неперабо́рлівы, ‑ая, ‑ае.

Які не вылучаецца пераборлівасцю, строгасцю ў выбары; які нічым не грэбуе. [Надзея:] — На яду .. [дзеці] непераборлівыя; будзе цяпло, а скарынка хлеба ды бульбіна заўсёды знойдуцца, — і вырастуць. Кірэйчык. Я .. [маці] мала дакучаў, быў непераборлівы на харч, мала плакаў і больш спаў. Астрэйка. // Непатрабавальны (аб раслінах, жывёлах). Ласі здольны жыць не толькі на поўначы, але і ў розных кліматычных умовах. На корм яны вельмі непераборлівыя. В. Вольскі. З усіх збожжавых культур авёс — самы непераборлівы, расце на тых палетках, дзе ніякія іншыя культуры не маглі даць нават сярэдняга ўраджаю. «Беларусь».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кром1 ’хвоя са спілаванай вяршыняй для борцей’ (ТС). Параўн. кромка (гл.).

Кром2 ’акрамя, апрача’ (ТС). Укр. крім, рус. кроме ’тс’. Параўн. ст.-рус. кромѣ ’асобна’, рус. кром ’край, канец’, ст.-слав. кромѣ ’апрача’, чэш. kromě ’тс’, в.-луж. kroma ’край’, ст.-польск. kromie ’апрача’, польск. kroma ’кавалак, скарынка’. З гэтых супастаўленняў відаць, што прасл. kromě ’апрача’ loc. sing. ад kroma ’частка, край’. Параўн. ст.-в.-ням. hrama ’рама’, ст.-англ. hremman ’перагароджваць, заступаць’. Іншыя індаеўрапейскія паралелі больш праблематычныя (параўн. Пятлёва, Этимология–1974, 25).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыкіпе́ць, ‑плю, ‑піш, ‑піць; зак.

Разм.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Прыстаць, прыгарэць пры кіпенні. Малако прыкіпела. // Наогул прыстаць, прыліпнуць да чаго‑н. Відаць, ад таго часу, як іх купілі, яны [боты] ні разу не чысціліся, не бачылі ні ваксы, ні нават шмальцу. Затое на іх ляжала і прыкіпела да іх скарынка зямлі. Дамашэвіч.

2. перан. Прывязацца да каго‑, чаго‑н. Алена сэрцам адчувала, што хлопец гэтак прыкіпеў да яе не для забавы, а мае нейкі сур’ёзны намер. Сабаленка.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Закіпець з малаком (пра забеленую страву). Сіраце прыкіпіць у жываце. Прыказка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адсе́сці, ‑сяду, ‑сядзеш, ‑сядзе; зак.

1. Аддзяліцца, адстаць (пра малако, хлеб і пад.). Цётка Хіма, набраўшы ў жменьку з карца вады, абгладжвала кожны бохан, мо для таго, каб блішчала скарынка, а мо каб ён не адсеў, і накрыла доўгім вышываным ручніком. Сабаленка. // Распасціся на тварожыстую масу і сыроватку; адкіпець (пра малако). Прывезла [старая] малако і парыць пачала. Яно ж яшчэ не закіпела, Як тут жа і адсела. Корбан.

2. Здаць назад. Тады [Ратушняк] узяў тузануў за лейцы — конь падагнуў яшчэ горш галаву і адсеў назад у аглоблях: не пайшоў. Пташнікаў.

3. перан. Разм. Адлегчы, спасці. Ганна Кухарава знарок мігнула Зосі і паклікала пайсці на двор «паглядзець, ці мароз адсеў». Крапіва. І ўсе згрызоты нейк адселі, І ўсе тут зноў павесялелі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чэ́рствы, ‑ая, ‑ае.

1. Які страціў свежасць, мяккасць, стаў цвёрдым, сухім. Чэрствая булка. □ Калі акраец хлеба браў ты Рукой шурпатай са стала, Скарынка чэрствая, як праўда, Тваім пасведчаннем была... Грахоўскі. На покуць, На шчаслівы стол Няхай пачэсна завітае Хлеб чорны Чэрствы, як падзол, І соль, Як ветразя світанне. Барадулін. // Закарузлы, зацвярдзелы; жорсткі. З громам і маланкай ходзяць хмары, І грукоча дождж па чэрствай глебе. Хведаровіч. У вятрах, у клубах пылу, у громе страпянецца чэрствая зямля. Вялюгін.

2. перан. Нячулы, бяздушны. Чэрствы чалавек. □ Жах агарнуў.. [Клаву]. «Чаму ніхто не ратуе.. [хворага Паўлоўскага], што гэта за чэрствыя людзі! Я памагла б ім ратаваць яго». Чорны. [Настачка] не хацела паказаць.. [слёз] сваёй чэрствай сястры. Ракітны. // Які сведчыць пра нячуласць, бяздушнасць. Чэрствае слова. Чэрствы позірк. □ І пэўна не скажа патомкам Радзіма, Што з чэрствай душою прыйшоў я на свет. Гілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Нары́п ’скрып саней пры вялікім снезе’ (в. Калядкі, Суччына, ЭШ), нарыпень ’скрыпучы мароз’ (ТС), укр. нарепень ’снег, які скрыпіць пад нагамі ад вялікага марозу’, рус. на́рыпень ’шум, скрып ад санных палазоў’, на́репь, на́репень ’абледзянелы снег, галалёдзіца’. Да рыпець ’скрыпець’, рыпнуць ’скрыпнуць’, параўн. на рыпу ’са скрыпам (пра абутак)’ (Растарг.), рыпоцень ’моцны, пякучы мароз’: Рыпоцень, як едзеш саньмі, то усё рыпіць (ТС); не выключана, што першапачаткова магло быць звязана з прасл. *ripnęti ’ступіць’, параўн. прастамоўе рвануцца ’зварухнуцца, сысці з месца’, рус. рип! ’выклічнік, які перадае гук крокаў’, балг. рипна ’скочыць, падскочыць’, макед. рипне ’скочыць’, польск. rypnąć ’ступаць, таптаць’ і асабліва дыял. narypnąt ’наступіць’: narypnol me na nogę (Варш. сл.), чэш. vyrypovat ’хутка крочыць’, што у сваю чаргу, відаць, гукапераймальнага характару, насуперак Трубачову (гл. Фасмер, 3, 530); дапушчэнне такога развіцця семантыкі магло б вытлумачыць спецыфічнае значэнне паўночнарускага слова, дакладным семантычным адпаведнікам якога з’яўляецца рус. сіб. наступскарынка лёду на паверхні снегу, шарпак’ (= рус. наст).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ка́зка, ‑і, ДМ ‑зцы; Р мн. ‑зак; ж.

1. Апавядальны твор вуснай народнай творчасці або літаратурны твор аб выдуманых падзеях, нярэдка з удзелам чарадзейнай, фантастычнай сілы. Беларускія народныя казкі. Казкі Андэрсена. □ Гэта было адно з тых месц, пра якія калісьці народ расказваў страхотныя казкі — з разбойнікамі, з лесунамі, з русалкамі. Бядуля. Ні ў казцы сказаць, ні пяром апісаць. З нар. // перан. Пра што‑н. незвычайнае, дзівоснае, цудоўнае. Ёсць тут сем хвой. Не хвоі — казка. Колас. Печаная бульба — гэта казка, Паскрабеш нажом — і калі ласка. Жоўтая скарынка, як пірог. Панчанка.

2. Што‑н. выдуманае, нерэальнае; байка ​1 (у 2 знач.). Нагаварыць розных казак. □ [Гарлахвацкі] Ну, гэтыя казкі вы расказвайце сваёй бабулі. Ніхто ім не паверыць. Крапіва.

•••

Бабскія казкі — тое, што і бабскія плёткі (гл. плётка 2).

Казаная казка — пра не раз чутае і не вартае ўвагі.

Казка пра белага бычка — пра бясконцае паўтарэнне аднаго і таго ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ЗАСЛУ́ЖАНЫ РАБО́ТНІК СФЕ́РЫ АБСЛУГО́ЎВАННЯ РЭСПУ́БЛІКІ БЕЛАРУСЬ,

ганаровае званне, якое прысвойваецца высокапрафесійным работнікам прадпрыемстваў, аб’яднанняў, устаноў, арг-цый, якія працуюць у розных сферах абслугоўвання насельніцтва 15 і больш гадоў, за заслугі ў аказанні насельніцтву гандл., быт., жыллёвых, камунальных і інш. паслуг, у распрацоўцы і ўкараненні новых відаў паслуг, новых форм і метадаў абслугоўвання, арганізацыі ўстойлівага і якаснага функцыянавання камунальнай гаспадаркі, сістэм водаачысткі і водазабеспячэння, службы ацяплення, асвятлення і захавання жылога фонду, расшырэнні і ўмацаванні матэрыяльна-тэхн. базы прадпрыемстваў, павышэнні ўзроўню падрыхтоўкі кадраў. Уведзена законам ад 13.4.1995, прысвойваецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. З 6.5.1970 існавала званне засл. работнік быт. абслугоўвання насельніцтва БССР, якое прысвойвалася Прэзідыумам Вярх. Савета БССР.

Заслужаныя работнікі сферы абслугоўвання Рэспублікі Беларусь

1970. С.​А.​Адамовіч, А.​У.​Амбражэвіч, А.​Ц.​Астрэйка, Н.​Ю.​Балазюк, Г.​У.​Баранчук, І.​П.​Барысевіч, П.​З.​Баяроўскі, С.​У.​Бегер. С.​А.​Бранцэвіч, Л.​У.​Буцькова, В.​М.​Гутараў, Т.​С.​Дзедуль, К.​С.​Жылінскі, Н.​П.​Казлова, М.​І.​Камінскі, М.​А.​Клімкова, Е.​Я.​Лазарэтава, С.​А.​Лукашык, У.​М.​Лукашэвіч, Г.​Ф.​Макс, З.​А.​Мураўёва, М.​А.​Несцярэнка, В.​Ф.​Папоў, Р.​С.​Пілішкіна, Ш.​Е.​Сахадзе, В.​Д.​Сілко, У.​І.​Скарынка, М.​М.​Сокал, І.​М.​Старацітараў, Я.​Р.​Сцепанцоў, С.​І.​Сэй, П.​К.​Сямашка, У.​М.​Трус, І.​У.​Філіповіч, В.​В.​Хмялькова, А.​С.​Церабілаў, І.​А.​Цэдзік, Я.​Р.​Шалабанаў, С.​Ф.​Шыманко, В.​С.​Шышко, С.​С.​Ярошчык.

1974. С.​М.​Барашкаў.

1975. У.​П.​Кахро.

1976. В.​І.​Зайцава, М.​Б.​Царова.

1977. Л.​М.​Кляпацкая, Дз.​З.​Ларыёнаў, П.​І.​Папоў.

1978. І.​І.​Казельскі, Н.​С.​Катлінская, У.​П.​Панасюк, А.​М.​Раеў.

1979. А.​Д.​Арэхава, А.​С.​Бакулін, В.​А.​Карачун, Я.​Я.​Лістраценка. Т.​С.​Мышкоўская.

1980. М.​Р.​Балашчанка, В.​К.​Бычык, А.​І.​Зенчанкаў, Р.​П.​Касьянюк, В.​П.​Лобач, А.​А.​Паўленкава. Э.​Ф.​Таўпянец, К.​І.​Хорава, В.​П.​Экстратаў.

1981. В.​М.​Гладкі, І.​П.​Кароль, Л.​К.​Куіш, М.​П.​Федаровіч.

1982. М.​С.​Вальвачоў, М.​Ф.​Маёраў, Э.​П.​Ражкоў, У.​А.​Шчасны, І.​М.​Шытохін.

1983. Г.​І.​Зязюлевіч, М.​С.​Мурына, А.​І.​Хлус, Л.​Ф.​Шыян.

1985. П.​П.​Якутаў.

1989. Н.​М.​Нікалаева.

1990. С.​І.​Брынкевіч, П.​Д.​Бурмістрава, А.​І.​Воранава.

1991. М.​Э.​Фрыдлянд.

1993. Я.​Дз.​Уласко.

1994. М.​І.​Крук.

1996. С.​Н.​Паўлянок, М.​Р.​Трус.

1997. Б.​В.​Батура, Р.​Ф.​Рубекін.

т. 6, с. 567

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

раза́к 1, ‑а, м.

1. Прылада для рэзання чаго‑н. Мадэльеры распрацавалі спараныя разакі для раскрою мяккага скуртавару. «Звязда». // Рэжучая частка якой‑н. прылады, інструмента, машыны. Не забыта .. [зямля], бо вунь пры шляху востра паблісквае на сонцы разаком плуг. Мурашка. // Абл. Піла. Назаўтра з раніцы засунуў [Марцін] за пояс спрытную сякеру, узяў разак, прыстасаваны такім парадкам, каб можна было ім аднаму пілаваць, і пайшоў ў лес. Колас.

2. Інструмент для кіслароднай рэзкі металаў. Аўтагенны разак.

3. Рабочы, спецыяліст па забою жывёлы, птушкі.

4. Абл. Жорсткая, але нетрывалая заледзянелая скарынка снегу або лёду. Святло .. [ракеты] часам прымушала яго легчы на жорсткі, сцукраваны снег, і Васіль па разаку вужам перапаўзаў.. на шэрае ворыва або таіўся нерухома ў праталай разорыне. Грамовіч. — На разаку ты такі лавок не паставіш правільна .. — зрушыць плынню. Масарэнка.

раза́к 2, ‑у, м.

Шматгадовая вадзяная расліна сямейства жабнікавых з моцнымі калючымі лістамі і буйнымі белымі кветкамі, якая ў час цвіцення ўсплывае на паверхню. У затоках вясною і ў дажджлівыя гады стаяла брудная рудая вада і ў ёй расла жорсткая і такая ж рудая асака, перамешаная крамяным лапушыстым разаком. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ляпі́ць ’ствараць фігуры з пластычнага матэрыялу’, ’будаваць, майстраваць, карыстаючыся ліпкім, вязкім матэрыялам’, ’прыклейваць, прылепліваць’, ’з сілай ісці (пра мокры снег)’, ’рабіць соты’ (ТСБМ, Яруш., Шат., Анох.; пух., паст., Сл. ПЗБ), лепі́ць ’тынкаваць’ (ТС), ляпі́цца ’прыляпляцца’, ’цесна прымыкаць’, ’лезці ў цеснату’, ’прыставаць’ (Нас., ТСБМ, ТС; іўеў., паст., Сл. ПЗБ). Укр. ліпи́ти, рус. лепи́ть, польск. lepić, н.-луж. lěpiś, в.-луж. lěpić, чэш. lepiti, славац. lepiť, славен. lẹpíti, серб.-харв. lijèpiti, ле́пити, макед. лепи(се), ляпи, балг. лепя, ст.-слав. при‑лѣпити. Прасл. lepiti () — каузатыў да lьpěti > ліпе́ць2 (гл.). Другая ступень чаргавання галоснай кораня — ліпкі, ліпнуць (Слаўскі, 4, 164; Фасмер, 2, 484). Роднасныя і.-е. адпаведнікі: ст.-інд. lēpayati, iimpáti ’ён мажа’, lipyatē ’прыліпае’, lēpas ’мазь’, répas ’пляма’, ст.-грэч. λίπος ’тлушч’, літ. lìpti ’прыклейвацца’, лат. lipt ’тс’, літ. каузатыў lipýti, лат. lipinât ’прыклейваць’, алб. laparós ’запэцканы’, гоц. bilaibjan ’пакідаць’, aflifnan ’заставацца’, ст.-в.-ням. laibaскарынка’, тахар. lip‑ ’тс’, хецк. lip‑ ’мажу’. І.‑е. *loip‑, *lep‑ (Міклашыч, 178; Бернекер, 1, 712; Траўтман, 161; Скок, 2, 297–298; Трубачоў, Ремесл. терм. 188; Эт. сл., 14, 217–219; Бязлай, 2, 134; БЕР, 3, 365–367).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)