фіна́л

(іт. finale, ад лац. finalis = канечны, канцавы)

1) заключная частка, завяршэнне чаго-н. (напр. ф. п’есы, ф. оперы);

2) заключная частка спартыўных спаборніцтваў, у якой выяўляюцца пераможцы (напр. каманда выйшла ў ф.).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

КАНСТА́НЦА (Constanda),

горад на ПдУ Румыніі, на ўзбярэжжы Чорнага м. Адм. ц. жудзеца Канстанца. 747,4 тыс. ж. (1994). Гал. порт краіны на Чорным м. На паўд. ускраіне К. порт Аджыджа. Міжнар. аэрапорт. Канцавы пункт канала Дунай — Чорнае м. Прам-сць: суднабуд. і суднарамонтная, цэлюлозна-папяровая, мэблевая, тэкст., харчовая. Археал. і маст. музеі. Марскі акварыум. Руіны стараж.-рымскіх пабудоў 2—3 ст., візант. базілік 5—6 ст. Мячэці 18—19 ст. Цэнтр прыморскага курортнага раёна.

На месцы К. ў 6 (паводле інш. звестак у 7) ст. да н.э. стараж. грэкі з Мілета заснавалі калонію Томы, якую ў 29 да н.э. заваявалі рымляне. У 8—17 гадах н.э. тут адбываў ссылку рым. паэт Авідзій. Рым. імператар Канстанцін Вялікі [306—337] перайменаваў Томы ў Канстанцініяну. Пазней належала Візантыі, Балгарыі (з 7 ст.). У 14 ст. порт К. выкарыстоўвалі генуэзскія купцы. У часы гур. панавання (1413—1878) горад заняпаў, рыбацкае пасяленне (Кюстэнджэ). З 1878 у складзе Румыніі.

т. 7, с. 592

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

termination [ˌtɜ:mɪˈneɪʃn] n. fml

1. кане́ц; за вяршэ́нне;

the termination of a journey кане́ц падаро́жжа;

bring smth. to termination да ве́сці што-н. да канца́, зака́нчваць што-н.;

the termination of a lease сканчэ́нне тэ́рміну арэ́нды

2. med. або́рт

3. ling. канча́так (слова); канцава́я лі́тара або́ канцавы́ склад

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

СВАЯ́К (Казімір) (сапр. Стаповіч Канстанцін Мацвеевіч; 19.2.1890, в. Барані Астравецкага р-на Гродзенскай вобл. — 6.5.1926),

бел. пісьменнік. Скончыў Віленскую каталіцкую духоўную семінарыю (1914). У 1915 пасвячоны ў ксяндза. Абавязкі ксяндза спалучаў з адукацыйна-асветнай работаю: адкрываў бел. школы, збіраў бел. фальклор, казанні ў касцёле гаварыў па-беларуску, за што зазнаў нападкі касцельнай іерархіі. Друкаваўся з 1913. Аўтар публіцыст. трактата аб шкоднасці п’янства «Алкаголь» (1913), п’есы «Янка Канцавы» (1920), зб. вершаў «Мая ліра» (1924), вершаванага апавяд. «Чарку дай, браце» (1926), драм. паэмы «Купалле» (1930), філас. дзённіка «Дзея маёй мыслі, сэрца і волі» (1932). Пісаў вершы, апавяданні, эсэ, філас. эцюды, гумарэскі, публіцыст. артыкулы рэліг. і літ.-крытычнага зместу (нарыс пра Ф.​Багушэвіча, арт. пра аповесць М.​Гарэцкага «Дзве душы») і інш. Найб. раскрыўся ў паэзіі: творы прасякнуты патрыят. думкамі і гуманіст. ідэямі, напоўнены высокай духоўнасцю, ранімай чалавечнасцю, устаноўкай на асветніцтва, пошукамі «найвышэйшай справядлівасці».

Тв.:

У кн.: Ростані волі. Мн., 1990.

Літ.:

Станкевіч А. З жыцьця і дзейнасці Казімера Сваяка. Вільня, 1936;

Калеснік У. Зорны спеў. Мн., 1975;

Стаповіч Б. З успамінаў пра Казіміра Сваяка // Полымя. 1990. № 2.

І.​Э.​Багдановіч.

К.Сваяк.

т. 14, с. 247

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

заду́ма, ‑ы, ж.

1. Тое, што задумана, намечана зрабіць; намеры, план. Здзяйсненне задумы заўсёды радуе, хвалюе. Дадзіёмаў. — Ёсць у мяне сякія-такія задумы, як палепшыць работу цэха, — Булай загаварыў ужо спакойным дзелавым тонам. Шыцік.

2. Асноўная думка, ідэя мастацкага твора; замысел. У байцы «Варона і чыж» .. няма ніводнай дэталі, якая не служыла б вырашэнню аўтарскай задумы — высмеяць пустую ганарыстасць і ліслівую ўгодлівасць. Казека. [Герой твора] часта выступае як носьбіт пэўнай ідэі, задумы пісьменніка. Арабей.

3. Задуменнасць, заклапочанасць. Дзед ляжаў у глыбокай задуме, маўчаў. Лынькоў. Канцавы павярнуў галаву і, як быццам устрапянуўшыся ад задумы, паглядзеў на мяне. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

terminal

[ˈtɜ:rmɪnəl]

1.

adj.

1) канцавы́

2) канча́льны

terminal illness — невыле́чная хваро́ба

3) паграні́чны

2.

n.

1) кане́ц -ца́ m., канчатко́вая ча́стка

2) канцава́я ста́нцыя (чыгу́начная, аўто́бусная)

3) тэрміна́л -а m.

4) Electr. кле́ма f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ultimate

[ˈʌltɪmət]

1.

adj.

1) апо́шні, канчатко́вы

the ultimate result — канчатко́вы вы́нік

2) кра́йні

the ultimate limits of the universe — кра́йнія ме́жы, край сусьве́ту

3) найбо́льшы, грані́чны, максыма́льны (пра ху́ткасьць, намага́ньні)

2.

n.

канцавы́ пункт, канчатко́вы вы́нік

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Куко́ль 1 ’травяністая расліна сямейства гваздзіковых, Agrostemma L.’ (ТСБМ, Кіс., Шат., ТС, Сл. паўн.-зах., Мат. Гом., Мал., Яруш., Сцяшк.). Укр. кукіль, рус. куколь, балг. къкъл, серб.-харв. ку́кољ, славен. kókolj, польск. kąkol, чэш. konkol, славац. kúkoľ, в.-луж. kukel, н.-луж. kukel, палаб. kǫchüol. Прасл. kǫkolь адпавядае літ. kañkalas ’званочак’ (літ. kañkalijos), ’званочак (кветка)’ (Бернекер, 539; Махэк, Recherches, 71). Расліна названа так па кветках, якія маюць форму званочкаў. Больш новая этымалогія Махэка (Jména rostl., 77) вельмі ненадзейная (kǫkol‑ < kolkol‑ < *lolkol‑: ням. Lolch ’кукаль’); ст.-в.-ням. lolli запазычана з лац. lolium, а канцавы зычны ўзнік з йота ў с.-в.-ням. lulche, таму сувязі з kǫkolъ няма (параўн. Клюге, 445).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

коне́чный

1. кане́чны;

коне́чная величина́ мат. кане́чная велічыня́;

коне́чная дробь мат. кане́чны дроб;

2. (находящийся на конце) канцавы́;

коне́чная ста́нция желе́зной доро́ги канцава́я ста́нцыя чыгу́нкі;

3. (являющийся пределом) канчатко́вы;

коне́чная цель канчатко́вая мэ́та;

◊

в коне́чном счёте у канчатко́вым вы́ніку.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

САРАГО́СА (Zaragoza),

горад на ПнУ Іспаніі, на р. Эбра. Адм. ц. аўтаномнай вобласці Арагон і прав. Сарагоса. Каля 650 тыс. ж. (2000). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Прам-сць: маш.-буд., у т. л. прылада- і аўтамабілебудаўнічая, вытв-сць чыгуначнага, с.-г., эл.-тэхн. абсталявання; харч., хім., тэкст., дрэваапр., коркавая, цэм., гарбарна-абутковая. Канцавы пункт нафтаправода Рота — С. Ун-т. Штогадовыя прамысл. кірмашы.

Засн. ў 27 да н.э. на месцы іберыйскага паселішча як рым. калонія пад назвай Цэзарэя-Аўгуста. У 452 н.э. захоплена свевамі, у 476 — вестготамі. У 714—1118 пад уладай арабаў, у 11 — пач. 12 ст. цэнтр Сарагоскага эмірата. У 1118 горад адваяваны ў арабаў войскамі караля Арагона Альфонса 1, з 1119 сталіца Арагонскага каралеўства, атрымала права самакіравання і інш. прывілеі. У 14—16 ст. адзін з важнейшых эканам. (вытв-сць сукна) і культ. (у 1474 засн. ун-т) цэнтраў Арагона. У 17—18 ст. эканамічна заняпала. У 1-ю ісп. рэвалюцыю 1808—14 (гл. ў арт. Іспанскія рэвалюцыі 19 стагоддзя) двойчы ўзята ў аблогу франц. войскамі (1808, 1808—09). У Іспанскую рэвалюцыю 1931—39 месца баёў паміж рэсп. войскамі і франкістамі.

У структуры цэнтра горада захаваліся рысы рэгулярнай планіроўкі стараж.-рым. калоніі. Сярод помнікаў: рэшткі стараж.-рым. пабудоў, маўрытанскіх будынкаў (10—12 ст.) з узорыстай цаглянай муроўкай, дэкар. купаламі, абліцоўкай шматколернай кафляй, сабор Ла-Сеа (1119—1550; фасад канца 17 ст. ў стылі эрэрэска; вежа 1685), касцёлы ў стылі мудэхар (Санта-Марыя Магдалена і інш.), біржа («лонха», 1551, готыка і платэрэска), палацы 16 ст. ў стылі платэрэска. У С. — правінцыяльны музей прыгожых мастацтваў.

т. 14, с. 175

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)