Які ўмее лёгка і хутка выходзіць з цяжкага становішча; здагадлівы, дасціпны. [Васілю Макаравічу] падабаўся гэты рухавы, знаходлівы, смелы хлопец, вясёлая неўгамаваная душа.Шчарбатаў.Дасціпная, знаходлівая ва ўсіх іншых спрэчках і гаворках, тут.. [Маша] баялася, каб не сказаць глупства.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бо́рзды, ‑ая, ‑ае.
Хуткі, жвавы. На парозе паказаўся Мікіта, пачырванеўшы ад холаду і борздай хады.Колас.Рыпнулі дзверы, і борздыя, таропкія крокі сталі набліжацца.Пестрак.//Рухавы, жывы. [Чалавек] зірнуў на нас борздымі чорнымі вочкамі, якія, здаецца, здольны пранізаць навылет.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Матаровы1 ’даўжынёй у 1 метр’ (віл., Жыв. сл.). Да мэтра1 ’адзін кубічны метр дроў’.
Сярэдніх год; пажылы. Немалады ён — мой равеснік, Але рухавы, як юнак.Колас.Шафранскі быў чалавек ужо немаладога веку, трошкі грузнаваты.Сабаленка.— Што гэта, дзядзька? — запытаў Анатоль у немаладога ўжо, з мноствам зморшчынак на буйным твары суседа.Мыслівец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Право́рны ’рухавы, спрытны’ (ТСБМ), право́ра ’рухавы хлопчык або дзяўчынка’ (Нас.), рус.прово́рный, прово́р ’спрытны чалавек’, укр.прово́рний ’тс’, проворя́ка ’рухавая, спрытная асоба’. Хутчэй за ўсё, запазычана з рускай мовы, што канстатуецца і для ўкраінскай (ЕСУМ, 4, 592). Рускае слова звязваюць з балг.прови́рам ’прасоўваць’, літ.varyti ’гнаць’, лат.vert ’бегаць’ (Фасмер, 3, 372). Параўн. віру́тнік ’узбаламучаны, кручаны чалавек; злачынец, злодзей’ (гл.), увера́цца ’чапляцца’ (гл.). Варбат рэканструюе прасл.*provorь < *proverti (Супр. чыт., II, 15; Слав. языкозн., XII, 119). Гл. таксама Калашнікоў, ОЛА, Исследов., 1994–1996, 217–218.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жэ́ўжык ’свавольнік, гарэза’. Рус.дыял.кур., зах., паўд., смал.же́вжик ’невялікі, але рухавы чалавек’, же́вжик ’вяртлявы, рухавы чалавек’, ’верабей’, ст.-укр. з 1651 г. (Хрэст.). Усх.-слав. жартаўлівае (Булахоўскі, Нариси загального мовознавства, 1959, 108) слова можа быць узведзена да прасл. формы *žьv‑, што чаргуецца з *živ‑ (гл. жывы і жвавы). Супрун, Бел.-польск. ізал., 126. У слове жэўжык другое ж, відаць, у той ці іншай меры адлюстроўвае ўплыў першага ж, а значыць, можа разглядацца як рэдуплікаванае, што для жартаўлівага слова цалкам зразумела. Суфікс ик (> ‑ык) часта выкарыстоўваецца для назваў асоб.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рахлю́ддзе (рахлю́дзьдзя, ряхлюдзьдзя) ’старое парванае адзенне, старызна, рыззё’ (Бяльк.). Параўн. рус.ру́хлядь ’тс’, што да рухло ’рухомая маёмасць’ (Фасмер, 3, 524), параўн. рухлявы ’рухавы’ (гл.). Аналагічна да рухомы ’тс’ і рухомасць ’рухомая маёмасць’ (гл.). Да рахацца (гл.)?
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
agile
[ˈædʒəl]
adj.
1) жва́вы, руха́вы; спры́тны
An acrobat has to be agile — Акраба́т паві́нен быць спры́тны
2) Figur. ке́млівы
an agile mind — спры́тны ро́зум
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)