падгавары́ць, ‑гавару, ‑гаворыш, ‑гаворыць; зак., каго, на што, з дадан. сказам і з інф.

Угаварыць, падвучыць зрабіць што‑н.; падбухторыць на што‑н. Падгаварыць на дрэнны ўчынак. □ [Эма:] — Я сама бачыла, як адпраўлялі Максіма ў Вільню, сама была на вакзале ў той вечар, хоць хлопцы і забаранілі ісці туды. Падгаварыла сваячку і пайшлі. Машара. [Васіль:] — Цётачка, я не вінават... Мяне падгаварылі... Я вам усіх назаву, толькі мяне не чапайце... Мяне падгаварылі... — Як не па пальцах ён пералічыў усіх, хто лазіў у слівы. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вооружи́ть сов.

1. в разн. знач. узбро́іць;

вооружи́ть а́рмию узбро́іць а́рмію;

вооружи́ть промы́шленность но́вой те́хникой узбро́іць прамысло́васць но́вай тэ́хнікай;

вооружи́ть зна́ниями узбро́іць ве́дамі;

2. перен. (против кого-л.) падбухто́рыць, падбі́ць, настро́іць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падбі́ць

1. (прыбіць знізу) (von únten) beschlágen* vt;

2. (падкласці) únterlegen vt; füttern vt (вопратку);

3. разм. (падбухторыць) áufhetzen vt, ánstiften vt, ánreizen vt (на што-н. zu D);

4. (стрэлам) ánschießen* vt (птушку); tréffen* vt (самалёт, танк і пад.)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

настро́ить​II сов.

1. муз., радио настро́іць;

2. техн., радио нала́дзіць, настро́іць;

3. (привести в какое-л. настроение, расположение) настро́іць, мног. панастро́йваць;

4. перен. настро́іць, мног. панастро́йваць; (подстрекнуть) падбухто́рыць; (подбить) падбі́ць; (подговорить) падгавары́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

восстанови́ть сов.

1. в разн. знач. аднаві́ць; вярну́ць;

восстанови́ть в до́лжности аднаві́ць на паса́дзе;

восстанови́ть честь вярну́ць го́нар;

восстанови́ть в па́мяти аднаві́ць у па́мяці;

2. (сооружение, хозяйство, промышленность) адбудава́ць, аднаві́ць;

3. (против кого, чего) настро́іць; (подстрекнуть) падбухто́рыць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

натрави́ть​I сов.

1. (уничтожить отравой) натруці́ць, наатру́чваць, атруці́ць, мног. паатру́чваць;

2. охот. напалява́ць;

3. прям., перен., разг. (кого, что, на кого, что) нацкава́ць; (подстрекнуть) падбухто́рыць (супраць каго, чаго);

натрави́ть соба́ку на кого́-л. нацкава́ць саба́ку на каго́-не́будзь.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Нацкну́ць ’падтыкнуць, прыпомніць, навесці на думку’ (Арх. Федар.). Каранёвая частка дзеяслова атаясамліваецца з адпаведнай марфемай у польск. ocknąć ’разбудзіць, вывесці са сну’, якое выводзяць з *octnąć (Варш. сл., 3, 556), адпаведнага чэш. oc(i)tnoutiy славац. ociinüť ’прывесці да прытомнасці’, параўн. чэш. cititi ’адчуваць’ і пад.; калі прыняць этымалогію Махэка (Studie, 41) — з прасл. ot‑jьtnęti, што адпавядае літ. atjusti, atjuntu ад justi, juntu ’адчуць’; усходнеславянская форма ў гэтым выпадку была б *от‑чтнутьу параўн. рэальна зафіксаваныя рус. очкнуться (КСРНГ), бел. ачхнуць, гл. ачнуцца. Такім чынам, па форме нацкну́ць трэба разглядаць як запазычанне, аднак у польскай мове такога дэрывата не выяўлена. Затое названая форма вельмі блізкая да нацу́кнуць ’падбухторыць’, якое Насовіч адносіць да цу́кнуць ’нацкаваць; падбіць на дрэнны ўчынак’ (гл.), параўн. таксама наткнуць ’напомніць, нагадаць’ да цікнуць ’раптоўна ўспомніць’ (гл.), што можа сведчыць пра іншае паходжанне слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Надэ́чыць 1 ’падбухторыць’, надэ́чыцца ’падбухторыцца’, надэ́чаны ’падбухтораны’ (Яўс.). Утворана ад дэ́чыць ’павучаць, падбухторваць’, дэ́чыцца ’навучацца, пераймаць’, дэ́чаны ’навучаны’, для якіх не выключана аднолькавае паходжанне з бачыць ’гаварыць’, надэ́чыць ’нагаварыць’, што выводзяцца з літ. dėti ’абгаворваць’ (Сл. ПЗБ, 182). Можна меркаваць і пра блізкасць да дзеяслова незакончанага трывання дукаваць ’павучаць, падбухторваць’ (гл.), форма закончанага трывання ад якога была б над укаваць або *навучыць, што вельмі блізка фармальна і семантычна да разглядаемага слова.

Надэ́чыць 2 Змяшчаць’ (Каханоўскі, Повязь часоў. Мн., 1985, 87), з тэксту не відаць, дзе распаўсюджана слова. Каханоўскі спрабуе звязаць з уласнай назвай Маладэнна, якая этымалагізуецца як ’малазмяшчальнае месца’, паколькі населены пункт быў заснаваны паміж поймай ракі і Ашмянскім узвышшам. Няясна, магчыма звязана з літ. dėti ’класці, змяшчаць’, nudėti ’залажыць, засунуць’, што адпавядае слав. *detiy адно са значэнняў якога ’дзець, класці, змяшчаць’ (гл. Абаеў, ВЯ, 1988, 3, 36); тады назва горада рэканструюецца як *malo‑detь‑no (суч. Маладзечна).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падаткну́ць, ‑ткну, ‑ткнеш, ‑ткне; ‑ткнём, ‑ткняце; зак.

1. што. Падабраўшы канец, край чаго‑н., падсунуць, засунуць пад што‑н. Мар’ян паклаў свой шынель на мяне, падаткнуў і мой, і свой мне пад бакі. Васілёнак. [Жанчына] скупа кінула мне «добры дзень», не саромеючыся, падаткнула падол спадніцы, выцерла рукой мокры ад дажджу твар і ўзялася мыць падлогу. Хомчанка. // Заткнуць пад што‑н. [Піліп] падаткнуў пад паху верхнюю адзежу, пералез цераз паркан і агародамі падаўся да свайго дому. Сачанка.

2. што і чаго. Разм. Падсунуць, падкінуць чаго‑н. куды‑н. — Каб ведалі, хто падаткнуў агню [у пасеку], — судзілі б, не шкадуючы. Пташнікаў.

3. перан.; каго. Разм. Падбухторыць на што‑н. Напіўшыся,.. [Антось Кнюх] успамінае ўсе крыўды і можа зрабіць усё, хто на што ні падаткне. Дуброўскі.

4. перан.; на каго і з дадан. сказам. Разм. Удаць, данесці на каго‑н. Нехта з «добрых» людзей падаткнуў, што стары ў партызанскім атрадзе. Кудравец.

•••

Камар носа не падаткне гл. камар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

подби́ть сов.

1. в разн. знач. падбі́ць;

подби́ть подмётки у боти́нок падбі́ць падно́скі да чараві́каў;

подби́ть глаз падбі́ць во́ка;

подби́ть за́йца падбі́ць за́йца;

подби́ть ору́дие падбі́ць гарма́ту;

подби́ть те́сто падбі́ць це́ста;

2. портн. падбі́ць, падшы́ць;

3. перен., разг. (на что-л.) падбі́ць; (подговорить) падбухто́рыць; см. подбива́ть;

4. (итог) прост. падбі́ць, падве́сці;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)