Тлумі́ць ’марочыць, дакучаць’ (ТСБМ), ’збіваць з толку, задурваць, блытаць’ (Нас.), ’прыгнятаць’ (Ласт.), ’турбаваць’ (чэрв., ЛА, 3), ’заблытваць, збіваць з панталыку’ (Байк. і Некр.), ’ачмураць шумам’ (Касп.), ’псаваць, таптаць (пасевы); жартаваць, гаварыць абы-што’ (Нас.), ’дурыць’ (пух., Жд. 2; бялын., Янк. Мат.), ’несці лухту’ (Шымк. Собр.), тлумы́ты ’стрымліваць, затрымліваць’ (драг., Ск. нар. мовы), ст.-бел. тлуми́ти ’ўціхамірваць’, ’стрымліваць’ (1574 г., КГС), сюды ж тлумі́цца ’страчваць увагу, блытацца’ (Нас.), ’туліцца, жыць у цеснаце’, ’дурэць’, ’прадаваць, рабіць доўга’ (Мат. Гом.), тлуми́тис ’таўчыся’ (кобр., Горбач, Зах.-пол. гов.), тл́умны ’нястрыманы, шумны, неспакойны’ (ТСБМ), ’сварлівы, бесталковы’ (Байк. і Некр.). Параўн. укр. тлу́ми́ти ’знішчаць, нявечыць; заглушаць; біць, лупцаваць’, польск. tlumić ’прыглушаць, глушыць, прыгнятаць (пра агонь), стрымліваць; таўчыся, біцца’, ст.-польск. tlomić ’тс’, чэш. tlumit ’прыглушаць, стрымліваць, змякчаць’, славац. tlmiť ’тс’. З польск. tlumić ’прыглушаць, стрымліваць’ (Борысь, 635; Брукнер, 572; Махэк₂, 646; Куркіна, Этимология 1983, 24–26).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трындзе́ць ‘многа гаварыць аб чымсьці нязначным; хлусіць’ (Мілк. Сл., Аляхн.), трындзе́ць, трындзі́ць ‘вярзці, гаварыць глупствы’ (Васільковая сп., Вушац. сл.), трындзі́ць ‘хутка гаварыць абы-што’ (Сцяшк. Сл.), ‘вярзці’ (слонім., Жыв. НС), трындзі́ць, тырындзі́ць ‘пустасловіць, гаварыць абы-што’ (Скарбы), трыньді́ты ‘многа гаварыць, балбатаць’ (Клундук), сюды ж дэвербатывы трында́ ‘пустамалот, балбатун’, ‘балбатлівы чалавек’ (там жа), тры́нда ‘хлус, падманшчык’ (Аляхн.). Параўн. укр. дыял. три́ндати ‘трасці адзенне на сабе, ісці трасучыся’, рус. тры́ндить ‘гаварыць, навязліва паўтараць, балбатаць; распускаць плёткі’, польск. дыял. tryndać ‘круціцца, не сядзець на месцы, блытацца пад нагамі’, каш. trińdać ‘таптаць’, ‘збіваць масла’. Утворана на базе гукапераймальнага тры́нды (прыпеў), параўн.: Tryndy baba, tryndy dzied, / Zdochla baba, zdochnie dzied! (Федар., 6, 64), гл. трынды, трынды-рынды. Параўн. меркаванне пра паралельныя «звонкія» варыянты дрындаць (гл. дрындушка), польск. dryndać ‘цягнуцца, трасціся на возе’, славац. дыял. drindať ‘бегчы, тупацець’ (SEK, 5, 169). Гл. Брукнер, 99 (памылкова звязвае з tryny ‘апілкі’), ЕСУМ, 5, 639; Арол, 4, 110. Параўн. таксама трандзіць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перашкаджаць, замінаць □ ставіць палкі ў колы, стаяць на дарозе, станавіцца ўпоперак дарогі, падстаўляць ножку, блытацца пад нагамі, круціцца пад нагамі, замінаць пад нагамі, звяздаць па руках і нагах

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

mat

I [mæt]

1.

n.

1) дывано́к -ка́ m., раго́жка, раго́жа f.; цыно́ўка f.

2) падста́ўка, падкла́дка, падсьці́лка (пад мі́сы, тале́ркі і гд)

3) матра́с -а m.; мат -а m

4) кардо́нная ра́мка для малю́нкаў, зды́мкаў, паспарту́ n., indecl.

2.

v.t. (-tt-)

1) сла́ць, засьціла́ць, падклада́ць падсьці́лку, кла́сьці цыно́ўку

2) кудла́ціцца, блы́тацца (пра валасы́)

II [mæt]

1.

adj.

1) ма́тавы, небліску́чы

2) нягла́дкі

2.

n.

ма́тавая апрацо́ўка, паве́рхня або́ фа́рба

3.

v.t.

рабі́ць ма́тавым

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

нага́, -і́, ДМ назе́, мн. но́гі і (з ліч. 2, 3, 4) нагі́, ног, Д нага́м, ж.

1. Адна з дзвюх ніжніх канечнасцей чалавека, а таксама адна з канечнасцей птушак і жывёл.

Доўгія ногі.

Пераступіць з нагі на нагу.

Левая нага.

2. Апора, ніжняя частка мэблі, пабудовы, механізма.

Стол на чатырох нагах.

Адной нагой у магіле — быць блізкім да смерці.

Бегчы з усіх ног — вельмі хутка, што ёсць моцы.

Блытацца пад нагамі — замінаць, перашкаджаць каму-н.

Быць на роўнай назе з кім — быць у добрых сяброўскіх адносінах.

Збіцца з ног — стаміцца, змучыцца ад клопатаў, беганіны.

Ледзь вынесці ногі — пазбегнуць небяспекі, выратавацца.

Ледзь ногі носяць — аб вялікай стомленасці, старасці.

Ляжаць без задніх ног — не мець сілы паварушыцца (ад стомы і пад.).

Нага ў нагу — нароўні з кім-н., у адпаведнасці з кім-, чым-н.

На шырокую нагу (разм.) — вельмі багата, раскошна.

Ні нагой куды, да каго — не бываць дзе-н.

Ног не чуць пад сабой

а) вельмі хутка;

б) вельмі стаміцца.

Падняцца на ногі — стаць дарослым, самастойным.

Падняць на ногі — усхваляваць, прымусіць трыво́жыцца.

Паставіць з ног на галаву — няправільна растлумачыць што-н.

Паставіць на ногі — вылечыць, выгадаваць да самастойнага жыцця.

Траціць грунт (глебу, зямлю) пад нагамі — пазбаўляцца таго, на чым грунтуецца грамадскае становішча, светапогляд і пад.

Устаць з левай (не з той) нагі — быць у дрэнным настроі.

|| памянш.-ласк. но́жка, -і, ДМ -жцы, мн. -і, -жак, ж.

|| прым. нажны́, -а́я, -о́е (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Вярзці́ ’трызніць’ (БРС); ’гаварыць абы-што, блюзніць’ (Бір. Дзярж., Мат. Гом., Касп., Грыг.); ’ілгаць’ (Бяльк.); ’балбатаць, малоць’ (Яруш.); ’невыразна гаварыць’ (КЭС, лаг.), вярзці́ся ’здавацца, блюзніцца, невыразна снавацца (пра думкі), плясціся’ (БРС, Гарэц., КЭС, лаг.). Укр. верзти́ ’гаварыць лухту’, верзти́ся ’блюзніцца’, рус. паўдн. ве́рзить, верзти́ ’бесталкова і доўга рабіць што-небудзь’, пск. верзи́ть ’гарбець над якой-небудзь справай’, паўдн. ве́рзить ’малоць лухту, ілгаць, хлусіць’, смал. верзи́ть ’гаварыць абы-што’, пск., арханг. ве́рзиться ’сніцца, здавацца’. Сучасныя ўсх.-слав. лексемы суадносяцца са ст.-рус. вьрзать ’вязаць’, ц.-слав. отврѣшти, отвръзѧ ’адвязаць’, ст.-слав. оуврѣсти, оуврѣзѫ ’адчыняць’, макед. врзе ’звязаць, завязаць’, врзма ’вузел’, балг. връзам, вържа ’спалучаць у вузел, сцягваць’, серб.-харв. вр́сти се ’круціцца на адным месцы, кружыцца (аб думках)’, вр̏зина ’пляцень’, славен. vŕzniti, vr̂znem ’адчыняць’ (< прасл. verz‑tiблытацца, запінацца’); апошняе звязваецца з літ. ver̃žti ’завязваць, зацягваць, ціснуць’, ст.-в.-ням. wurgjan ’давіць, душыць’, ст.-ісл. virgill ’вяроўка’, грэч. έρχατάω ’агароджваю’, ὄρχατος ’агароджа, сад’, мундж. wurž ’нітка’, афг. muža ’жыла’. Прасл. асновы vrz‑/verz‑/vorz‑ узыходзяць да і.-е. *u̯ergʼh‑. Семантычны пераход бел. вярзці́ ’гаварыць абы-што’ і г. д. < ’вязаць’ аналагічны да плесці ’маніць, вярзці, ілгаць’ < ’плесці, сплятаць’. Гл. таксама Міклашыч, 386; Голуб-Копечны, 424; Фасмер, 1, 298–299; Младэнаў, 91; Скок, 3, 629–630; Буазак, 287; Траўтман, 355; Моргеншэрнэ, 95; БЕР, 1, 188–189; Варбот, Этимология, 1963, 202.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лы́ндаць (рас., паст. лынтаць ’хадзіць, швэндацца без справы, бяздзейнічаць, бадзяцца’ (ТСБМ, Бір. Дзярж., Грыг., Янк. 3., Мат. Гом., ТС; маладз., бялын., докш., Янк. Мат. міёр., Нар. лекс.; Сл. ПЗБ), ’шпарка хадзіць, шырока ступаючы’ (КЭС, лаг.); лындава́ць, лында́чыць, лы́ндаць ’ленавацца’ (Сцяшк. Сл.), польск. łyndać się, рус. лындать, разан. лындовать. Паводле Грынавяцкене і інш. (Liet. term., 182), запазычаны з літ. lìndoti, lìndėti ’тырчаць, сядзець’, ’гультаяваць’, ’бадзяцца, лазіць’; Лаўчутэ (Сл. балт 31, 119) дадае да іх яшчэ lìnda ’праныра’, ’гультай’, ’той, хто пазбег работы’, lindė, lindéika ’праныра’ і інш., якія ўзыходзяць да lĩ̦sti (leñda, liñdo) ’пралазіць’, ’набрыдаць’, ’несціся некуды’, ’ехаць’, ’блытацца пад нагамі’, ’лезці, куды не трэба’, lándzioti, lándauti ’туды-сюды лезці, хадзіць з месца на месца’, ’швэндацца’, ’памалу праходжвацца’. Параўн. і лат. lundžât ’лазіць туды-сюды’, ’бадзяцца’. Відавочна, значэнні ’ногі’, ’лыткі’, ’калені’ фарміраваліся пры наяўнасці лексем лы́ды (параўн. рус. валаг., варон. ’доўгія ногі’, шырока пашыраная лытка ’нага’, урал. лыдка ’даўганогі чалавек’) і лыга2 (гл.) пры блізкіх ці тых жа значэннях дзеясловаў лыгаць і лындаць. Наступным этапам было ўтварэнне фразеалагізма лынды біць, што азначала спачатку ’збіваць, аббіваць ногі’, параўн. трок. дарма лынды збіў = дарма схадзіў (Сл. ПЗБ). Пры існаванні іншых запазычанняў з такой жа семантыкай: ды́нда ’гультай’, ’хлус’, ды́нды абіваць, дындаць ’хадзіць без справы’ ці блындаць, блэндаць ’тс’ (гл.); выраз лынды біць набыў сучаснае значэнне, мяняючы ў гаворках першую частку паводле існуючага ў гаворцы апорнага дзеяслова са значэннем ’хадзіць без справы, бадзяцца, гультаяваць’, ’марудзіць’ (як тут — лындаць), параўн. бел. і рус. фразеалагізмы (узятыя з Бел.-рус. ізал., 111–112) з гэтым жа значэннем: брынды біцьбрындаць, дрынды біцьбрындаць, байды біцьбайдосіць, банды біцьбандаць, балды битьбалдить, ланды битьландовать. Слаўскі (5, 407–408) услед за Фасмерам (2, 541) адносіць польск. łyndać się да рус. лынять і дапускае сувязь з прасл. дыял. lytati ’гультайнічаць, бяздзейнічаць’, lutati ’бадзяцца’, параўноўваючы з чэш. lʼundat se, loudati se ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нага́, ‑і, ДМ назе; мн. ногі, Р ног, Д нагам; ж.

1. Адна з дзвюх ніжніх канечнасцей чалавека. Правая нага. Левая нага. Падкурчыць ногі. □ Ногі ад доўгага сядзення замлелі, і.. [Віця] захістаўся. Чарнышэвіч. // Адна з канечнасцей птушак і большасці жывёл. Пярэдняя нага. Задняя нага. □ Конь перабіраў на месцы нагамі, матаў галавою. Хомчанка. Крахтаў лядок — па ім брылі ласі паціху, Сляды іх ног ляглі па зімніку старым. Бядуля.

2. Апора, ніжняя частка мэблі, пабудовы, механізма. Ногі стала. □ Раптам.. [гідраплан] крануўся паверхні сваімі цыбатымі нагамі. Самуйлёнак.

•••

Адбівацца рукамі і нагамі гл. адбівацца.

Адкінуць ногі гл. адкінуць.

Адкуль (толькі) ногі ўзяліся; дзе (толькі) ногі ўзяліся — пра таго, хто вельмі хутка ўцякае.

Адмахвацца рукамі і нагамі гл. адмахвацца.

Адна нага тут, другая там — вельмі хутка (збегаць, схадзіць куды‑н.).

Адной нагой у магіле (стаяць) — быць блізкім да смерці.

Адхадзіць ногі гл. адхадзіць.

Адчуць глебу пад нагамі гл. адчуць.

Баранаваць нагамі гл. баранаваць.

Без рук, без ног гл. рука.

Блытацца пад нагамі гл. блытацца.

Браць ногі на плечы (у рукі) гл. браць.

Быць на кароткай назе гл. быць.

Быць на роўнай назе гл. быць.

Валіцца (падаць) з ног гл. валіцца.

Выбіць глебу (грунт) з-пад ног гл. выбіць.

Гарыць зямля пад нагамі гл. зямля.

Дагары нагамі гл. дагары.

Дай бог (божа) ногі гл. даць.

Задраць ногі гл. задраць.

Збіцца з нагі гл. збіцца.

Збіцца з ног гл. збіцца.

Зваліцца з ног гл. зваліцца.

Зваліць з ног гл. зваліць.

Звязаць па руках і нагах гл. звязаць.

З галавы да ног; з ног да галавы гл. галава.

З рукамі і нагамі гл. рука.

З усіх ног — вельмі хутка, што ёсць моцы (кінуцца, пусціцца і пад.). Трэба ж некага клікаць на дапамогу, каб ратавалі. І Ганька з усіх ног кінулася дадому. Васілевіч.

Каб нагі тваёй (яго, яе, вашай, іх) не было гл. быць.

Калос на гліняных нагах гл. калос.

Кланяцца ў ногі гл. кланяцца.

Куды ногі нясуць — без мэты, без дарогі, абы-куды.

Кульгаць на абедзве нагі гл. кульгаць.

(Ледзь) вынесці ногі гл. вынесці.

Ледзь дацягнуць ногі гл. дацягнуць.

Ледзь ногі носяць — аб вялікай стомленасці або слабасці, старасці.

Ледзь ногі цягаць (валачы, перастаўляць) гл. цягаць.

Ледзь трымацца на нагах; на нагах не трымацца гл. трымацца.

Лёгкі на ногі гл. лёгкі.

Лізаць ногі гл. лізаць.

Ляжаць без задніх ног гл. ляжаць.

На адной назе — вельмі хутка.

Нага не ступала — ніхто не быў, не жыў, не хадзіў дзе‑н.

Нага чыя не ступіць — пагроза не пусціць каго‑н. куды‑н. або не хадзіць куды‑н.

Нага ў нагу — нароўні з кім‑н., у адпаведнасці з кім‑, чым‑н. (ісці, дзейнічаць, працаваць, развівацца).

Нагі маёй не будзе гл. быць.

Нагі тваёй (яго, яе, вашай, іх) не будзе гл. быць.

На нагах — а) стаяць, не сядзець, не ляжаць; б) у клопатах, пры рабоце. [Бабка:] — Як служка якая была — вечна на нагах: тое падай, гэта прыбяры ды яшчэ дзяцей прыглядзі. Вышынскі; в) не кладучыся ў пасцель (пры хваробе); г) устаўшы пасля сну, адпачынку або яшчэ не кладучыся спаць, адпачываць. У штаб камендатуры ўчастка я прыехаў апоўначы, аднак гаспадара яго — Віктара Мікалаевіча Васільева застаў яшчэ на нагах. Брыль; д) у дзеянні. Праз хвілін дзесяць уся мясцовая паліцыя была ўжо на нагах. Якімовіч.

Наступіць на нагу гл. наступіць ​1.

На шырокую нагу — вельмі багата, раскошна.

Ні нагой куды, да каго — не бываць дзе‑н., не хадзіць куды‑н., да каго‑н.

Ні рук, ні ног гл. рука.

Ні ў зуб нагой гл. зуб.

Ногі адбіць (збіць, набіць) гл. адбіць.

Ногі біць гл. біць.

Ногі блытаюцца — пра слабасць, стомленасць і пад.

Ногі не казённыя — а) не варта стаяць, лепш сесці; б) аб нежаданні ісці куды‑н.

Ногі не нясуць — няма сілы ісці, рухацца.

Ногі не трымаюць — аб моцнай стомленасці або дрэнным адчуванні.

Ногі працягнуць (выцягнуць, выпруціць, выпрастаць) гл. працягнуць.

Ног не давалачы гл. давалачы.

Ног не пацягнуць гл. пацягнуць.

Ног не хапае гл. хапаць.

Ног не чуць пад сабой гл. чуць.

Падняцца на ногі гл. падняцца.

Падняць на ногі гл. падняць.

Падставіць нагу гл. падставіць.

Падтаптаць пад ногі гл. падтаптаць.

Пакуль ногі носяць — пакуль можна рухацца, працаваць.

Паставіць з ног на галаву гл. паставіць.

Паставіць на ногі гл. паставіць.

(Сам) чорт нагу зломіць гл. чорт.

Спаць без задніх ног гл. спаць.

Стаць на ногі гл. стаць.

Стаяць на (сваіх, уласных) нагах гл. стаяць.

Траціць грунт (глебу, зямлю) пад нагамі гл. траціць.

Узяць нагу гл. узяць.

У нагах — а) каля ног, у тым месцы, дзе ногі. У нагах непрытомнай нявесткі ляжала нежывое дзіця. Брыль; б) унізе. У нагах [дуба] трава Нізка сцелецца. Колас.

Упасці ў ногі гл. упасці.

Устаць з левай (не з той) нагі гл. устаць.

Хай адсохнуць (у мяне) рукі і ногі гл. адсохнуць.

Як левая нага хоча — як хоча, так і будзе (пра самадура).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нага́ ж.

1. анат. Fuß m -es, Füße (ступня); Bein n -(e)s, -e (нага вышэй ступні);

2. (мэблі і пад.) Fuß m, Bein n;

ісці́ ў нагу́ з кім-н. mit j-m Schritt hlten*;

паста́віць на но́гі каго-н. j-n weder auf die Bine brngen*;

падня́ць усі́х на но́гі разм. lle ufscheuchen;

паста́віць усё на но́гі lle Hbel in Bewgung stzen;

жыць на шыро́кую нагу́ auf grßem Fuß(e) lben;

ні наго́й да каго-н. разм. kinen Fuß in j-s Haus setzen;

уста́ць з ле́вай нагі́ разм. mit dem lnken Bein zu¦rst ufstehen*;

стая́ць адно́й наго́й у магі́ле разм. mit inem Fuß [Bein] im Grbe stehen*;

працягну́ць но́гі lle vere von sich strcken;

з усі́х ног разм. so schnell ich kann [du kannst, er kann usw.];

дай Бог [Бо́жа] но́гі die Bine in die Hand nhmen*;

кача́цца ў нага́х у каго-н. j-n knefällig btten*;

сяда́й! У нага́х пра́ўды няма́ setz dich! Sthen macht nicht klüger;

блы́тацца пад нага́мі beim Ghen im Wge sein;

кульга́ць на абе́дзве нагі́ auf biden Binen hnken; перан. (пра справу) nur schlecht und stckend vrwärts ghen*;

дурна́я галава́ нага́м спако́ю не дае́ was man nicht im Kpf hat, muss man in den Binen hben

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

раз 1, ‑у; мн. разы, ‑оў; м.

1. У спалучэнні з колькаснымі і неазначальна-колькаснымі лічэбнікамі або без іх абазначае аднакратнасць дзеяння. Раз на тыдні прыязджаў бацька, прывозіў харчы. Мурашка. Тры разы на дзень Вася мяняе ваду, чысціць клетку. Пальчэўскі. Сем разоў адмерай, адзін раз адрэж. Прыказка. Лепш, адзін раз пабачыць, чым сто разоў пачуць. Прыказка. // З парадкавымі лічэбнікамі і з прыметнікамі ўказвае, каторы раз адбываецца дзеянне. [Рыбак:] — Закінуў другі раз вудку. Зноў той шчупачышча-дурнішча папаўся. Якімовіч. [Валя] чакала, .. што Мішка нарэшце пачне, скажа ёй тое, што яна ўжо мо тысячны раз (ды дзе там тысячны!) кажа яму ўсёй душой. Брыль. Нецярпліва перабіралі нагамі сапуноўскія коні, не разумеючы, відаць, што апошні раз вязуць сваіх гаспадароў. Асіпенка.

2. У спалучэнні з прыметнікамі і ўказальнымі займеннікамі ўказвае на час дзеяння ў адносінах да раду падобных дзеянняў. У мінулы раз. □ Стрэльбу [Лаўрэну] пан купіў новую — на гэты раз двухстволку. Якімовіч. Нячутна носяцца кажаны, кожны раз знячэўку нагадваючы летам птушак. Брыль.

3. У спалучэнні з прыназоўнікам «у» і колькаснымі або неазначальна-колькаснымі лічэбнікамі выражае ступень павелічэння або змяншэння суб’екта або аб’екта дзеяння, якой‑н. уласцівасці і пад. [Лясніцкі:] — Трэба дабіцца, каб да мая месяца мы выраслі ў шмат разоў, арганізавалі новыя атрады. Шамякін. Дзесяць варожых эшалонаў — асабісты рахунак Кастуся. Рахунак брыгады.. трохі большы, — прыблізна разоў у дзесяць — пятнаццаць. Брыль.

4. нескл.; у знач. кольк. ліч. (пры падліку). Адзін. «Раз... два... тры» — лічыць Цімох і раптам .. грымнуў выбух. Колас. / у знач. пабочн. [Толя:] — Адзін я ўсё роўна сажалкі не выкапаю. Гэта раз. А па-другое, жывучы разам, адной сям’ёй, хіба можна думаць толькі пра сябе? Рунец.

•••

Аднаго разу — аднойчы.

Ва ўсякім разе — а) пры любых абставінах. Ва ўсякім разе ў партызана павінна быць вінтоўка і шырокі патранташ, які замяняе яму папругу. Якімовіч; б) (у знач. пабочн.) усё-такі.

Вось табе і раз гл. вось.

Другі раз — тое, што і іншы раз.

Другім разам — калі-небудзь, не цяпер.

За раз — у адзін прыём.

Іншы раз — часам, у некаторых выпадках.

Не раз (і не два) — многа разоў, неаднаразова.

Ні ў якім разе — ні пры якіх умовах, ні пры якіх абставінах; ніколі.

Па той раз — пасля таго; з таго часу (не паўтараецца што‑н.).

Раз-два і гатова — вельмі хутка, зараз жа.

Раз-другі — некалькі разоў (пра невялікую колькасць).

Раз за разам — тое, што і раз-пораз.

Раз (і) назаўсёды — канчаткова, рашуча, беспаваротна.

Раз на раз не прыходзіцца — не заўсёды бывае аднолькава.

Раз плюнуць гл. плюнуць.

Раз-пораз; раз-поразу — бесперапынна, пастаянна, зноў і зноў.

Раз у раз — у такт, адначасова.

Самы раз; у самы раз — а) тады, калі трэба, у час, у патрэбны момант. — Няйначай, як папаўненне. А добра, у самы раз! Лынькоў; б) каму якраз падыходзіць хто‑н. або што‑н. [Настаўнік:] — І пра зямлю ў іхняй праграме так як след сказана. У самы раз мужыку гэтая партыя. Галавач; в) добры, такі, як трэба; добра, так, як трэба. Два акны на вуліцу, тры ў двор, самы раз хата. Ермаловіч. — Каля акна яно бывае холадна, а вось тут самы раз. С. Александровіч.

У такім разе — у такім выпадку, калі ўжо так выйшла.

раз 2, прысл.

Аднойчы. — Вось неяк раз прапала ў пана пара валоў. С. Александровіч. Раз убачыў Толяк: бялявы .. хлапец пайшоў з Зосяю раней, як заўсёды. Чорны.

раз 3, злучнік умоўны.

Ужываецца ў даданых умоўных сказах, у якіх умова з’яўляецца абгрунтаваннем таго, аб чым гаворыцца ў галоўным сказе (часта ў адпаведнасці з суадноснымі словамі «то», «дык»); калі (у 2 знач.). Раз ужо Пракоп хоча азнаёміцца з калгасам, то мінуць гэты будынак яму не выпадае. Колас. [Слімак:] — Я закону заўсёды падпарадлуюся. Раз абавязаны зарэгістравацца, значыць і выконваю. Лынькоў. — Мала ведаць, трэба дамагацца, раз ты чаго хочаш. На гэтым свет стаіць і стаяць заўсёды будзе. Чорны. І ў спалучэнні са злучнікамі «а», «і», якія ўзмацняюць, падкрэсліваюць умову. [Перагуд:] Ясна, я тут лішні!.. А раз лішні, дык і няма чаго блытацца пад нагамі ў людзей. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)