Круг1частка плоскасці, абмежаваная акружнасцю’ (ТСБМ, Гарэц., Яруш.). Укр. круг, рус. круг, ст.-рус. кругъ ’тс’, ст.-слав. крѫгъ, балг. кръг, макед. круг, серб.-харв. кру̑г, славен. krọ̑g ’тс’, польск. krąg, чэш. kruh, славац. kruh, в.-луж. kruh ’тс’. Прасл. krǫgъ у якасці бліжэйшых паралелей мае германскія лексемы: ст.-ісл. hringr ’персцень, круг, кола’, ст.-в.-ням. hring ’тс’. Менш надзейным з’яўляецца ўмбр. cringatu ’пас’ (Бернекер, 1, 626; Покарны, 936).

Круг2 ’поўная фаза месяца’ (Бяльк.). Гл. круг1.

Круг3 ’вір, месца ў рэчцы, дзе віруе вада’ (Мат. Гом., Янк. III). Гл. круг1.

Круг4 ’збан’ (Касп.). Запазычанне праз ням. Krug ’тс’.

Круг5 ’лішай’ (Нас., Сцяшк., Мат. Гом.). Магчыма, да крух (гл.).

Круг6 ’гульня хлопцаў са снегам (качалі снежныя кругі і пускалі з гары)’ (Нар. словатв.). Гл. круг1.

Круг7 ’поўны камплект колаў для воза’ (Нар. лекс., Сцяшк., Касп.). Гл. круг1.

Круг8 ’багністае балота, якое зарасло альхой’ (ТС, Яшк.). Гл. круг5.

Круг9 ’наўкола’ (Бяльк., Сл. паўн.-зах.). Гл. круг1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жаля́зка1 (ТСБМ), жале́зка (Нас.) ’лязо (нажа, гэбля і г. д.)’. Рус. алан., валаг. желе́зкачастка гэбля’, абл. желе́зко ’жалезны наканечнік, лязо, вастрыё’. Форма з ‑я‑ з польск. żelazko ’жалезныя часткі розных прадметаў’ (Сцяц. Словаўтв., 123). Форма, зафіксаваная Насовічам, — руска-беларускае ўтварэнне ад назоўніка жалеза з памянш. суфіксам ‑к‑а. Параўн. чэш. želízko, славац. želiezko, славен. želę́zo ’лязо, наканечнік'

Жаля́зка2 (ТСБМ), жале́зка (Нас.), зале́зка (Байк. і Некр.), зяле́зка (Гарэц.) ’прас’. З польск. żelazko ’тс’, безумоўна, форма жаля́зка (Сцяц. Словаўтв., 123). Форму желѣзко, якую дае Насовіч (154), магчыма тлумачыць як трансфармаваны на ўсх.-слав. лад паланізм або як незалежнае ўсх.-слав. утварэнне (у адрозненне ад жаля́зка1 не зафіксавана адпаведнае рус. слова, што зніжае верагоднасць уласна ўсх.-слав. утварэння). Слова пашырана, апрача польск., у н.-луж. zelezko ’прас’, а ў в.-луж. želežko ’жалезны стрыжань — укладыш у прас’. Славен. želę́zo, палаб. zilʼozü маюць значэнне ’прас’. Усе гэтыя мовы мелі сувязь з ням., а паколькі ў герм. мовах слова са значэннем ’жалеза’ выкарыстоўвалася і ў значэнні ’прас’, магчыма, што польск. трэба лічыць калькай, хаця не выключана і ўтварэнне (пераасэнсаванне) на слав. глебе.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жарло́1, жерло́ ’абжора’ (Нас.). Рус. дыял. свярдл., арханг. жорло́ ’абжора, п’яніца’, лайл. жерло́, жерело́ ’зяпа’. Ст.-рус. жьрло, жерло ’горла’. Назва чалавека — пераносная ад жерло́ ’горла, рот’, ’той, які мае «вялікі» рот’. Параўн. жарло́3. Параўн. жарля́ць ’жэрці’ (Нас.): дзеяслоў, утвораны ад жарло́. Параўн. польск. żarło ’ежа’. Прасл. зыходная форма для сучасных форм тыпу жарло́ была *žьrlo або *žьrdlo. Яна, відаць, суадносілася з *žьr‑ti (> жэрці), бо суфікс ‑lo звычайна далучаецца да дзеяслоўнай асновы і ўтварае nomina instrumenti (SP, 1, 103). Параўн. горла, жарало.

Жарло́2 ’джала (пчалы)’ (пін., бяроз., Шатал.). Рус. дыял. лаянк. жерло́, жерело́ ’рот’. Назва джала — перанос ад жерло́ ’горла’, ’рот’, засведчанага ў ст.-рус. Гл. жарло́1.

Жарло́3, жэрло ’крыніца’ (саліг., Нар. словатв., 108; Яшкін). Рус. жерло́ смал. ’адтуліна ў печы’, пск., куйбыш., урал.частка рабалоўнай снасці’, урал. ’рот’, пск. ’пратока’, паўд.-зах. крыніца’, алан. ’топкае месца ў балоце’, укр. жерло ’адтуліна ў гармаце, печы, іншых прадметах’, дыял. ’крыніца’, в.-луж. žórło ’тс’, серб.-харв. далм. ждр́ло ’тс’. Гл. таксама іншаслав. паралелі ў артыкуле жарало́. Геаграфічнае значэнне — пераноснае ад першаснага ’рот, горла’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Па́ліца ’цяжкая дубіна з патоўшчаным канцом, якая ў старажытныя часы служыла зброяй’ (ТСБМ). Рус. па́лица, укр. па́лица, ст.-рус., ст.-слав. палица, польск. palica ’палка’, чэш. palice ’дубінка’, славац. palica ’палка, дубінка, тросць’, серб.-харв. па̏лица ’палка; посах; палена’, славен. pálica ’палка; посах; перакладзіна’, балг. палица ’паліца’. Прасл. palica (SP, 1, 99). Махэк₂ (420) праславянскім лічыць pala (параўн. польск. і чэш. дыял. pala ’палка’). Далейшую этымалогію гл. палка.

Палі́ца ’дошка або некалькі дошак, прымацаваных да сцяны або ўнутры шафы для размяшчэння кніг, посуду і інш.; частка плуга, якая аддзяляе і пераварочвае падрэзаны лемяшом пласт зямлі, адвал; прыстасаванне ў некаторых сельскагаспадарчых машынах’ (ТСБМ, Шат., Бяльк., Бір. Дзярж.), полі́ца ’тс’ (ТС), ’полка’ (Гарэц., Шпіл., Мал., В. В., Грыг., Мядзв., Федар. VI), полі́ца ’полка; насценная шафка’ (Шушк.), поли́ця ’полка’ (Бяс.), ’адвал (плуга)’ (Сцяшк. МГ, Тарнацкі, Studia). Агульнаслав.: рус. поли́ца, укр. поли́ця, ст.-рус., ц.-слав. полица, польск., славац., н.-луж. polica, в.-луж. polca, чэш. police, серб.-харв. по̀лица ’насценная планка’, славен. polica ’дошка ў сцяне; адвал плуга’, балг. поли́ца ’полка, карніз’. Прасл. polica. Ад пол (Фасмер, 3, 310). Далей гл. по́лка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пля́ніца ’доля, участак, частка’ (хойн., Мат. Гом.). Відаць, да польск. plan ’план, участак’.

Пляні́ца ’сіло на птушак’ (в.-дзв., Шатал.), пленіца ’пастка’, ’сіло’ (Касп.), пляшка (пленица) ’мочка з коласа, прарост’ (Нас.), ст.-бел. пленица: упалъ у пленицу бесовскую (1562 г.) (Карскі 2–3, 499); рус. пленица ’пучок, каса’, ’пляцёнка цыбулі, часныку’, ’доўгае вешала абаранкаў’, плёнка ’валасяная пятля, сіло на цецярукоў’, стараж.-рус. пленица ’тое, што створана шляхам перапляцення, перавівання альбо злучэння прадметаў ці іх частак’, ’снасці птушкалова — сілы, сеткі’, укр. плениця ’прасла ў плоце’, польск. pletnica ’пляцёнка з дубцоў’, балг. пленица ’плот з дубцоў і калоў’, ’заплеценая каса’, ст.-слав. пденнцл ’пута, ланцуг, кайданы’, ’каса’. Праслав. *pletnica < Spiesti (Міклашыч, 249), гл. плясці, гл. таксама ESJSt, 11, 655; Варбат, Морфонология, 205; інакш — Фасмер (3, 278): *pletьnica > балг. дыял. пле́теница ’барана (сплеценая з дубцоў)’, БЕР, 5, 346. Параўн. сінонімы успені́цца/уплесціса ’прывязацца, прычапіцца’ (ТС). Сюды ж: пляніца ’злучаныя парамі плыты’ (бых., рагач., Рам. 8), ’невялікі плыт’ (Масл.), ’праростак з коласа’ (Нас.), пленіца ’звяно ў плыце, плоце’ (ТС), ’прасла’ (стол., Нар. сл.), укр. плениця ’напалам распілаваны ствол будаўнічага дрэва’, рус. пленица ’аднарадны плыт’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Саба́чка1 памянш. да сабака1 (гл.).

Саба́чка2 ’спускавы механізм у агнястрэльнай зброі’, ’прыстасаванне ў машынах, механізмах, якое перашкаджае руху назад зубчастага кола’ (ТСБМ), ’прылада, пры дапамозе якой здымаюць бобы’ (Сцяшк. Сл.), ’частка ткацкага станка’, ’слясак’ (Мат. Гом.), ’дэталь у ніты красён’ (Сл. ПЗБ), ’палачка, якая злучае панажы з нітамі’ (Жыв. сл., Нар. сл.), ’прылада ў кроснах, якая трымае набілкі на патрэбнай вышыні’ (Бяльк.), ’кружкі ў кроснах, на якіх перамяшчаюцца ніткі асновы’ (Сцяшк. Сл.), соба́чка ’вільчак’ (палес., Нар. сл.), соба́чкі ’тры маленькія драўляныя палачкі па абодвух баках ніта’ (Влад.). Агляд семантыкі бел. сабачка гл. таксама Н. А. Старасценка, Бел. мова, 8, 1981, 77 і наст. Параўн. рус. соба́чка ’спускавы механізм у агнястрэльнай зброі’, а таксама назвы дэталяў для захвата, зачэплівання чаго-небудзь, у тым ліку і ў кроснах. Да папярэдняга слова.

Саба́чка3 ’галоўка дзядоўнік, шышка’ (Нас., Байк. і Некр.). Рус. собачка ’тс’. Да сабачка1 па ўласцівасці зачэплівацца. Параўн. яшчэ ваўчкі.

Саба́чка4 ’мужчынскі гальштук у выглядзе банта’ (Сл. рэг. лекс.). Да сабачка1 па знешняму падабенству.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сле́га, сліга́, слігаві́на ‘лага; кладзь, доўгае бервяно, якое кладуць на сохі’ (Бяльк., Касп.), сле́гі ‘рэі’ (каліна, Арх. ГУ), слёгі ‘лагі’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ), слі́га ‘вясло для кіравання плытом’ (гродз., Сл. ПЗБ), ‘падваліна’ (в.-дзв., рас., Сл. ПЗБ, ЛА, 4), слюгаві́на ‘падваліна’ (брасл., Сл. ПЗБ), ‘брус, якім замацоўваюць насціл маста’ (докш., там жа), ‘лагі’ (в.-дзв., там жа). Укр. слі́гі ‘тоўстыя перакладзіны’, рус. слега́ ‘брус, жардзіна’, дан. слёга ‘тонкая доўгая жардзіна’, сляга́ ‘тонкае доўгае бервяно, рычаг’. Словы няяснага паходжання. Аўтары Сл. ПЗБ (4, 481) выводзяць ад літ. slė̃gos ‘лагі’, што, ведаць, роднаснае літ. slė́gti ‘ціснуць’, slėktis ‘прэс’, з якімі параўноўвае словы Праабражэнскі (2, 321); формы на ‑я‑ ўзводзяць да *слѧг‑ і набліжаюць да літ. sleñksnis, sleñkstis ‘парог’, гл. Фасмер, 3, 681; ЕСУМ, 5, 298. Калі прыняць за асноўнае значэнне ‘лага’, то, хутчэй за ўсё, узыходзіць да прыставачнага дзеяслова *sъ‑legti ‘пакласці побач, легці разам, упасці’, каранёвая частка якога можа мець падаўжэнне ‑e‑ > ‑ě‑, параўн. Борысь, Czak. stud., 80; Etymologie, 601 (рэканструюе прасл. *sъlěga/*sъlęga). Гл. слюга, сліж3.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Снадзь, сна́дзіва ‘інструмент’ (Стан.), сна́дзіцца ‘аснашчацца’, сюды ж (відаць, наватвор) аснада ‘забеспячэнне прыладамі, прыстасаваннямі’ (Ласт.). Параўн. стараж.-рус. снадь ‘паверхня, верхняя частка’, серб.-ц.-слав. снадь ‘павярхоўны’. Прасл. *snadь ‘аплецены, спрадзены ці вытканы верхні слой, паверхня чаго-небудзь’, што ўяўляе архаічны дэрыват з суф. *‑dь без матывацыі на славянскай глебе, параўн. лат. snāt ‘злёгку скручваць, сплятаць’, snāte ‘ільняная покрыўка’, гл. Борысь у SEK, 4, 337. Сюды ж ст.-бел. снать (снатъ) ‘відавочна, напэўна, відаць’ (Ст.-бел. лексікон), аналагічна снадбы: а потрафило бы повстати людем против нас снадбы живо были нас пожерли (Псалтыр XVI ст.; Карскі 2–3, 495), што можна суаднесці з ст.-польск. snad, snadź ‘можа’ (што лічыцца няпэўным багемізмам, гл. Басай-Сяткоўскі, Słownik, 325), сучасным польск. snadź ‘відавочна, напэўна, праўдападобна’, н.-луж. snaź ‘можа, можа быць, верагодна, магчыма’, в.-луж. snadż ‘тс’, чэш. snad, дыял. snaď ‘магчыма, хіба, пэўна’, славац. snáď ‘магчыма, відаць, верагодна’, каш. snod, snad ‘зараз, адразу’, што ўяўляюць акасцянелую форму назоўніка ў функцыі прыслоўя, значэнне якога развілося на базе семантыкі ‘павярхоўны’ (Борысь, там жа). Гл. таксама Фасмер, 3, 696; ЕСУМ, 5, 332. Гл. снасць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Страка́ ‘пятля (вушка) у лапцях’ (глыб., паст., Сл. ПЗБ, Мат. Гом.), стро́кі ‘вушкі ў лапцях’ (Жд. 3, Мат. Маг.; барыс., Шатал.), “доўгія вяроўчатыя валокі, якія працягваюцца праз сярэднія вушкі і ўтвараюць па абодвух бакох пяткі пастолу вялікія петлі — строкі” (Серб. Вічын), сюды ж стро́чанікі ‘лапці (лепшага вырабу)’ (Мат. Гом.), стро́чка ‘стужка’ (Ян.). Параўн. укр. строка́ ‘рант у пасталах’, строчаки́ ‘шнуркі для прывязвання лапцей’, стрічка ‘стужка, тасёмка’, дыял. стри́чка ‘пятля для лоўлі птушак’, рус. строка́ ‘радок лыка пры пляценні лапцей’, польск. дыял. stroka, strzoka ‘паласа’, ст.-польск. stroka ‘пояс, паласа, кропка’, в.-луж. tšoka ‘шрам, след ад апёка’. Бязлай (3, 332) адносіць сюды ж славен. stróka ‘слой, нізка’ і серб.-харв. стро̏ка ‘кароста ў авечак’, štroka ‘нейкая хвароба ў свіней’. Літ. strakà ‘слой, нізка’ запазычана з славянскай. Слова роднаснае строк ‘авадзень’ (гл.), яго першаснае значэнне меркавалася як ‘укол; кропка’ (Міклашыч, 325; Траўтман, 284; Фасмер, 3, 780; Шустар-Шэўц, 1548), параўн. строк3 (гл.). Паводле ЕСУМ (5, 444, 447–448), частка ўкраінскіх слоў лічыцца запазычанай з польскай і далей з ням. Strick ‘вяроўка, завязка’, што не выключае кантамінацыі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тры́ццаць ‘лік і лічба 30’, ‘колькасць, якая абазначаецца лічбай 30’ (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр., ТС), тры́ццыць ‘тс’ (Бяльк.), тры́цаць ‘тс’ (вільн., Сл. ПЗБ), ст.-бел. тридцать, тридцеть, тритцать, трицать, трицять, тридцать, триццать, а таксама тридесять, тридесятъ ‘тс’, сюды ж парадк. ліч. тридесятый, тридцатый, тридцятий, тритцатый, тридцатый, тритцатый, зборн. тридцатеро, трыдцатеро (ГСБМ). Укр. три́дцять, три́йцять, три́десять, рус. тридцать, стараж.-рус. три десяте, польск. trzydziestu (м. р.), trzydzieści, н.-луж. tśiźasća, в.-луж. třiceći, чэш. třicet, славац. tridsať, славен. trídeset, харв. trídeset, серб. три́десет, балг. трѝдесет, макед. триесет, ст.-слав. триѥ десѧте, триѥ десѧти. Прасл. *trьje desęte, tri desęti, у якіх *desętь (гл. дзесяць) стаіць у форме Н. скл. мн. л. (desęte, desęti); у выніку рэдукцыі і страты канцавога ненаціскнога галоснага з прычыны таго, што націск падаў на лічэбнік *tri (гл. тры), другая частка набыла форму дзе́сяць, у далейшым дэфармаваную. Бліжэйшыя паралелі — літ. trìsdešimt, trys dẽšimtys, лат. trîsdesmit, літаральна ‘тры дзясяткі’ (Скок, 3, 500–501; ЕСУМ, 5, 636; Шустар-Шэўц, 1546; Супрун, Числит., 62–63; Новое в рус. этим., 237).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)