Пастаць вакол каго‑, чаго‑н., акружыць. Начлежнікі абступілі вогнішча. □ Сакратара абкома абступілі калгаснікі, уважліва слухалі, гадавалі пытанні.Шамякін.// Размясціўшыся вакол каго‑, чаго‑н., ахапіць з усіх бакоў (пра горы, лес і пад.). Горад абступілі высокія горы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
угарадзі́ць, ‑раджу, ‑родзіш, ‑родзіць; зак., што і чаго.
1. Аддзяліць агароджай што‑н. у сваю карысць. У сухія гады там добра растуць буракі і без канавы, таму Нікадзім Пятровіч трохі ўгарадзіў сабе гэтай нізіны.Кулакоўскі.
2.Акружыць агароджай што‑н. Угарадзіць двор.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БАБРУ́ЙСКАЯ АПЕРА́ЦЫЯ 1944,
наступальная аперацыя войскаў правага крыла 1-га Бел. фронту (ген. арміі К.К.Ракасоўскі) 24—29 чэрв.; састаўная частка Беларускай аперацыі 1944 у Вял.Айч. вайну. Удзельнічалі 3-я, 28, 48, 65-я арміі, конна-механізаваная група, 16-я паветр. армія, Дняпроўская ваен. флатылія, злучэнні авіяцыі і бел. партызаны. Ім процістаяла 9-я і частка 4-й ням. арміі, якія мелі ўмацаваную глыбокаэшаланіраваную абарону. Задача аперацыі — акружыць і разграміць бабруйскую групоўку праціўніка. У ходзе аперацыі разбіты гал. сілы ням. 9-й арміі, на ПдУ ад Бабруйска акружана і ліквідавана 40-тысячная групоўка ворага (гл.Бабруйскі «кацёл»). Войскі Чырв. Арміі прасунуліся на 100—110 км, былі створаны спрыяльныя ўмовы для наступлення на Мінск і Баранавічы.
Да арт.Бабруйская аперацыя 1944. Разбітая тэхніка ворага ў раёне Бабруйска.