смакта́ць, смакчу́, смо́кчаш, смо́кча; смакчы́; незак., што.

1. Губамі і языком уцягваць у рот што-н. вадкае праз вузкую адтуліну ў чым-н.

С. малако.

2. Пра насякомых і некаторых жывёлін: усмоктваць у сябе што-н. вадкае пры дапамозе спецыяльных органаў.

Пчала смокча нектар з кветкі.

Авадні смокчуць кроў каня.

3. Трымаць у роце, размінаючы, размякчаючы губамі, языком і змочваючы слінай.

С. цукар.

4. Трымаючы што-н. у роце, рабіць смактальныя рухі языком і губамі.

С. соску.

С. лапу.

С. люльку (курыць).

5. перан., звычайна безас. Выклікаць тупы боль.

Смокча пад грудзямі.

Смактаць кроў з каго-н. — мучыць, прыгнятаць каго-н., здзекавацца з каго-н.

|| наз. смакта́нне, -я, н.; прым. смакта́льны, -ая, -ае (да 1—4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

смакта́ць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. смакчу́ смо́кчам
2-я ас. смо́кчаш смо́кчаце
3-я ас. смо́кча смо́кчуць
Прошлы час
м. смакта́ў смакта́лі
ж. смакта́ла
н. смакта́ла
Загадны лад
2-я ас. смакчы́ смакчы́це
Дзеепрыслоўе
цяп. час смо́кчучы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

смакта́ць несов., в разн. знач. соса́ть;

с. малако́ — соса́ть молоко́;

с. цуке́рку — соса́ть конфе́ту;

с. цыгарэ́ту — соса́ть сигаре́ту;

п’я́ўка смо́кча кроў — пия́вка сосёт кровь;

с. кроў — соса́ть кровь;

с. ла́пу — соса́ть ла́пу;

чарвя́к смо́кча — (каго) червь сосёт (кого)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

смакта́ць, смакчу, смокчаш, смокча; незак., каго-што.

1. Рухамі губ і языка ўцягваць у рот якую‑н. вадкасць праз вузкую адтуліну ў чым‑н. Утульна і хітравата падміргвалі кантрольныя лямпачкі на пультах, мякка гулі рэле аўтаматычных лабараторый. І не трэба было хавацца ў скафандры, смактаць з трубкі вадкую ежу. Шыцік. // Карміцца мацярынскім малаком (пра дзіця, дзіцяня); уцягваць яго ў рот з грудзей, вымені. Мабыць, толькі маленькі Санька нічога не адчуваў, ён смактаў сабе матчыны грудзі і часам заходзіўся плачам. Сабаленка. [Медзведзяняты] ляжалі каля.. [мядзведзіцы] ў бярлозе і драмалі разам з ёю, бездапаможныя, сляпыя, і безупынна смакталі мацярынскае малако. В. Вольскі. То ў Кветкі, то ў Лысухі, па чарзе, Цяля са смакам малако смактала, Расло, цяжэла ў вазе. Маеўскі. // Разм. Піць, не адрываючыся, уцягваючы вадкасць праз няшчыльна сцятыя губы. Па чарзе кладзёмся па бераг і з палонкі смокчам ваду. Карпюк. Цімка ўзяў бераг шклянкі ў губы і пачаў смактаць. Кулакоўскі. // Разм. Піць гарэлку, п’янстваваць. [Цвіркун:] — Прыкінем, хто ў нас асабліва любіць смактаць самагонку. Корбан.

2. Уцягваць, усмоктваць у сябе якую‑н. вадкасць пры дапамозе спецыяльных органаў (пра жывёлін, насякомых). Валодаючы бясшумным палётам, вампіры ноччу нападаюць на сонных жывёл, пракусваюць без усялякага болю скуру і смокчуць кроў. Матрунёнак. [Арцём:] — Даніла Паўлавіч! Пчала Вунь з кветкі смокча сокі. Бялевіч. // Усмоктваць ваду, пажыўныя рэчывы з зямлі (пра карані раслін). Хай карэньчыкі ў цемры Смокчуць сонца разам з сокам, Каб раслі вачам на ўцеху Кветкі гожыя высока. Гілевіч. Там кнігаўкі плачуць ад спёкі, Падставіўшы сонцу раты, Трымцяць багуны і асокі І смокчуць ваду чараты. Калачынскі. // перан. Разм. Цягнуць, бессаромна браць у каго‑н. грошы і пад., нажывацца за кошт іншых. І ён, як той павук пачварны, усю ваколіцу смактаў і з крыўд людзей жывых бяскарна сваё багацце ўсцяж збіраў. Але не цешыла багацце старога графа-багача. Машара.

3. Усмоктваць, убіраць у сябе якую‑н. вадкасць, газ і пад. (пра машыны, прыстасаванне механізмы). Паравоз спыніўся каля вадакачкі і пачаў смактаць ваду з доўгага хобата. Грахоўскі. Зранку між сосен Смокчуць насосы З жылаў праколатых Цёплае золата. Пушча.

4. Узяўшы што‑н. у рот і змочваючы слінай, рабіць смактальныя рухі языком і губамі. Смактаць соску. □ Мядзведзь смокча лапу ў бярлозе санліва. Купала. Месяцаў сем мае веку хлапчына. Як сціхне, Свае кулачкі пачынае смактаць. Зарыцкі. // Разм. Курыць (тытунь, папяросу, люльку). Дзед моўчкі смокча сваю самаробную арэхавую люльку на ўслоне збоку стала. Якімовіч. [Гельскі:] — Кураць, смокчуць без канца і без меры! У цябе ўжо, мусіць, у вантробах, як у коміне. Чорны. // Трымаючы ў роце і раствараючы або размякчаючы слінай, паступова з’ядаць. «Як гэта, мусіць, добра, — з зайздрасцю падумала Лёдзя, — стаяць вось так, калі ідзе дождж, і смактаць карамелькі». Карпаў. [Дзяўчына] з заклапочаным выглядам смактала кавалачак.. хлеба. Брыль.

5. без дап. Выкліка́ць тупы боль ва ўнутраных органах. Максім і сам адчуваў сябе вельмі кепска, бо голад, падражнены кубкам роднага пойла, зноў, як абцугамі, сціскаў нутро і балюча смактаў у страўніку. Машара. Тут [у турме] многа часу для роздуму, каб толькі не перашкаджаў боль, не смактаў голад. Дамашэвіч. / у безас. ужыв. Ад голаду ў хлопцаў смактала пад грудзьмі. Новікаў.

6. перан. Прыносіць пакуты, мучыць (пра якое‑н. пачуццё). Крыўда смокча сэрца. □ [Янка:] — Клейна мяне ўсынавіла. Цяпер я брат Ядвіньчын і ўсім, здаецца, раўня. А мяне смокча. То шчаслівы, а то ўспамінаю, што чорны, як бот, і — ну хоць ты плач. Караткевіч. Вабіла.. [агранома] багатая ўкраінская прырода, але не пераставаў смактаць яго і смутак па радзіме. Васілевіч.

•••

Смактаць кроў — тое, што і піць кроў (гл. піць).

Чарвяк смокча каго гл. чарвяк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

смакта́ць sugen* vi, vt ltschen vt, vt (цукерку і г. д.);

смакта́ць гру́дзі an der Brust sugen*; die Brust nhmen*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Смакта́ць ‘уцягваць у рот, аблізваць, ссаць’ (ТСБМ, Нас., Шымк. Собр., Ласт., Байк., Шат., Касп., Бяльк., Сл. ПЗБ), смокта́ць ‘тс’ (ТС), смакці́ць ‘тс’ (Шатал.), ‘есці вельмі мала, перабіраючы’ (Нар. лекс.). Укр. смокта́тисмактаць; прагна піць’, рус. дыял. смокта́ть ‘тс’, польск. smoktać, smokaćсмактаць; цмокаць (на каня)’, балг. дыял. смо́хтам ‘ссаць, уцягваць у сябе ротам’. Гукапераймальнае; гл. Праабражэнскі, 2, 336–337; Брукнер, 503–504; Фасмер, 3, 690; ЕСУМ, 5, 326 (рэканструюецца позняе *smoktati, звязанае з гукаімітатыўным *smokъ, гл. цмок, цмкаць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

засмакта́ць², -макчу́, -мо́кчаш, -мо́кча; -макчы́; зак. (разм.).

Пачаць смактаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

смакта́нне ср. соса́ние; см. смакта́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

су́сліць, -слю, -сліш, -сліць; -слены; незак., што (разм.).

Павольна, нетаропка смактаць што-н.

С. цукерку.

Дзіця с. пальцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ледзяне́ц, -нца́, мн. -нцы́, -нцо́ў, м.

Празрыстая цукерка з застылай сумесі цукру з фруктовым сокам.

Смактаць ледзянцы.

|| прым. ледзянцо́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)