ла́па, -ы, мн. -ы, лап, ж.
1. Ступня або ўся нага ў некаторых жывёл і птушак.
Каціная л.
2. Аб руцэ або назе чалавека (разм.).
Вялізная л.
Брыдкія лапы.
3. Галіна хвойнага дрэва.
Пышныя лапы ялін.
4. Расплюшчаны і загнуты канец у некаторых інструментах для выдзірання цвікоў, а таксама інструмент з такім канцом (спец.).
5. Шып на канцы бервяна (спец.).
Рубіць у лапу.
◊
Даць у (на) лапу — падкупіць каго-н. (разм.).
Налажыць лапу на што-н. — захапіць што-н., падпарадкаваць свайму ўплыву (разм.).
Папасціся ў лапы каму-н. — апынуцца ў залежнасці ад каго-н. (разм.).
У лапах каго-н. — быць у поўнай залежнасці.
Хадзіць на мяккіх лапах — хадзіць цішком; выслужвацца перад кім-н. (разм., неадабр.).
|| памянш. ла́пка, -і, ДМ -пцы, мн. -і, -пак, ж. (да 1—3 знач.).
|| прым. ла́пны, -ая, -ае (да 1, 3 і 4 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Во́труб’е (БРС, Нас., Касп., Мядзв.), во́траби ’вотруб’е’ (Грыг.), во́трубы ’высеўкі’ (Сцяшк.). Рус., укр. о́труби, ст.-рус. отруби, польск. otręby, otręba (каля 1500 г.), чэш. otruba, славац. otruby, в.-луж. wotruby, н.-луж. wótšuby, каш. otrąbë, серб.-харв. otrubi, славен. otrȏbi. Прасл. *otrǫba, otrǫbi. Да рубіць (гл.), літаральна ’тое, што адсечана ад зерня’ (гл. Праабражэнскі, 1, 670; Фасмер, 3, 173; Махэк₂, 423; Брукнер, 386 і наст.). Міклашыч (228) і Шпэхт (267) мяркуюць, што слова роднаснае цярэць і ўтворана ад адпаведнай асновы з дапамогай суф. ‑ǫbь. Машынскі (Pierw., 318) падтрымлівае гэту этымалогію, спасылаючыся на рус. вы‑торкі ’вотруб’е’. Апошняя версія, прымальная ў семантычных адносінах, мала верагодна з пункту погляду словаўтварэння.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
руби́ть несов.
1. сячы́;
2. перен. рэ́заць;
он так и ру́бит пра́вду в глаза́ ён так і рэ́жа пра́ўду ў во́чы;
3. (сруб) рубі́ць;
лес ру́бят — ще́пки летя́т погов. лес сяку́ць — трэ́скі ляця́ць;
руби́ть с плеча́ сячы́ з-за пляча́;
руби́ть под ко́рень сячы́ пад ко́рань;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
замо́к, ‑мка, м.
1. Прыстасаванне для запірання на ключ чаго‑н. (дзвярэй, чамаданаў і пад.). Дзвярны замок. Вісячы замок. Унутраны замок. // Засцежка на бранзалеце, ланцужку і пад. // Разм. Від засцежкі ў адзенні. Замок-маланка.
2. Спец. Дэталь у некаторых відах агнястрэльнай зброі, пры дапамозе якой робіцца выстрал. Замок гарматы. □ [Дубінін] з кулямётам пачаў адпаўзаць .., а калі выбіўся з сілы, кулямёт укінуў у варонку ад бомбы, а замок узяў з сабою. Гурскі.
3. Спосаб злучэння частак драўляных канструкцый. Рубіць вугал у замок.
4. У архітэктуры — цэнтральны камень аркі, скляпення.
•••
За сямю (дзесяццю) замкамі — старанна схаваны, надзейна ахоўваецца.
Пад замком (на замку) — замкнуты. Сельмаг цэлы дзень на замку, бо прадаўшчыца таксама пайшла за жняяркай. Брыль.
Сядзець пад замком гл. сядзець.
Трымаць пад замком гл. трымаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Кава́ка ’луста хлеба’ (Мат. Гом.). Вузка рэгіянальнае ўтварэнне, відаць, ад кавалак ’тс’. Параўн. у Коласа: «…хлеба цэлы кавал» і сумежныя бел. спалучэнні: у Растаргуева: кавалак пераважна ’кусок чорнага хлеба’; у Дабравольскага: кавалэк ’тс’. Цяжка вытлумачыць словаўтварэнне. На думку Казловай, Сов. Славяноведение, 90, бел. слова *kovaka < kovati ’біць, рэзаць; рубіць; адрубаць’. У такім выпадку бел. слова — рэлікт (прасл. дыялектызм), што малаверагодна. Больш надзейнымі здаюцца наступныя меркаванні. Кавака ’луста хлеба’ можна разглядаць як пераробку кавалак ’тс’ у дзіцячай мове. Параўн. кабака ’каўбаса’, кабака ’кабан’ у дзіцячай мове (Яшкін, вусн. паведамл.). Параўн. яшчэ: «Занясі ў поле бацьку каваку хлеба» (Мат. Гом.). Іншы варыянт — замена суфікса ў выніку зацямнення структуры слова (працэс перараскладання) з’ява даволі вядомая ў гаворках.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Та́лія 1 ’частка тулава, стан’, ’вузкая частка адзення ў пасе’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Сл. ПЗБ), таль ’прылягаючая да стану частка сукенкі’ (Сцяшк. Сл.), та́ля ’стан’ (Сцяшк.). З польск. talia, якое праз ням. Taille або непасрэдна з франц. taille ’талія’ < tailler ’абразаць, выкройваць; абчосваць, граніць, шліфаваць’ < нар.-лац. taliãre ’тс’ (Чарных, 2, 226–227; Фасмер, 4, 15).
Та́лія 2 ’камплект ігральных карт з дзвюх калод’ (ТСБМ), ’калода карт’ (Нас., Некр. і Байк., Сл. ПЗБ), та́льля ’тс’ (Байк. і Некр.). З франц. taille ’талія’ < нар.-лац. *taliare ’рубіць, адцінаць’ < лац. tālea ’прут, кол; атожылак, парастак, саджанец’, да семантыкі параўн. укр. талюва́ти ’тасаваць карты, трымаць банк, дзяліць на роўныя наскі’, гл. ЕСУМ, 5, 510.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Перару́б 1 ’капітальная, канявая сцяна, якая падзяляе хату на ’ часткі’ (докш., Янк. Мат.; брасл., Сл. ПЗБ), пэрэру́б, пара руб. перару́б ’тс’ (пін., ветк., бых., ЛА, 4). перарубная сцяна ’тс’ (рагач., ельск., Мат. Гом.). Укр. па)’Д.**зах. переруб ’засек’, бойк. переруба ’перагародка ў скрыні, у хаце, у каморы, куды ссыпаюць збожжа’; рус. переруб, переруба ’драўляная перагародка ў сялянскім доме ці ў нежылых пабудовах’, ст.-рус. перерубь ’тс’ (з 1576 г.). Усходнеславянскае. Да пера- і рубіць, рубаць (гл.), якое да прасл. *robiti, robati. Польскаму przerąb адпавядае проруб ’гірарубленая дзірка, палонка’, рус. прорубь ’тс’.
◎ Пераруб 2 (пірару́б) ’бэлька ў гумне, на якую ставіцца дзед — паўбоціка, апора для падоўжнай бэлькі, — па апошнюю абапіраецца верх страхі’ (паўн.-віц., ЛА, 4), перару́п ’тс’ (паст., глыб., Сл. ПЗБ) — у выніку пераносу значэння па сумежнасці: ’сцяна’ > ’верхняе бервяно сцяны, бэлька’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сако́лка 1 ’трыкатажная майка без рукавоў і каўняра’ (ТСБМ, Сцяшк. Сл., Мат. Гом.), ’мужчынская безрукаўка, камізэлька’ (Янк.), сако́лачка ’майка’ (Сл. ПЗБ). Не вельмі ясна, у суседніх славянскіх мовах не адзначана. Назва ўтворана, відаць, ад назвы спартыўна-гімнастычнага таварыства “Сокал” у Чэхіі і іншых славянскіх краінах. Ва ўсялякім выпадку, адзначаны рускія со́кол, соко́льский ’сакольская гімнастыка’. Такім чынам, гэта магла быць майка з сакольскай сімволікай. Параўн. чэш. sokolka ’сакольская шапка, кепка’.
Сако́лка 2, сако́льчык ’мярэжка’, сакалі́ць ’вышываць мярэжкай’ (Мат. Гом.), ’рубіць з упрыгожваннем’ (сакаліць насавы платок) (Ян.). Не вельмі ясна. Суаднесенасць рус. мережка ’тып вышыўкі’, мярёжа ’рыбалоўная сетка’ наводзіць на думку, што слова ўзыходзіць да сак 1 (гл.), ад якога першапачаткова быў утвораны дзеяслоў саколіць, потым ад дзеяслова — назоўнік. Але сак ’рыбалоўная сетка’ у гаворках сустракаецца даволі рэдка, гл. ЛА, 2; таму слова хутчэй ўтворана ад кораня ‑кол‑ (гл. калоць), параўн. рус. ско́лок ’узор, зняты сколкаю, дакладны знімак іглою’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Каплу́н 1 ’цура’ (браг., бяроз. Шатал.; вільн., Сл. паўн.-зах., ’ежа накшталт супу з кавалачкаў сухога хлеба, цыбулі, залатых варам і засквараных салам’ (драг. Нар. словатв.; драг., іван. Вешт.; кобр. Нар. лекс.), ’абрадавая страва з хлеба і салодкай вады або малака’ (івац. Жыв. сл.). Укр. жытомірск. каплу́н ’ежа з хлеба, вады і солі’, рус. н.-рас. ’халаднік’, польск. kapłun, kapłon ’тс’. Відавочна, балтызм, утвораны ад дзеяслова *kap(l)‑ (параўн. літ. kapóti ’рубіць, сячы’, ’з’ядаць, тачыць’, kaplỹs ’адрэзаны, адколаты’, ’бяззубы’), які азначаў ’ламаць, крышыць’ — галоўнае адрозненне каплуна ў тым, што хлеб ломіцца, крышыцца, а не варыцца, не закалочваецца (як жур), не смажыцца. Сюды ж і каплу́к.
Каплу́н 2 ’пакладаны певень’ (ТСБМ, Бес., Федар. 6; драг. Нар. словатв.), ’пражорлівы’ (Некр.). Ст.-бел. каплунъ (XVI ст.) запазычана са ст.-польск. kapłun ’тс’ (і kapłon), якое пры пасрэдніцтве ст.-чэш. kapún — з с.-в.-ням. kappūn ’тс’ < нар.-лац. cappōne (m) < cāpo ’тс’, ’малады пеўнік’, ’малакасос’ (Слаўскі, 2, 58). У польск. слове ł‑ — у выніку жартаўлівай ад’ідэацыі да kapłan ’свяшчэннік’, ’жрэц’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Іко́л, ікла́, мн. і́клы ’клык’ (ТСБМ, Шатэр., Сцяшк. МГ, Мат. Гом., Інстр. II), і́кла (Янк. II), ікло, і́кол ’звярыны клык’ (Дразд.), ікол, мн. іклэ́ ’кутні зуб’ (Сцяшк. МГ). Рус. клык, дыял. кур. и́клы ’іклы’, ’шпоры ў пеўня’, укр. і́кло, польск. kieł, н.-луж. keł, палаб. мн. klåi̯, чэш., славац. kel, славен. kel, серб.-харв. ка̀љак, ка̀љац. Ст.-рус. клык, клы ’іклы, зубы ў каня, па якіх вызначаюць яго ўзрост’ (XVII ст.). Ст.-бел. келъ (1516 г.) са ст.-польск. kieł (Булыка, Лекс. запазыч., 142). Бліжэйшыя адпаведнасці: літ. kùlti, лат. kul̄t ’біць, малаціць’. Прасл. *kъlъ ад *kolti (гл. калоць), зыходнае значэнне ’колючы, раздзіраючы’. Бернекер, 1, 660–661; Праабражэнскі, 1, 318; Брукнер, 227; Фасмер, 2, 255–256; Слаўскі, 2, 142–143. Семантычная трансфармацыя, як у слав. *zǫbъ — *zęti ’разрываць’, ням. Hauer, Hauzahn ’клык’ — hauen ’рубіць, біць, сячы’ (Слаўскі, там жа). Іначай Махэк₂ (248–249): kel 1 ’ікол’ і kel 2 ’расток’ звязвае з *kъlěti(sę) ’прабіцца (на свет)’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)