Лі́пкі ’які лёгка прыліпае’, ’клейкі’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах.), ’ліпучы’ (Яруш.), ’падкі, ахвочы’ (Нас., Касп.), ’прыхільны’ (пух., Жд. 2), укр. липки́й ’ліпкі’, ліпки́й ’учэпісты’, ’клеісты’, рус. ли́пкий ’ліпкі’, ’заразны’, ’востры (аб сякеры)’, польск. lipki, чэш. і славац. lipký, балг. липък ’клейкі’. Прасл. lip‑ъкъ < lipati звычайна выступае ў слав. мовах у пары з lep‑ъкъ < lěpiti. Да ляпіць (гл.). Больш падрабязна гл. Варбот, Слав. языкозн., 1973, 88.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)