przyganiać

przygania|ć

незак. ганіць, дакараць, рабіць закід;

kocioł garnkowi przyganiać a sam smoli; гл. kocioł

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Гайня́ ’зграя сабак, ваўкоў’ (Інстр. II, Бір. Дзярж., БРС), ’група дзяцей, якія сваволяць’ (Жд. 2). Няпэўна, ці ёсць нейкая сувязь з гайно1. Хутчэй з ганя́ (> гайня́, параўн. байня < баня, гайніць < ганіць і да т. п.) да *gonъ, *gъnati: *gonь. Параўн. Янк. II, 49.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ла́яць, ла́іць ’гаўкаць’, ’сварыцца, зневажаць, крычаць на каго-небудзь абразлівымі словамі’, ’ганьбіць, бэсціць’, ’дакараць, рабіць вымову’ (ТСБМ, Нас., Сцяшк., Гарэц., Бяльк., Касп., Шат.; горац.-маг., паўн.-усх., КЭС, Сл. паўн.-зах.), лаяцца, лайіцца ’адзін аднаго зневажаць брыдкімі словамі’ (КЭС, лаг.), ’сварыцца’ (Нас., Бяльк., Касп., Шат., Сл. паўн.-зах.), ’скардзіцца, наракаць’ (Сл. паўн.-зах.). Укр. лаяти ’сварыцца, ганіць’, але ла́я, лая́ ’гайня сабак’, рус. лаять ’брахаць, гаўкаць’, ’выць (пра ваўка)’, ’квакаць’ (аб жабе), ст.-рус. лаяти ’гаўкаць’, ’сварыцца’, ’злавацца, юшыцца’. Польск. łajać ’сварыцца, праклінаць’, паўн.-каш. łajać ’гаўкаць’, славін. łai̯ac ’сварыцца’, ’гаўкаць’, ’балбатаць’, чэш. láti ’сварыцца’, (а значэнне ’гаўкаць’ запазычана паэтамі з рус. мовы), н.-луж. łajaś ’гаўкаць’, ’сварыцца’, славен. lájati, серб.-харв. ла̏јати, макед. лаам, балг. лая ’гаўкаць’, ’сварыцца, ганіць’, ’пляткаваць’, ст.-слав. лаꙗти ’гаўкаць’, ’ганіць, знеслаўляць’. Прасл. lajati генетычна суадносіцца з літ. lóti ’гаўкаць’, лат. lāt ’тс’, ст.-інд. rā́yti ’гаўкае’, асец. ræin, ст.-грэч. λαίειν, лац. latrāre ’гаўкаць’, алб. leh ’гаўкаю’, ірл. líim ’абвінавачваю’, арм. lam ’плачу’, гоц. laílōun ’яны ганьбяць’ (Фасмер, 2, 468–469; Слаўскі, 4, 432–433 з літаратурай; Шустэр–Шэўц, 10, 759–760). Махэк₂ (321) адрознівае два дзеясловы láti: ’сварыць’, якое ён суадносіць з лат. rātганіць’, і ’гаўкаць’, якое з прасл. lajati. Скок (261–262) і Жарскі (RKJWroc., 9, 185) прасл. lajati выводзяць з і.-е. la — анаматапеічнага гуку для выражэння паняцця ’гаўканне сабакі’. Сюды ж лаянка ’сварка’ (Гарэц., Касп., Бяльк., Шат., ТСБМ) — бел.-укр. ізалекса < ла́ены ’ганебны’ (Нас.). Польск. даўн. łajanka ’лаянка’ з бел. мовы (гл. Слаўскі, 4, 434).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

censure

[ˈsenʃər]

1.

n.

ганьбава́ньне n., вымо́ва f., асуджэ́ньне n., кры́тыка f.

2.

v.

1) га́ніць, знахо́дзіць зага́ны, недахо́пы

2) крытыкава́ць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Наганя́й ’ушчуванне’ (Яўс.). Пры наяўнасці наганя́ць ’паўшчуваць’ (Яўс.), відаць, няма патрэбы лічыць запазычаннем з рус. нагоня́й ’тс’, аднак усходняя лакалізацыя ў межах Беларусі робіць такое меркаванне дапушчальным. Этымалагічна ўзыходзіць да *gonitiy гл. гнаць, але на семантыку слова маглі ўплываць утварэнні ад га́ніць ’ганьбіць, абгаворваць’, параўн. нага́на, нага́нны і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

blame

[bleɪm]

1.

v.t.

1) вінава́ціць

he is to blame — ён вінава́ты

2) га́ніць

2.

n.

1) віна́ f.

2) нага́на f.; вымо́ва f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

reprove

[rɪˈpru:v]

v.t.

га́ніць, ганьбава́ць каго́, крыча́ць на каго́

to reprove the boy for teasing the cat — накрыча́ць на хлапца́ за то́е, што дра́жніць ката́

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

fulminate

[ˈfʊlmɪneɪt]

1.

v.t

1) грамі́ць (і ў дру́ку)

2) суро́ва га́ніць, крытыкава́ць

2.

v.i.

1) рапто́ўна разьвіва́цца (пра хваро́бу)

2) выбуха́ць

3) грыме́ць і блі́скаць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Пераштарцава́ць экспр. ’абняславіць’ (ашм., Сл. ПЗБ). Да персі (гл.) і ’штарцаваць, якое з польск. sztorcować ’сварыць, ганіць; калоць, дапякаць; кпіць’ < sztorc: апошняе да s‑terczeč ’тырчаць, вытаркацца’ (параўн. рус. торчать, славен. strčciti ’тарчаць уверх’), — усе да прасл. *tyčiti ’вытаркацца, выпінацца, тырчаць уверх’ (Махэк₂, 650), роднаснага літ. snigti ’тырчаць уверх (напр., пра вушы ў зайца)’, stūksoti ’выгараць, выдавацца’; пазней асновы *tyk‑/*tyč‑ узмацнілася устаўным ‑г‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Празантава́цьганіць, ганьбаваць’ (Юрч.), ’абгаворваць’ (лях., Сл. ПЗБ). сюды ж празеліт, прэзент ’віднае месца’ (карэл^., в.-дзв., Сл. ПЗБ), празентавацца ’хваліцца’ (ашм., Сл. ПЗБ). З польск. prezentować ’прадстаўляць, рэкамендаваць, знаёміць’ (там жа), што з лац. praeseniāre ’прадстаўляць, паказваць у наяўнасці’, сучаснае франц. presenter, ням. präsentieren ’тс’. Гл. прэзентаваць, прэзент. Ст.-бел. презентация (1605 г.) < польск. prezentacja (Булыка, Запазыч., 258). Адмоўнае адценне мае іранічны характар.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)