Жыгаце́ць ’гарэць, успыхваць’ (зэльв., Нар. словатв., 16). Ад дзеяслова жыгаць ’бліскаць’ з суфіксам ‑ацець, які выкарыстоўваецца для апісання многакратнага перарывістага дзеяння ў дзеясловах гучання і свячэння (параўн. жухацець, грукацець, бразгацець, шаргацець і інш.), ці праз прамежкавы этап — наз. з суф. *‑ot‑ (> ‑ат‑ > ац‑) са значэннем ’мнагакратнае ўспыхванне’ *жы́гат, адкуль з суф. ‑ець дзеяслоў.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
зле́зці, ‑зу, ‑зеш, ‑зе; зак.
1. Прытрымліваючыся рукамі, нагамі, спусціцца адкуль‑н. Злезці з дрэва. □ Пятрусь выпусціў з рук вяроўку і злез са званіцы.Колас.// Устаць або сысці адкуль‑н. (звычайна з цяжкасцю). [Аграном] ціха злез з ложка.Бядуля.Вэня пусціў каня паволі, злез з саней і дастаў з кішэні партабак.Чорны.
2.Разм. Выйсці, даехаўшы да якога‑н. месца, прыпынку (пра пасажыра). Кіламетраў за шэсць ад дома яму трэба было злезці з фурманкі.Чорны.На апошнім прыпынку хлопчыкі злезлі, пагулялі трохі, пакуль прыйшоў другі аўтобус, і першымі ўвайшлі ў яго.Пальчэўскі.
3.(1і2ас.неўжыв.). Адстаць, адваліцца, пакінуўшы пашкоджанае або аголенае месца на чым‑н. Фарба злезла. Ногаць злез. □ — Гнойныя струпы ніколі з мяне не злезуць, хоць бы я быў здаровы і хадзіў у блішчастай манішцы.Чорны.
4.Разм. Зняцца (пра адзенне, абутак). Бот злез з нагі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узя́цца
1.:
узя́цца за ру́кі einánder [sich] an den Händen fássen;
2. (абавязацца) übernéhmen*vt, auf sich néhmen*;
узя́цца напіса́ць арты́кул sich verpflíchten, éinen Artíkel zu schréiben;
3. (прыступіць) an éine Árbeit [Beschäftigung] géhen*;
я ўзя́ўся за пра́цу ich machte mich [ging] an die Árbeit, ich ging ans Werk;
узя́цца за спра́ву ins Zeug géhen*;
узя́цца за спра́ву іна́чайéine Sáche ánders ánpacken [ángreifen*];
◊
адку́ль у іх гэ́та ўзяло́ся wo háben sie das her?;
узя́цца за ро́зумразм. zur Besínnung kómmen*;
узя́цца закаго-н.разм. sich (D) j-n vórnehmen*;
адку́ль ні вазьмі́ся plötzlich, von úngefähr, únerwartet
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
entspríngen*vi(s) (D)
1) уцяка́ць (ад каго-н., адкуль-н.);
aus dem Gefängnis ~ уцячы́ з турмы́
2) выцяка́ць, цячы́ (з чаго-н.; аб рацэ)
3) узніка́ць, пахо́дзіць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
hérkommen*vi(s)
1) прыхо́дзіць (сюды́);
komm her! хадзі́ сюды́!;
wo kommt er her?адку́ль ён прыйшо́ў [прыбыў]?
2) (von D) пахо́дзіць (ад чаго-н.), здара́цца (ад чаго-н.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
3.Разм. Зрабіць вобыск, шукаючы чаго‑н.; патрэсці. [Алімпа:] — Адкуль у мяне... тыя дакументы? — Давядзецца затрымаць, пакалаціць, — сказаў адзін з паліцаяў.Сабаленка.
4.Разм. Панесці ўдары, пабіць. Як бы.. [Сярожу] ні пакалацілі ў гульнях,.. маці і брат ні разу не пачулі ад яго скаргу ці стогн.Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
панарыва́ць1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.
1. Нарваць 1 вялікую колькасць чаго‑н.
2. Парваць многа чаго‑н. Панарываць паперы.
панарыва́ць2, ‑ае; зак.
Нарваць 2, нагнаіцца — пра ўсё, многае.
панарыва́ць3, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.
Нарыць чаго‑н. у вялікай колькасці або ў многіх месцах. [Старое дрэва] ляжала ля самай дарогі, .. пазасыпалася жоўтым пяском, які невядома адкуль браўся тут, — мусіць, яго панарывалі краты, точачы норы.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пранікнёны, ‑ая, ‑ае.
1. Якому ўласціва пранікнёнасць. — Толькі дайце дажыць у здароўі, — ужо зусім недарэчы фатальна закончыла няскладную, але пранікнёную прамову Волька.Васілевіч.У свой час, у бытнасць Шчакаціхіна студэнтам, новы выкладчык Сідараў прынёс у аўдыторыю непадкупную і пранікнёную адданасць самаму масаваму і надзённаму віду мастацтва — графіцы.Ліс.
2. Праніклівы, пільны, уважлівы. — Адкуль вы, таварыш? — Чалавек уважліва паглядзеў на мяне пранікнёнымі вачыма.П. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сабата́ж, ‑у, м.
1. Наўмысны зрыў якога‑н. мерапрыемства ўхіленнем ад удзелу ў ім ці свядомым нядобрасумленным яго выкананнем. [Кох:] — Трэба паслаць у дэпо сваіх людзей, праз якіх мы зможам ведаць усё: хто перашкаджае, адкуль ідзе сабатаж, каго трэба ліквідаваць там.Лынькоў.
2. Замаскіраванае супрацьдзеянне ў мэтах перашкодзіць ажыццяўленню чаго‑н. Сабатаж справы міру. □ [Міхась:] — Бяры сякеру і — на гумно. А не прыйдзеш, будзем лічыць гэта як сабатаж.Сіняўскі.
[Фр. sabotage.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
самаўпэ́ўненасць, ‑і, ж.
Уласцівасць самаўпэўненага; празмерная ўпэўненасць у сваіх сілах, здольнасцях і пад. [Дырэктар:] Але, на жаль, радасць мая была не доўгай. З работай ты [Верхаводка] спраўляўся нядрэнна, але адкуль у цябе з’явілася нейкая такая самаўпэўненасць, што ты ўсё можаш, і мора табе па калена!..Губарэвіч.Гэта было зусім нечаканым для Чарнавуса, упершыню ён адчуў сябе прыніжаным і на нейкі час нават страціў ранейшую самаўпэўненасць.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)