Насто́й 1 ’выцяжка з траў, раслін’ (Сл. ПЗБ), настойка ’настоеная на ягадах гарэлка’ (ТС), настоенка ’засыпаныя цукрам ягады’ (Ян.). Ад настойваць, настоіць ’зрабіць настой’; настоить водку ’зрабіць настойку з ягад, траў, пладоў’ (Растарг.), настая́цца ’доўга пастаяць’ і пад., да стаяць (гл.).

Насто́й 2 ’гной’ (ДАБМ). Ад настая́ць, стая́ць, параўн. стойла ’месца, дзе стаіць буйная рагатая жывёла’ і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кангрэс ’міжнародны з’езд, нарада’ (ТСБМ; Яруш.). Відавочна, запазычана з польск. мовы, дзе kongres ’з’езд’ з XVII ст. Аднак не выключана другаснае запазычанне з рус. конгресс, якое (у пач. XVIII ст.) з ням. Kongresse лац. congressus ’сход’ < congredi ’сустракацца’ < gradior, gradī ’крочыць’ (Слаўскі, 2, 417; Шанскі, 2 (К), 252). Лексема кангрэс у значэнні ’парламент’ з англ. congress ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кандзе́йка ’невялікая гліняная міска з ручкай’ (Растарг.) прымыкае да рускамоўнага арэалу (паўсюдна), дзе кандея, кандейка ’яндоўка, коўш’, ’гаршчэчак’, ’місачка’, ’глячок’, ’медная міска замест званка (у кляштарах)’, укр. кандшка. кондійка ’сасуд для асвячэння вады ў царкве’, ст.-рус. кандия. З с.-грэч. κοντίον ’медная міска, якая выкарыстоўваецца манахамі ў манастырах’ (Фасмер, 2, 179). Іншыя, малаімаверныя версіі, там жа.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Капа́льня ’руднік’, ’кар’ер, месца, дзе капаюць гліну, пясок, вапнавы камень і інш.’ (ТСБМ, Нас.), навагр., астрав. ’шахта’ (Сл. паўн.-зах.). Укр. копа́льня. Відавочна, запазычанне з польск. kopalnia ’шахта’, якое ўтворана ад kopać ’капаць’ на ўзор лац. fodīna ’тс’ < fodere ’капаць’ (Слаўскі, 2, 451–452). Сюды ж астрав. капальнякі́, воран. капаня́к ’драўніна, якую выкарыстоўваюць у шахтах для ўмацавання лавы’ (Сцяшк.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кардо́н 1 ’дзяржаўная граніца’ (ТСБМ), ’месца, дзе знаходзіцца лясніцкі пункт’ (Яшк.), ’граніца’. Запазычанне з польск. kordon ’граніца’, з франц. cordon ’вяровачка, шнур’ (ад corde ’вяроўка’) (Булыка, Запаз., 141; Фасмер, 2, 324).

Кардо́н 2 ’цвёрдая і тоўстая папера’ (ТСБМ) < франц. carton, якое ў сваю чаргу з італ. cartone — Nomen augmentativum ад карта. Замена зыходнага т на д цяжка вытлумачыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ашчы́ў ’агарод, дзе расце гародніна’ (Касп.). Па этымалогіі складальніка рукапіснага слоўніка скарочана з авашчыў (овощивъ), параўн. ст.-бел. овощовый огородъ (1556 г., гл. Весці АН БССР, 1975, 3, 116) і маг. вашчэвінь ’агарод ці сад перад хатай’ (з авашчэвень, Крывіцкі, вусн. паведамл.), што сведчыць пра ўжыванне ў народнай мове стараславянізма овощь. Гл. сучаснае вашчэўе ’гародніна’ (Касп.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бана́тка гатунак пшаніцы’ (БРС). Рус. бана́тка, укр. бана́тка. Ад назвы румынскай вобласці Банат, дзе вырошчваюць гэты гатунак. Параўн. рум. grîu de Banát ’пшаніца банатка’. Да семантыкі параўн. і назву іншых гатункаў: арнау́тка. Параўн. назвы, якія прыводзіць Макавецкі, Sł. botan., 380–381, для пшаніцы ва ўкр. мове: арнаутка, кубанка, татарка, сандомірка, угорка, банатка, донка, полтавка і г. д.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бахрама́ ’махры’ (Бяльк.), бахрома́ (Сакал.), бахрыма́ (Бяльк.). Рус. бахрома́, укр. бахрома́. Запазычанне з цюрк. моў: параўн. тур., крым.-тат. maχrama ’вуаль для жанчын’ (< араб.), Фасмер, 1, 137; Дзмітрыеў (Тюрк. эл., 19–20) удакладняе, што запазычанне з кыпч. цюрк. моў (дзе ёсць чаргаванне m : b). Параўн. яшчэ Шанскі, 1, Б, 60. Бел. і ўкр. словы, відавочна, узяты з рус. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мака́тка ’вышыўка або малюнак, якія вышываюцца на палатне і вывешваюцца на сцяну ў якасці аздобы’ (Сцяшк., Клім., Шатал.; З нар. сл.; Нар. лекс., Жыв. сл., Сл. ПЗБ), свісл. ’вышытая дарожка на стале’ (Шатал.). Запазычана з польск. мовы, дзе makata, makatka ’вышыты дыванік, дарожка’, ’штора з дарагой тканіны, парча, посцілка’ < тур. (араб.) makad ’дыванік, кілім’ (Брукнер, 319).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мура́шнік 1 ’капец зямлі, лісцяў, дзе жывуць мурашкі’ (ТСБМ, Шат., Др.-Падб., Касп., ТС, Сл. ПЗБ; слаўг., Яшк.), драг. му́рашнык (Лучыц-Федарэц), гродз. мура́жнік, лід. мурашэчнік ’тс’ (Сл. ПЗБ). Да му́раха (гл.). Аб суфіксе ‑нік гл. Сцяцко, Афікс. наз., 117–118.

Мура́шнік 2 ’дзік’ (Нар. Гом.). Да мура́шнік 1. Параўн. аналагічна рус. пск., цвяр., смал., перм. мурав́ейник ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)