1) нявольнік, які пастаянна суправаджаў рабаўладальніка ў Стараж. Рыме;
2) уст. спіс, рэестр тэрмінаў з галіны якой-н. навукі, пералік асоб, каталог.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ФІЛЬМАГРА́ФІЯ (ад фільм + ...графія),
галіна ведаў, што вывучае метады і прынцыпы апісання фільмаў у даведачных работах. Існуе Ф. анатаваная, храналагічная, тэматычная, па жанрах, бягучая інфармацыйная, рэкамендацыйная і інш. Складаецца ў форме зборнікаў, даведнікаў, паказальнікаў, спісаў, аглядаў. Анатаваная Ф. ўключае вызначэнне тэмы, жанру, пераказ зместу, агульную ідэйна-маст. адзнаку і асн.вытв. звесткі (назва кінастудыі або фірмы, што выпусціла фільм, метраж і хронаметраж, колькасць частак, дату вытв-сці і выпуску на экран, склад здымачнай групы, пералік акцёраў, якія здымаліся ў фільме, атрыманыя ім узнагароды). Храналагічная Ф. паказвае агульны стан выпуску фільмаў у краіне, дае ўяўленне пра развіццё кінематаграфіі і работу асобных кінастудый, фірм, этапы творчай дзейнасці рэжысёра, сцэнарыста, акцёра і інш. удзельнікаў работы над пастаноўкай фільма. Тэматычная Ф. — матэрыял для вывучэння пытанняў, звязаных з распрацоўкай асобных тэм у кінамастацтве. Ф. мае вял. практычнае значэнне як аснова даследаванняў па пытаннях кінамастацтва і гісторыі кіно.
На Беларусі анатаваная Ф. прадстаўлена ў каталогу-даведніку «Усе беларускія фільмы» (т. 1—2, 1996—2000). Храналагічная Ф. бел.маст. і дакумент. фільмаў апублікавана ў кнігах «Гісторыя беларускага кіно» (т. 1—2, 1969—70), «Гісторыя кінамастацтва Беларусі» ў 4-х т. (т. 1, 2001), А.Красінскага «Фільмы. Героі. Час» (1975), зб-ках «Панарама беларускага кіно апошніх гадоў» (1998), «Беларускае кіно: Маладыя рэжысёры: Біяфільмаграфічны каталог» (1999). Выдаюцца тэматычныя і жанравыя каталогі дзеючага фонду маст., хранікальна-дакумент., навук.-папулярных, вучэбных і рэкламных фільмаў «Беларускія фільмы». У 2002 выдадзены каталогбел.дакумент. фільмаў «Беларуская культура і кіно». Інфарм. Ф. друкуецца ў газетах і часопісах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУБЯ́ГА Дзмітрый Іванавіч (3.10.1849, с. Соіна Смаленскай вобл., Расія — 22.10.1918),
расійскі астраном. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1872). Працаваў у Пулкаўскай астр. абсерваторыі. У 1884—1918 дырэктар Казанскай абсерваторыі, з 1901 дырэктар заснаванай ім паблізу г. Казань абсерваторыі імя В.П.Энгельгарта. У 1899—1905 рэктар Казанскага ун-та. Навук. працы па тэарэт. астраноміі, астраметрыі і гравіметрыі. Даследаваў арбіту спадарожніка Нептуна, стварыў тэорыю руху малой планеты Дыяны. Па назіраннях казанскіх астраномаў склаў каталог 4281 зоркі.
Літ.:
Библиография русской астрономической литературы 1800—1900 гг.М., 1968 (Тр. Гос. астрономического ин-та. Т. 37);
Баранов В.А. Памяти Д.И.Дубяго (3 октября 1849—22 октября 1918). Казань, 1919.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАБРА́НСКІ Флавіян Мікалаевіч (16.2.1848, с. Чэрніцы Валынскай губ., Украіна — 1919),
гісторык, археограф, лінгвіст. З сям’і святара. Скончыў Валынскую духоўную семінарыю (1868), Маскоўскую духоўную акадэмію (1872). Выкладаў у Літоўскай духоўнай правасл. семінарыі, Віленскім хрысціянскім настаўніцкім ін-це (з 1883). З 1876 чл. камісіі па стварэнні Віленскай публічнай б-кі. У 1886—1913 у Віленскай археаграфічнай камісіі. У 1915 эвакуіраваўся з Вільні. Аўтар «Слоўніка асаблівасцей грэчаскіх дыялектаў...» (1879), прадмоў да 15, 21, 26, 31, 34-га тамоў Актаў віленскай камісіі, прац «Вільня і наваколле» (1883), «Пра літоўскіх татараў» (1906), публіцыст. артыкулаў. Склаў і выдаў каталог рэчаў музея старажытнасцей у Вільні (1879), вопіс рукапісаў Віленскай публічнай б-кі (1882).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЕКСАНДРО́ВІЧ Алег Радаслававіч (н. 12.8.1952, в. Мажары Разанскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне энтамалогіі. Д-рбіял.н. (1997). Праф. (з 1998) Бел.пед. і Варміньска-Мазурскага (г. Ольштын, Польшча) ун-таў. Скончыў БДУ (1974). З 1975 у Ін-це аховы раслін. З 1985 у Бел.пед. ун-це. Навук. працы па экалогіі, фауністыцы і зоагеаграфіі цвердакрылых насякомых Усх. Еўропы.
Тв.:
Каталог жесткокрылых Беларуси. Мн., 1996 (у сааўт.);
У кн.: Parki Narodowe i Rezerwaty Przyrody. 1999. T. 18(lsupl). S. 133—142;
Influence of Decis spraying on the community structure and species composition of beetles (Insecta: Coleoptera) on potato field // Baltic J. of Coleopterology. 2002. T. 2, № 2.
М. Вялікага княства Літоўскага — дзяржаўны архіў Вялікага княства Літоўскага 14—18 ст.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ЗОАГЕАГРАФІЯ
Зоагеаграфічныя даследаванні на Беларусі пачаліся ў канцы 18 ст. з выяўлення відавой структуры фауны (экспедыцыя І.І.Ляпёхіна і інш.). У 19 ст. фауна Беларусі становіцца аб’ектам самаст. даследаванняў: працы А.М.Нікольскага аб птушках Палесся, К.Э.Ліндэмана аб насякомых наваколля г. Горкі і інш. У 1902 М.М.Арнольд стварыў першы на Беларусі каталог насякомых Магілёўскай губерні. З 1920-х А.У.Фядзюшын і У.В.Станчынскі аналізавалі пашырэнне і шляхі фарміравання фауны пазваночных. У пасляваенны час створаны буйныя зводкі па млекакормячых (І.М.Сяржанін, 1961), птушках (А.У.Фядзюшын, М.С.Долбік, 1967), рыбах (П.І.Жукаў, 1965), амфібіях і рэптыліях (М.М.Пікулік, 1996). Этап інвентарызацыі фауны беспазваночных, асабліва насякомых, які пачаўся ў 19 ст.; працягваецца і ў наш час. Зроблены зводкі па лускакрылых (В.І.Мержаеўская, А.М.Літвінава, Р.У.Малчанава, 1976), жуках (А.Р.Александровіч, І.К.Лапацін, А.Дз.Пісаненка, 1996), паўцвердакрылых (А.А.Лукашук, 1997), лістаедах (І.К.Лапацін, 1986). Створаны абагульняльныя працы па глебавай фауне (Э.І.Хацько, 1993) і фауне розных атрадаў насякомых (А.М.Цярошкін, Т.П.Смірнова, В.В.Бліноў, С.У.Буга, У.У.Піскуноў, А.Л.Несцерава, Т.Р.Іанісіяні і інш.). Упершыню створаны каталог калаўротак (Г.А.Галкоўская). Гісторыю фарміравання фауны ў пасляледавіковы перыяд вывучаюць У.І.Назараў, А.Р.Александровіч, С.У.Буга. У наш час у зоагеаграфіі ўзмоцнены экалагічны кірунак, большая ўвага аддаецца пытанням уздзеяння на фауну гаспадарчай дзейнасці чалавека, складаюцца схемы зоагеаграфічнага раянавання, абгрунтоўваюцца рацыянальныя спосабы выкарыстання і аховы жывёльнага свету ў рэгіёнах. Н.-д. работа вядзецца ў Ін-це заалогіі Нац.АН Беларусі, БДУ, Бел. геолагаразведачным НДІ і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕЦЯРБУ́РГСКАЯ АРЦЕ́ЛЬ МАСТАКО́Ў,
расійскае маст. аб’яднанне, якое існавала з 1863 да пач. 1870-х г.Засн. жывапісцамі — выпускнікамі Пецярбургскай АМ, якія выйшлі з яе, адмовіўшыся пісаць конкурсную карціну на зададзеную акад. тэму (т.зв. бунт чатырнаццаці). П.а.м. садзейнічала адыходу ад кансерватызму акад. мастацтва, якое навязвала мастакам нормы класіцызму, стала пачаткам станаўлення прынцыпаў дэмакр. рэалізму, адлюстравання жыцця ва ўсіх яго праявах. У П.а.м., арганізаваную як быт. камуна, уваходзілі І.Крамской (кіраўнік), Ф.Жураўлёў, А.Карзухін, К.Лемах, К.Макоўскі, А.Марозаў і інш. Акрамя ўласна творчай дзейнасці займаліся арганізацыяй выставак, прапагандай рус. мастацтва, выконвалі заказы на афармленчыя і інш. работы, выдавалі ілюстраваны каталог «Мастацкі аўтограф» (вып. 1—2, 1870—71). Пасля распаду арцелі шэраг яе членаў прымкнуў да перасоўнікаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШВА́РЦШЫЛЬД (Schwarzschild) Карл (9.10.1873, г. Франкфурт-на-Майне, Германія — 11.5.1916),
нямецкі астраном і фізік. Чл. Берлінскай АН (1912). Скончыў Мюнхенскі ун-т. З 1901 праф. Гётынгенскага ун-та і дырэктар абсерваторыі пры ун-це, з 1909 дырэктар Патсдамскай астрафіз. абсерваторыі, з 1912 праф. Берлінскага ун-та. Навук. працы па зорнай астраноміі і астрафізіцы, агульнай тэорыі адноснасці, тэорыі гравітацыі, геам. оптыцы. Заклаў асновы тэорыі зорных атмасфер і ўнутр. будовы зорак (1906). Склаў каталогфатагр. велічынь больш як 3500 зорак. Атрымаў агульныя ўраўненні зорнай статыстыкі (1910—12). Упершыню знайшоў дакладнае рашэнне ўраўнення Эйнштэйна для статыст. цэнтральна-сім. гравітацыйнага поля (1916). Прадказаў гравітацыйны калапс і вывеў формулу гравітацыйнага радыуса (Шварцшыльдаўскі радыус).
Літ.:
Амбарцумян В.А. Карл Шварцшильд // Творцы науки о звездах... Л., 1930.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕСІЁД (Hēsiodos),
старажытнагрэчаскі паэт 8—7 ст. да н.э. Большую ч. жыцця пражыў у Аскры (вобл. Беотыя). Для сваіх паэм абраў форму эпічнага гекзаметра і мову гамераўскага гераічнага эпасу. У «Тэагоніі» («Радаслоўная багоў») выклаў гісторыю стварэння свету з хаосу, генеалогію багоў і паслядоўнасць трох дынастый, апошняя з якіх прадстаўлена ў рацыянальным уладкаванні свету Зеўсам. У дыдактычнай паэме «Дні і турботы» спалучыў разам практычныя парады, жыццёвую мудрасць, сял. каляндар і міфалагічныя ўстаўкі, у т. л. міф пра Праметэя. Услаўляючы сумленную працу сялян, выкрываў сац. няроўнасць, адстойваў ідэю справядлівасці як вышэйшы эстэт. прынцып. Фрагментарна захаваўся твор «Шчыт Геракла», т.зв. «Эоя», — каталог жанчын-прамаці знатных родаў.
Тв.:
Рус.пер. — у кн.: Эллинские поэты в переводах В.В.Вересаева. М., 1963;
Античная литература: Греция: Антология. Ч. 1—2. М., 1989.