руха́вы, -ая, -ае.

Жвавы, хуткі ў рухах; напоўнены рухамі.

Рухавыя гульні.

|| наз. руха́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

руха́вы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. руха́вы руха́вая руха́вае руха́выя
Р. руха́вага руха́вай
руха́вае
руха́вага руха́вых
Д. руха́ваму руха́вай руха́ваму руха́вым
В. руха́вы (неадуш.)
руха́вага (адуш.)
руха́вую руха́вае руха́выя (неадуш.)
руха́вых (адуш.)
Т. руха́вым руха́вай
руха́ваю
руха́вым руха́вымі
М. руха́вым руха́вай руха́вым руха́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

руха́вы подвижно́й, подви́жный, живо́й;

р. чалаве́к — подвижно́й (подви́жный, живо́й) челове́к

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

руха́вы, ‑ая, ‑ае.

Які вызначаецца жывасцю, хуткасцю рухаў; непаседлівы. Старожва, нізенькая, сухенькая, рухавая бабка, пазнаёмілася з новым настаўнікам яшчэ ў першы дзень яго прыезду. Колас. Вельмі зручна было мець пад рукой рухавага спрытнага памочніка. Гамолка. Рухавая і гаваркая, з цёмнымі вачыма і русымі валасамі, спадарожніца спадабалася Леаніду. Шахавец. // Напоўнены рухамі, з вялікай колькасцю рухаў. Рухавыя гульні. // Які валодае лёгкасцю рухаў, лёгка прыводзіцца ў рух. Рукі хірурга заўсёды вельмі чыстыя, дужыя і рухавыя, як у піяніста. Грахоўскі. // Які часта мяняе свой выраз (пра твар). Я слухаў таропкую гаворку брыгадзіра, пазіраў на яго рухавы твар і разумеў, што хвалюе гэтага чалавека вельмі многае. Дадзіёмаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

руха́вы (пра чалавека) lbhaft, rge; mnter (бадзёры); wndig, rührig (жвавы)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

вяртля́вы, -ая, -ае (разм.).

Вельмі рухавы, непаседлівы.

Вяртлявае дзіця.

|| наз. вяртля́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

непасе́длівы, -ая, -ае.

Вельмі рухавы, мітуслівы, неспакойны.

Непаседлівае дзіця.

|| наз. непасе́длівасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шу́стры, -ая, -ае.

Жвавы, імклівы, рухавы; бойкі.

Ш. хлопчык.

|| наз. шу́страсць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

руха́васць ж. подви́жность, жи́вость; см. руха́вы

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

жы́ўчык

‘жывы, рухавы чалавек’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. жы́ўчык жы́ўчыкі
Р. жы́ўчыка жы́ўчыкаў
Д. жы́ўчыку жы́ўчыкам
В. жы́ўчыка жы́ўчыкаў
Т. жы́ўчыкам жы́ўчыкамі
М. жы́ўчыку жы́ўчыках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)