Ткале́ ’на ўсякі выпадак, хоць, хаця’ (слонім., Нар. словатв.), тка́ле ’ўсё ж, аднак’ (ганц., Ск. нар. мовы), ’толькі, адно’ (Сержп.), тка́ля ’можа, каб’ (лях., Цыхун, вусн. паведамл.), тколе́ ’жа, ж’ (пін., Жыв. сл.; Сл. Брэс.), тколэ́ ’усё-такі, усё ж, аднак’ (пін., Нар. лекс.). Відаць, да папярэдняга (гл.), ускладненае дадатковай канцавой часціцай ‑ле (< ‑*lě, параўн. але, гл. ESSJ SG, 1, 319). Менш верагоднае вывядзенне з тыке́ле, тыке́ля ’толькі’ (Ласт., 706) або з літ.tik ’толькі, адно’, лат.tikai ’тс’ (Санько, Крыўя, 1996, 1, 93).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лэпа (іран.) ’паспешлівы’ (Сцяшк.), лэпаўка ’паспешніца’. У якасці балтыйскага адпаведніка можна прывесці lep! (гл. лэп1), lẽpas ’балбатун’. Утворана па тыпу соня, мазя (гл.) ад дзеяслова ⁺лэпаць ’спяшацца’ (аднак не зафіксаванага ў гаворках).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ляпа́йла ’манюка, той, хто нясе лухту’ (Шат.). Рус.валаг., перм.ля́пало ’пляткар’. Да ля́паць ’гаварыць абы-што’. (Аднак параўн. літ.lẽpas ’балбатун’, lẽpaila ’гультай, вялы чалавек’.) Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 93.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ма́ленька ’мала’ (калінк., З нар. сл.) можна лічыць працягам ст.-рус.маленько ’трохі’, ’нядоўга’ (XV ст.). Да ма́ленькі, малы́ (гл.). Аднак націск на ма‑ можа сведчыць аб запазычанні з рус. мовы (ад старавераў).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мачля́к ’палена, намоклае ў рэчцы’ (бар., Сл. ПЗБ). Паводле Грынавяцкене (там жа, 3, 15), запазычана з літ.maklė̃kas ’тс’. Аднак пры наяўнасці ‑ч‑ у корані можна гаварыць аб кантамінацыі макля́к (гл.) і мачы́ць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Абло́нь, аблона, аблонне ’роўнае поле, роўная лугавая прастора’ (БРС, Нас., Бяльк., Гарэц., КТС), польск.błoń, błonia, błonie. Паланізм? Параўн. абалонь, абалона, гл., аднак, лано, улонне. Магчыма, тут наглядаецца кантамінацыя пералічаных слоў. Параўн. блонне.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рытавіна ’калдобіна’ (паст., Сл. ПЗБ; рас., Шат.; міёр., Нар. сл.), рытвіна ’узрытае месца’ (Нас. Доп.), рытаўя калдобіны’ (ласт., Сл. ПЗБ). Ад рыць (гл.), як свідраві́на. Магчыма, аднак, што гэта запазычанне з польск.rytwina.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ВАЛАВЫ́ НАЦЫЯНА́ЛЬНЫ ПРАДУ́КТ (ВНП),
эканамічны паказчык, які адлюстроўвае сукупную вартасць канчатковых тавараў і паслуг у дзеючых рыначных цэнах. Уваходзіць у сістэму нац. рахункаў. Распрацоўваецца па методыцы ААН, у бягучых і пастаянных цэнах. У адрозненне ад валавога ўнутранага прадукту ВНП пазбаўлены двайнога ўліку (кошту прамежкавай прадукцыі, што ідзе на выраб канчатковай прадукцыі) і таму больш поўна адлюстроўвае ўзровень развіцця грамадства, яго магчымасці для паляпшэння дабрабыту сваіх членаў. ВНП у натуральна-рэчыўнай форме — вырабленыя за пэўны перыяд сродкі вытв-сці, спажывецкія даброты і паслугі, а ў вартаснай — рыначны кошт усіх гатовых тавараў і паслуг, вырабленых за пэўны перыяд усімі фактарамі вытв-сці (капітал, зямля, праца), якія належаць грамадзянам пэўнай краіны незалежна ад іх месца знаходжання. У ВНП уваходзіць таксама знешнегандл. сальда (розніца паміж экспартам і імпартам). Аднак гэты паказчык не ахоплівае прадукты і паслугі, вырабленыя ў дамашняй гаспадарцы, ценявой эканоміцы і інш. Таму ВНП найбольш адлюстроўвае дзелавую актыўнасць і магутнасць нац. эканомікі. Выкарыстоўваецца ВНП на спажыванне, інвестыцыі, экспарт і імпарт. На Беларусі выкарыстоўваецца з 1988. З-за крызісу ў пераходны да рыначнай эканомікі перыяд змяншаецца: у 1995 яго аб’ём склаў прыкладна 2/3 ад узроўню 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАРША́ЎСКАЕ ГЕ́РЦАГСТВА, Варшаўскае княства,
залежная ад Францыі дзяржава ў 1807—15. Утвораная паводле Тыльзіцкага міру 1807 з часткі польск. зямель Прусіі. Пашырана за кошт польскіх зямель, адваяваных польскай арміяй у Аўстрыі ў ходзе Аўстра-французскай вайны 1809 (тэр. з гарадамі Кракаў, Кельцы, Радам, Люблін і Седльцы). Пл. 142 тыс.км², нас. 4,3 млн.чал. (79% палякаў, 8% літоўцаў і беларусаў, 7% яўрэяў, 6% немцаў). Узначальваў саксонскі кароль Фрыдрых Аўгуст, прызначаны франц. імператарам Напалеонам I. Дзейнічала прапанаваная Напалеонам канстытуцыя, паводле якой створаны сейм і дзярж. савет, армія (да 40 тыс.чал.; камандуючы Ю.Панятоўскі), пацверджаны прывілеі шляхты, тэр. герцагства падзелена на 6 дэпартаментаў і 60 паветаў. Дэкрэтам 1807 сяляне вызвалены ад прыгоннай залежнасці, аднаксял. і абшчынныя землі пакінуты ў неад’емнай уласнасці памешчыкаў. Развіваліся здабыча вугалю, металургія і сукнаробства. У 1812 база франц. арміі пры ўварванні ў Расію, у якім удзельнічала польск. армія; пасля правалу паходу Напалеона ў Расію (гл.Вайна 1812) занята рас. войскамі (1813). Паводле рашэнняў Венскага кангрэса 1814—15 з б.ч. герцагства ўтворана Каралеўства Польскае, Пазнанскі і Быдгашчцкі дэпартаменты вернуты Прусіі (з іх створана Вял. княства Пазнанскае), Кракаў і яго наваколле сталі «вольным горадам» (гл.Кракаўская рэспубліка).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАРША́ЎСКАЯ АПЕРА́ЦЫЯ 1920,
аперацыя войск Зах. фронту з мэтаю ўзяць Варшаву ў час савецка-польскай вайны 1920. Наступленне пачалося 23.7.1920 з рубяжа Гродна—Слонім—Пінск. Да 13.8.1920 часці Зах. фронту (каманд. М.М.Тухачэўскі) валодалі Радзімінам (23 км на ПнУ ад Варшавы), што стварыла рэальную пагрозу польскай сталіцы. Аднак наступленне не было падтрымана Паўн.-Зах. фронтам, які наступаў на Львоў і камандаванне якога перакінула 2 арміі на Варшаўскі напрамак толькі ў 2-й пал. жніўня. Значна адсталі тылы, не быў вызначаны раён канцэнтрацыі сіл праціўніка, былі зроблены паліт. памылкі (агр. палітыка Польск. рэв.к-та). Шэраг мер урада Ю.Пілсудскага (патрыят. агітацыя з дапамогай каталіцкага духавенства, абвяшчэнне агр. рэформы, якую падтрымала сялянства, арг-цыя дадатковых паставак зброі ад Антанты) даў магчымасць польск. боку аб’яднаць народ і значна павялічыць армію. 14 жн. нечакана для сав. боку польскае войска перайшло ў наступленне (т.зв. цуд на Вісле). З 17 жн.Чырв. Армія пачала агульны адыход. Да 25 жн. часці Зах. фронту адступілі на лінію Ліпск—Свіслач — на ўсх. ад Брэста. Паражэнне Чырв. Арміі ў Варшаўскай аперацыі паўплывала на ўмовы Рыжскага мірнага дагавора 1921.