падбухто́рыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; зак., каго (што) (разм.).

1. Падбіць што-н. зрабіць (звычайна дрэннае, заганнае).

П. да спрэчак.

2. Настроіць супраць каго-н.

П. сына супраць бацькі.

|| незак. падбухто́рваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. падбухто́рванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падбухто́рыць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. падбухто́ру падбухто́рым
2-я ас. падбухто́рыш падбухто́рыце
3-я ас. падбухто́рыць падбухто́раць
Прошлы час
м. падбухто́рыў падбухто́рылі
ж. падбухто́рыла
н. падбухто́рыла
Загадны лад
2-я ас. падбухто́р падбухто́рце
Дзеепрыслоўе
прош. час падбухто́рыўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

падбухто́рыць сов., разг.

1. подстрекну́ть, подби́ть, подзадо́рить; (побудить к враждебным действиям — ещё) натрави́ть;

2. (против кого-л.) настро́ить, восстанови́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падбухто́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго-што.

Разм. Падгаварыць каго‑н. да якога‑н. дзеяння. Падбухторыць да бунту. □ [Валя] ведала, што сам .. [Лёня] не здольны на такія ўчынкі — хіба падбухторыць хто ... Васілевіч. [Паходня:] — Пярэчу, і калгаснікаў падбухтору, каб не адпускалі [Зосю]. Такога намесніка страціць? Хадкевіч. // Настроіць супроць каго‑н. [Верамейчык:] А ты хочаш за калгасны кошт для ўсіх добрым быць? Каб людзі пра твае грахі маўчалі? І таму падбухторыў супроць мяне ўсю камсамольскую арганізацыю? Губарэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Падбухто́рыць ’падгаварыць каго-н. да якога-н. дзеяння’ (ТСБМ, Шат., Сл. ПЗБ). Гл. бухторыць (пад бухцець). Цікавае змяненне семантыкі вытворнага дзеяслова. Зыходнае бел. бухторыць азначае ’праз меру ліць вадкасць; звыш меры ліць і пад.’ Значэнне ж польск. buchtorzyć ’дурыць, баламуціць’ наводзіць на думку аб магчымым семантычным запазычанні.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падбухто́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падбухторыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падбухто́раны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падбухторыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

подзадо́рить сов. падахво́ціць, падбі́ць, падбухто́рыць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

подна́чить сов. падбухто́рыць, падбі́ць, пад’ю́дзіць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падбухто́рванне, ‑я, н.

Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. падбухторваць — падбухторыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)