усмоктваючы яго з грудзей, вымя. Дзіця ссала прагна, круцячы ад асалоды і задавальнення галоўкай і тыцкаючыся носікам у цёплыя матчыны грудзі. Васілевіч. Пасля было ціха, мычала толькі і пляскала языком цяля — ссала. Пташнікаў. // Смактаць (у 4 знач.). Ссаць пустышку. Ссаць палец. □ У час зімовай спячкі мядзведзь падтрымлівае сваё існаванне тым, што ссе лапу. «Полымя». // Разм. Курыць папяросу, люльку і пад. [Андрэй Руды] ссаў свае далікатныя папяросы-люлечкі, пускаў ноздрамі далікатныя струменьчыкі дыму. Мележ.

2. безас. Пра тупы, ныючы боль у жываце (ад голаду, хваробы і пад.). Ссе пад лыжачкай. □ [Ігналю] робіцца моташна і нешта ссе ў грудзях. Бядуля.

•••

Ссаць кроў — тое, што і піць кроў (гл. піць).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Дзіця́ ’дзіця’ (мн. л. дзе́ці). Рус. дитя́ (де́ти), укр. дитя́ (ді́ти), польск. dziecię, чэш. dítě (děti), балг. дете́ і г. д. Прасл. *dětę ’дзіця’, *děti ’дзеці’. Паводле Трубачова (Эт. сл., 5, 13), *dětę звязана з *dojiti ў значэнні ’ссаць, смактаць’ (гл. там жа крытычны агляд іншых версій). Фасмер, 1, 516; Бернекер, 1, 196; Траўтман, 51.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Насос1 ’запаленне неба (у коней)’ (Гарэц., Бяльк.), насосы ’пухліна дзёснаў за пярэднімі зубамі’ (Клім., Пятк.), рус. насосы ’тс’, ’малочніца ў дзяцей’, польск. nasosy ’запаленне дзёснаў у коней’. Да ссаць (гл. Фасмер, 3, 47).

Насос2 ’нагар (у люльцы)’ (ТС). Гл. ссацьсмактаць’, параўн. нассацца ’насмактацца’ (ТС).

Насос3 ’сала, якое соліцца ў расоле’ (Сл. ПЗБ). Да насса́ць ’насядуць’, гл. ссаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Су́сліцьсмактаць; піць, цягнуць патрошку’, ’мусоліць’ (Нас., Некр. і Байк.), ’ледзь сачыцца (пра ваду)’ (Цых.), суслі́ць экспр. ’прасці’ (Сл. рэг. лекс.); сюды ж, відаць, і сусмо́ліць ’слініць, ссаць, абсмоктваць’ (Варл.) з экспрэсіўнай устаўкай ‑мо‑, су́сліцца ’замаслівацца пры ссанні’ (Нас.). Рус. наўг. су́слить ’павольна піць; чмокаць’, су́сля ’той, хто сусліць’. Звязана чаргаваннем галосных з *sъsati ’ссаць’; гл. Фасмер, 3, 810; ЕСУМ, 5, 483.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Мэмляцца, мімлятісе ’марудна што-небудзь рабіць’ (беласт., Сл. ПЗБ), рус. мумлить, мумритьсмактаць, павольна жаваць’, каш. mumlac ’тс’, н.-луж. mumliś, в.-луж. mumlić, mumolić ’жаваць з цяжкасцю’, укр. мимрати ’рабіць марудна’. Паўд.-слав. лексемы семантычна трохі аддаленыя ад бел. Гукапераймальнае. Параўн. с.-н.-ням., новав.-ням. mummen, mummeln ’мямліць, жаваць, як бяззубы’ (Бернекер, 2, 75; Мацэнаўэр, LF, 11, 162; Фасмер, 3, 9). Гл. таксама му́мліць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ссаць ‘уцягваць у рот, смактаць’ (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр., Касп., Федар. 4, Сл. ПЗБ, Варл., ТС). Укр. сса́ти, рус. соса́ть (пад уплывам слоў со́ска, сос — гл. Фасмер, 3, 725), стараж.-рус. съсати ‘ссаць’, съсъ ‘сасок, грудзі’, польск. ssać, каш. sësac, чэш. sáti, ст.-чэш. ssáti, славац. sať, серб.-харв. са̏ти, си̏сати, славен. sesáti, балг. си́сам, ст.-слав. съсати. Прасл. *sъsati (< *sъps‑ati) ‘ссаць, высмоктваць’, дзеяслоў з прэфіксам *s‑, каранёвая частка якога засноўваецца на паўн.-і.‑е. базе *seu̯‑p‑/*seu̯‑b‑ ад кораня *seu̯‑ ‘сок; выціскаць сок; ссаць, смактаць (сок)’; гл. Борысь, 573–574. Бязлай, 3, 229 праславянскае адносіць да і.-е. *seu̯‑p/b:*sū‑p/b; Фасмер (3, 725–726) і.-е. *su‑p/su‑b лічыць выклічнікам, а славянскі дзеяслоў гукапераймальным; параўн. ст.-інд. súpas ‘поліўка’, ст.-ісл. súpa ‘піць сёрбаючы’, ст.-в.-ням. sûfan ‘тс’. Гл. яшчэ Махэк₂, 538; Сной₁, 563; Скок, 3, 244; Глухак, 549; SEK, 4, 267; ЕСУМ, 5, 388–389.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сёрбаць ‘гучна есці ці піць’, ‘сморгаць’, ‘сцябаць’ (ТСБМ, Нас., Касп., Варл., Чач., Мядзв., Бес., Нар. лекс.), сярба́ць ‘тс’ (Нас., Бяльк.), серба́ць ‘тс’ (ТС), сёрб ‘глыток’ (Байк. і Некр., Нас., Нар. лекс.), ‘выклічнік ад сёрбаць’ (Нас., Янк. 3.). Укр. сьо́рба́ти, рус. дыял. серба́ть, сёрбаць, стерба́ть, ст.-рус. серебати, польск. sarbać, sorbać, siorbać, в.-луж. srěbać, н.-луж. sŕebaś, чэш. střebati, славац. strebať, харв. srȅbati, славен. srẹ́bati, балг. съ́рбам, макед. срба, ст.-слав. сръбати. Прасл. *sьrb‑/*sъrb‑/*serb‑. Бліжэйшыя адпаведнікі: літ. sur̃bti, srė̃bti, лат. surbt, strèbt, лац. sorbeō, sorbēre ‘сёрбаць’, ст.-в.-ням. sürpfeln ‘тс’; гл. Траўтман, 294; Мюленбах-Эндзелін, 3, 1125; Торп, 445; Брукнер, 481; Махэк₂, 585; Фасмер, 3, 604. Сной₁ (600) узводзіць да і.-е. базы *ser‑bh‑смактаць’ і сцвярджае роднасць з прасл. *srъkatiсмактаць, ссаць’, параўн. чэш. srkati, якое Махэк₂ (572) лічыць гукапераймальным. Паводле Глухака (577), абедзве асновы маюць гукапераймальны характар. Борысь (549) прыводзіць апафанічны рад: і.-е. *sr̥b(h)‑/*serb(h)‑/*sreb(h)‑. Гл. яшчэ Шустар-Шэўц, 1348; ЕСУМ, 5, 493.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Смок1 ‘вясёлка, радуга’ (Гарэц., Бяльк., Шатал.; ашм., Стан.; свісл., Сцяшк. Сл.; астрав., Сл. ПЗБ), шмок (szmok) ‘вясёлка’ (Арх. Федар.). Укр. цмок, польск. smok powietrzny ‘тс’. Магчыма, аддзеяслоўнае ўтварэнне ад смактаць (гл.), з прычыны распаўсюджанага ў славян уяўлення, што вясёлка смокча ваду з мора, рэк і азёр для дажджу (Толстой, ОЛА, Исследов., 44–45). Аднак больш верагодна, што слова тоеснае са смок3, цмок (гл.), і ў гэтым выпадку адлюстроўвае архаічную семантыку; параўн. заўвагу ў Іванова і Тапарова (Иссл., 146 і наст.) “об общеафриканских представлениях о змеях — поглотителях вод, чаще всего выступающих в виде радуги”; гэтыя ўяўленні шырока распаўсюджаны і ў іншых месцах свету (Мифы, 1, 469).

Смок2 ‘помпа; жалезная вадасцёкавая труба; пажарная труба, шланг’ (Нас., Гарэц., Байк. і Некр.), ‘соска’ (Сцяшк. Сл.). Укр. смок, польск. smok ‘тс’. Да смактаць, параўн. Брукнер, 503; Праабражэнскі, 2, 336–337; ЕСУМ, 5, 325.

Смок3 ‘змей, дракон’ (Нас., Гарэц., Байк. і Некр.; кам. Жыв. НС), ‘казачная істота, якая сваім дыханнем прыцягвае да сябе сваю ахвяру’ (Варл.), ‘міфічная істота’ (Сцяшк. Сл.), ст.-бел. смокъ: смокъ, яду напо(л)нены (Рам., Выбр. тв., 79). Гл. цмок.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лакта́ць ’хлябтаць’ (Гарэц., Др.-Падб., Нас., Касп.), ’многа і прагна піць’ (Сл. паўн.-зах.; міёр., Нар. сл.), рус. лактаць, ’хлябтаць (аб жывёлах)’, ’піць (аб чалавеку)’, лактацьсмактаць’. Інтэнсіў да лакать, якое з прасл. lokali ’хлябтаць’, параўн. лат. lakai, laki, літ. lakti, магчыма, ст.-грэч. λάπτω ’ліжу, хлябчу’, арм. lakem ’ліжу’ — усе да і.-е. гукапераймальнай асновы *laku∼. Гл. больш падрабязна: Траўтман, 149; Бернекер, 727; Фасмер, 2, 514; Махэк₂, 338; Скок, 2, 314; Слаўскі, 5, 151–153.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)