Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
раз’я́трыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго-што.
1. Выклікаць у кім‑н. моцнае раздражненне, злосць; раз’юшыць. — Пацэліла, мабыць, у зубы, бо балюча ўдарыла кветачкі пальцаў. Гэта раз’ятрыла мяне, і я пачала лупцаваць яго абедзвюма рукамі па чым папала.Шамякін.Канцавенькага гэта яшчэ больш раз’ятрыла: — От чаму гэтае гумно з хутара не зносяць!..Арочка.
2.Прычыніць боль, дакрануўшыся да чаго‑н. балючага; растрывожыць, развярэдзіць. Раз’ятрыць рану.//перан.Прычыніць маральныя пакуты. У хатах людзі пабойваліся ўспамінаць пра гэты страшны выпадак, каб не раз’ятрыць сваіх сэрцаў.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
гро́зьба, ‑ы, ж.
Разм. Абяцанне прычыніць каму‑н. непрыемнасці зло; запалохванне, пагроза. Будуць лаяць — няхай лаюць, Будуць біць — няхай і б’юць, — Тыя грозьбы не пужаюць І не кратаюць нічуць.Колас.Адбегшы, здалёк чую.. грозьбу: — Папомніш ты мяне, галетнік чортаў!Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прыку́таць, прыку́таць ’закрыць, прыкрыць, прычыніць’ (Ян., Бяльк., Растарг.), таксама прыху́таць ’пахаваць’ (Жд.), з развіццём семантыкі прыку́таць ’прымусіць’ (Ян.); сюды ж аддзеяслоўнае прыку́тка ’прыкрыццё (напр., дзвярэй)’: нещитная прикутка дзверей (Нас.). Прэфіксальнае ўтварэнне ад ку́таць ’закрываць’ < прасл.*kǫtati/*kutati. Параўн. рус.дыял.прику́тать ’захутаць, добра ўкрыць’, ’пакрыць (пра зямлю)’, ’закрыць, прыкрыць; зачыніць’, укр.прику́тати ’прыкрыць, захутаць зверху’.