Бана́тка гатунак пшаніцы’ (БРС). Рус. бана́тка, укр. бана́тка. Ад назвы румынскай вобласці Банат, дзе вырошчваюць гэты гатунак. Параўн. рум. grîu de Banát ’пшаніца банатка’. Да семантыкі параўн. і назву іншых гатункаў: арнау́тка. Параўн. назвы, якія прыводзіць Макавецкі, Sł. botan., 380–381, для пшаніцы ва ўкр. мове: арнаутка, кубанка, татарка, сандомірка, угорка, банатка, донка, полтавка і г. д.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)