Ду́я ’мяцеліца, завіруха’ (Касп.), ду́йка ’мяцеліца з ветрам’ (Касп.). Рус. смал. ду́йка ’тс’ (слова вядома таксама на Урале); параўн. рус. смал. ду́йма ’тс’. Вельмі няпэўным (параўн. словаўтваральны момант) здаецца тэарэтычна магчымае вывядзенне гэтага слова з *duti ’дуць, дзьмуць’. Хутчэй гэта (параўн. геаграфію слова) запазычанне з літ. dujà ’дробны дождж, туман’ (аб літ. слове гл. Фрэнкель, 109).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)