амерыканская праграма падрыхтоўкі і ажыццяўлення пілатуемых палётаў на Месяц, а таксама серыя касм. караблёў для яе выканання. Асн. прызначэнне — дастаўка касманаўтаў на Месяц; здзейснены таксама беспілотныя палёты і палёты касманаўтаў вакол Зямлі. У 1968—75 запушчана 15 «Апалонаў» з экіпажамі, усяго 38 касманаўтаў. На «Апалоне-11» здзейснена першая ў свеце пасадка на Месяц (Н.Армстранг, Э.Олдрын, 1969). Па праграме «Апалон» даследавалі Месяц і калямесяцавую прастору, на Зямлю дастаўлены ўзоры месяцавага грунту.
Карабель «Апалон» мае асн. блок (для дастаўкі 3 касманаўтаў на селенацэнтрычную арбіту і вяртання іх на Зямлю) і месяцавую кабіну (для дастаўкі 2 касманаўтаў на паверхню Месяца, забеспячэння іх знаходжання на ім і вяртання на селенацэнтрычную арбіту). Маса «Апалона» да 47 т. Асн. блок уключае адсек экіпажа (спускальны апарат для пасадкі на ваду і на сушу) і рухальны адсек. Месяцавая кабіна мае пасадачную (застаецца на Месяцы) і ўзлётную ступені. «Апалон» забяспечаны стыковачным прыстасаваннем для пераходу касманаўтаў з адсека экіпажа ў месяцавую кабіну. Запуск і вывядзенне «Апалона» на арбіту ШСЗ ажыццяўляліся ракетамі-носьбітамі тыпу «Сатурн». Мадыфікацыі «Апалона» выкарыстоўваліся для дастаўкі экіпажаў на арбітальную станцыю «Скайлэб» і стыкоўкі з караблём «Саюз-19» па праграме ЭПАС.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Тц-тц-тц — выгукі, якімі падклікаюць парасят (ТС). Параўн. укр.цю ‘падзыўны гук для свіней’, рус.смал.цо‑цо, пск.цу‑цу, калін.тцу‑тцу. Гукапераймальнае; відаць, імітуе інтэнсіўнае хлябтанне і заахвочванне да яго. Малаверагодна вывядзенне з лат.cũka ‘свіння’, літ.ciùcė ‘свінка’ і іншых назоўнікаў (Анікін, Опыт, 294–295), якія таксама паходзяць ад гукаперайманняў.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ДЭДУ́КЦЫЯ (ад лац. deductio вывядзенне),
спосаб вывядзення заключэнняў ад агульнага да канкрэтнага і адзінкавага, ад агульных разважанняў да канкрэтных або інш. вывадаў. У шырокім сэнсе — любы вывад увогуле, без якога не абыходзяцца паўсядзённыя разважанні і працэс пабудовы навук. тэорый. Упершыню тэорыя Д. распрацавана Арыстоцелем, сустракаецца ў творах Баэцыя. Ф.Бэкан недаацэньваў ролю Д. ў працэсе навук. пазнання. Р.Дэкарт супрацьпастаўляў Д. інтуіцыі. Г.Лейбніц выказваў ідэю пабудовы логікі як вылічэння, паставіў задачу вывучэння лагічных уласцівасцей адносін з мэтай пашырэння сродкаў дэдукцыйнага вываду. У сучаснай логіцы Д. разумеюць як абагульнены вывад, у якім з выказванняў, што існуюць, па правілах логікі будуецца новае (заключэнне), а выказванні, з якіх яно атрымліваецца, наз. пасылкамі. Пасылкі размяшчаюцца вольна, тэарэт. ланцуг можа быць вялікім, але заўсёды мае канец. Калі пасылкі праўдзівыя і правілы дэдукцыйнага вываду не парушаны, то заключэнне заўсёды ісціннае. Д. цесна звязана з назіраннем, эксперыментам (гл.Дослед) і індукцыяй. Ужываецца для пабудовы навук. тэорый у матэматыцы, логіцы, а таксама фізіцы, біялогіі, сацыялогіі і інш. навуках. Складанымі з’яўляюцца філас. праблемы, якія звязаны з дэдукцыйнымі вывадамі і даследуюцца ў розных кірунках філасофіі (напр., эмпірызме, рацыяналізме, марксізме і інш.). Метады і правілы Д. вывучаюцца логікай, тэорыяй пазнання і псіхалогіяй. Дэдукцыйныя працэсы, што вывучаюцца матэм. сродкамі, можна аўтаматызаваць з дапамогай ЭВМ.
Літ.:
Логика научного познания. М., 1987;
Пугач Г.В. Познавательная активность человека. М., 1985;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ду́я ’мяцеліца, завіруха’ (Касп.), ду́йка ’мяцеліца з ветрам’ (Касп.). Рус.смал.ду́йка ’тс’ (слова вядома таксама на Урале); параўн. рус.смал.ду́йма ’тс’. Вельмі няпэўным (параўн. словаўтваральны момант) здаецца тэарэтычна магчымае вывядзенне гэтага слова з *duti ’дуць, дзьмуць’. Хутчэй гэта (параўн. геаграфію слова) запазычанне з літ.dujà ’дробны дождж, туман’ (аб літ. слове гл. Фрэнкель, 109).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тарара́шкі, тарару́шкі ’месца забаў з танцамі, музыкай і пад.’ (Нас.), ст.-бел.тарарушка, тарарычка ’бразготка’ (1596 г., КГС, Ст.-бел. лексікон). Параўн. польск.tararuszki ’драбяза, глупства, забаўка’. Да тапара, тарарах (гл.); меркаванне пра старое запазычанне з польскай мовы (Булыка, Лекс. запазыч., 103), як і вывядзенне непасрэдна з літ.tar̃ti ’гаварыць’ (параўн. Лаўчутэ, Балтизмы, 149), не маюць падстаў.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трапе́ць ’баяцца, шалець ад страху’ (дзярж., Нар. сл.), ’станавіцца безразважным, праяўляць нястрыманасць, шаленства’ (Кал.). Непаўнагалосная форма, суадносная з рус.торопе́ть ’бянтэжыцца, пужацца’ (гл. тарапіцца2). Відаць, скарочанае ад трапе́нець ’вар’яцець, дурэць’ (гл. трапенне, трапёны) або дзеяслоў працяглага дзеяння ад трапіць2 (гл.). Малапераканальнае па фанетычных прычынах вывядзенне слова з літ.drebė́ti ’дрыжэць, трасціся’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 133).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
актыва́цыя
(ад лац. activus = дзейны)
1) вывядзенне з нядзейнага стану ў дзейны, узмацненне дзейнага стану;
2) перавод малекул у стан, пры якім яны хутчэй уступаюць у хімічныя рэакцыі;
3) спецыяльная апрацоўка дрэўнага вугалю і іншых порыстых цел для павелічэння іх здольнасці ўбіраць газы, вадкасці.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Буса́к ’бугор’ (Касп., БРС), ’пажарны крук’ (КЭС, лаг.). З *босак. Запазычанне з польск. мовы (bosak ’тс’ < ням.Bootshacken, Bootshacke; Варш. сл., 1, 193; Брукнер, 37). Параўн. і баса́к ’тс’. Гл. і літ.bùsokas, якое запазычана з ням. (усх.-прус.) bôshaken (Фрэнкель, 67). З фанетычных меркаванняў не пераконвае вывядзенне (Міхневіч, БЛ, 1972, 1, 72) бел.буса́к з ст.-цюрк.bašag ’наканечнік, вастрыё стралы ці кап’я’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ранцавальнікі ’валачобнікі’ (баран., пруж., Бел. фальк. у суч. зап. (Брэс.), 57). Хутчэй за ўсё з *ралцавальнікі (гл. ра́лца2). Сумніўна вывядзенне дзеяслова ранцаваць ’віншаваць песняй’ з ра́нец ’заплечная торба’ (“chodit z rancem, určenym pro dary”, гл. Slavia, 43, 1, 54). Не выключана аднак запазычанне, параўн. каш.ramcowac ’стукацца ў дзверы; крычаць’, в.-луж.rancować ’валачыцца’ (< ням.ranzen ’спарвацца (пра сабак)’), гл. SEK, 4, 172, 220; Шустар-Шэўц, 2, 1206.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сядмі́ца ’сямітыднёвы пост’ (Інстр. 2). Параўн. стараж.-рус.седмица ’тыдзень’. Запазычана са ст.-слав.седмица ’тыдзень’ або ўтворана непасрэдна ад ст.-слав.седмь ’сем’, параўн. у Скарыны седмицею ’сем разоў; у сем разоў’ (Сл. Скар.), што з’яўляецца калькай з грэч.έβδομάς ’сем, сямёрка; тыдзень’ (Фасмер, 3, 590); пераасэнсавана як ’вялікі пост перад Вялікаднем’. Малаверагодным падаецца непасрэднае вывядзенне з сядмы ’сёмы’ (з рус.седьмой?), гл. Сцяцко, Афікс. наз., 214.