нага́, -і́,
1. Адна з дзвюх ніжніх канечнасцей чалавека, а таксама адна з канечнасцей птушак і жывёл.
2. Апора, ніжняя частка мэблі, пабудовы, механізма.
Адной нагой у магіле — быць блізкім да смерці.
Бегчы з усіх ног — вельмі хутка, што ёсць моцы.
Блытацца пад нагамі — замінаць, перашкаджаць каму
Быць на роўнай назе з кім — быць у добрых сяброўскіх адносінах.
Збіцца з ног — стаміцца, змучыцца ад клопатаў, беганіны.
Ледзь вынесці ногі — пазбегнуць небяспекі, выратавацца.
Ледзь ногі носяць — аб вялікай стомленасці, старасці.
Ляжаць без задніх ног — не мець сілы паварушыцца (ад стомы
Нага ў нагу — нароўні з кім
На шырокую нагу (
Ні нагой куды, да каго — не бываць дзе
Ног не чуць пад сабой —
а) вельмі хутка;
б) вельмі стаміцца.
Падняцца на ногі — стаць дарослым, самастойным.
Падняць на ногі — усхваляваць, прымусіць трыво́жыцца.
Паставіць з ног на галаву — няправільна растлумачыць што
Паставіць на ногі — вылечыць, выгадаваць да самастойнага жыцця.
Траціць грунт (глебу, зямлю) пад нагамі — пазбаўляцца таго, на чым грунтуецца грамадскае становішча, светапогляд
Устаць з левай (не з той) нагі — быць у дрэнным настроі.
||
||
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)