Жыгучка ’пякучая крапіва’. Рус. дыял. кур., арл., варонеж., раст., краснадар., валаг., калін., гом., смал. жигу́чка, укр. жигу́чка (Грынч.) ’тс’. Усх.-слав. наз. з суф. ‑ка (< *‑ьka) ад асновы дзеепрыметніка жигуч‑, утворанага ад дзеяслова жыг‑а‑ти (гл. жыгаць), у знач. ’апякаць’. Аналагічны корань у іншых назвах крапівы: жагліўка, жыжка; параўн. з польск. дыял. żegawka, рус. жгучка ’крапіва’ і інш. Гл. жгучка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Заваруха ’сумятня’. Рус. дыял. завару́ха ’гатунак кашы; цеста; закваска’; літар. ’сумятня’. Пашыранае ў рус. дыялектах значэнне ’гатунак кашы’ першаснае, ’сумятня’ пераноснае (параўн. заварыць кашу). Паколькі ў бел. фіксуецца другаснае значэнне, магчыма, што слова запазычана з рус. Пры замацаванні гэтага значэння трэба ўлічваць і перан. завіруха ’сумятня’, адзначанае ўжо Насовічам, якое магло кантамінавацца з заваруха. Заваруха ўтворана з суфіксам ‑уха ад дзеяслова завары́ць (завари́ть).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Заня́так ’справа; урок’. Ад дзеяслова *za(n)ę‑ti утварыўся дзеепрыемнік *zanęt‑, да якога далучаны суфікс ‑ъk‑ъ, у той час як рус., укр. формы занятие (‑я), заняття утвораны з суф. *‑ij‑e, як і ў польск. (без ‑n‑, што ўстаўлялася пад уплывам прэфіксаў *sъn‑, *kъn‑) zajęcie ’тс’. Аснова *za(n)‑ę‑ ўключае корань *ę‑//*im‑//*em‑; гл. узяць, ёмкі і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Затхлы ’з пахам гнілі, нясвежасці’. Рус. затхлый, укр. затхлий, чэш. zatchlý, zatuchlý ’тс’, славен. zatọ́hel ’з пахам вільготнасці, сыры’. Ст.-рус. затхлый (XVII ст.), затхліна, затхоль (XVI ст.). Параўн. польск. zatchnąć ’рабіць цяжкім дыханне’. Дзеепрыметнік на ‑l‑ ад дзеяслова za‑tъx‑nǫ‑ti (затхнуць, гл. тхнуць) ’пачаць непрыемна пахнуць’, магчыма, яшчэ прасл. паходжання. Параўн. Шанскі, 2, З, 70; Фасмер, 2, 83.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Згры́жа, згри́жа ’штодзённая лаянка’ (Нас.). Укр. згри́жа, згриза́ ’душэўная мука’ (Жэлях.). Параўн. укр. згризота (= гризота) ’душэўная му́ка’, польск. zgryz, zgryzoty ’клопат, засмучэнне’, славац. zhryz ’сварка’. Параўн. грыжа (гл.) і балг. грижа ’клопат’. Ад дзеяслова з‑грыз‑ці (гл. грызці) з суфіксам ‑j‑a (як грыжа ад грызці) і пераходам значэння балг. тыпу, аднак з захаваннем семантычнай сувязі з дзеясловам грызціся ’лаяцца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Змо́ва ’тайны згавор’. Рус. уст. абл. смо́лва ’гутарка; угавор’, укр. змо́ва ’змова’, польск. zmowa ’тс’, славац. zmluva ’пагадненне’. Ст.-бел. змова (Александрыя), змовца (Гіст. лекс., 99). Прасл. дыял. sъml̥va — бяссуфіксны наз. ад дзеяслова sъ‑mъl‑ vjati з коранем mъlv‑ (гл. мова). Ст.-бел. змовца (XVII ст.) з польск. (Булыка, Запазыч., 123), хаця і суадносіцца са змова, якое можа быць і вынікам унутранага развіцця.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зыск ’выгода, карысць’ (Сцяц., Шат.), ’права спагнання’ (Нас.). Рус. перм., свярдл. зыск ’іск’, укр. зиск ’прыбытак’, польск. zysk ’прыбытак’, ’карысць’, чэш., славац. zisk ’тс’. Ст.-бел. зыскъ (XV ст.) < польск. (Булыка, Запазыч., 124). У карысць разгляду бел. слова як паланізма — яго семантыка. Польск. zysk < vъziskъ (са стратай пачатковага vъ‑) бязафікснага наз. ад дзеяслова vъz‑iskati, дзе корань *isk‑ < *jьsk‑ (параўн. іск).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ляча́й1 ’дзірка ў верхнім камені жорнаў, куды сыплюць збожжа’ (Сцяшк.). З яча́й (гл.) < прасл. ęčaja, утворанага з мяркуемага дзеяслова *ęktʼi ’гнуць, згінаць, складваць колцам’ (Трубачоў, Эт. сл., 6, 61). Параўн. таксама вяча́й, дуча́й. Аб мене в > л гл. лыві́рка.

Ляча́й2 ’асака, Carex L.’ (рэч., Нар. сл.), лячая́, ля́ча, ляча́й ’плюшчай’ (калінк., люб., Сл. ПЗБ). Варыянт з глухой зычнай лексемы ляжджа́й (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мазь ’сумесь тлушчу з лекавымі сродкамі’, ’густое тлустае рэчыва для замазкі чаго-небудзь’ (ТСБМ, Нас., ТС). Укр. мазь, рус. мазь, ст.-рус., ц.-слав. мазь, польск. maź, н.-луж., в.-луж. maz ’тс’, чэш. maz ’машыннае масла’, славац. maz ’мазь’, славен. máz ’мазь, памада’, серб.-харв. ма̑з ’мазь, падмазка’, балг. маз. Прасл. mazь утворана ад асновы дзеяслова mazati > ма́заць (гл.) і суф. ‑ь.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паджа́глісты ’сухарлявы, тонкі’ (Сл. ПЗБ, гродз.), ’стройны’ (Сцяшк. Сл.; З нар. сл., навагр.), паджэдлісты ’у абліпку, цесны, вузкі (пра адзенне)’ (Шатал.). Дэрываты ад дзеяслова жэгліць (гл.), які да žeg‑ ’пячы’. У семантычных адносінах параўн. паджары. Улічваючы арэал распаўсюджання, магчыма паставіць пытанне аб запазычанні з польск. дыялекту, тым больш што і дзеяслоў жэгліць, на думку Супруна (ЭСБМ, 3, 269), таксама з польск.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)