адку́ль, прысл.
1. пыт. З якога месца, з якой крыніцы, ад каго; ужыв. ў клічна-пытальных сказах пры выказванні нязгоды, адмаўлення чаго-н.
А. едзеце? Толькі кудзеля і будзе...
А. той кужаль.
А. гэта вядома?
2. адноснае. Ужыв. як злучальнае слова для падпарадкавання даданых сказаў месца, даданых азначальных сказаў, даданых дапаўняльных сказаў (у адпаведнасці з суадноснымі словамі «там», «туды», «адтуль», «той» і іншымі ў галоўным сказе).
Мы глянулі туды, а. пачуліся галасы.
◊
Адкуль (толькі) ногі ўзяліся — пра таго, хто хутка ўцякае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
адку́ль нареч.
1. отку́да;
а. ты ідзе́ш? — отку́да ты идёшь?;
а. ты ро́дам? — отку́да ты ро́дом?;
2. в знач. союзного слова отку́да;
ён вярну́ўся туды́, адку́ль прые́хаў — он верну́лся туда́, отку́да прие́хал;
◊ а. (то́лькі) но́гі ўзялі́ся — отку́да (то́лько) но́ги взяли́сь;
а. я ве́даю — почём (мне) знать; отку́да я зна́ю;
а. ты такі́ ўзя́ўся — отку́да ты тако́й вы́искался
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (актуальны правапіс)
адку́ль, прысл.
1. пытальнае. З якога месца? — Адкуль самі будзеце, дзядуля? — запытаўся я. Скрыган. Баян замоўк. Да баяніста Падходзіць дзед. — Скажы, браток, Адкуль ты? Дзе твой край-куток? Колас. Выраз яўнага здзіўлення мільгануў на тварах: што гэта за чалавек, адкуль з’явіўся ён у такую пару... Лынькоў. // З якой крыніцы? ад каго? — Эдэм! Эдэм!.. — смяялася яна. — Адкуль бярэш ты гэтакія словы! А. Астапенка. — Адкуль у цябе гэтулькі дабра? — пытаецца багаты брат у беднага. Якімовіч. // Ужываецца ў клічна-пытальных сказах пры выказванні нязгоды, адмаўлення чаго‑н. [Суседка:] — А я казала свайму: не сёй у панядзелак. Пільнуйся старога Юстыня! Не паслухаў. Ну і вырас лянок... Толькі адна кудзеля і будзе. Адкуль той кужаль! Чарнышэвіч.
2. адноснае. Ужываецца як злучальнае слова: а) для падпарадкавання даданых сказаў месца (часта ў адпаведнасці з суадноснымі словамі «там», «туды», «адтуль» у галоўным сказе). Крамарэвіч ускінуў руку, і граната разарвалася там, адкуль крычалі. Чорны. Маша хітра ўсміхнулася і глянула туды, адкуль усё мацней і мацней даносіўся стукат матацыкла. Кулакоўскі. [Лабановіч:] — Унь там Мікуцічы, а вось дарога на станцыю. Ідзіце, адкуль прыйшлі. Колас; б) для падпарадкавання даданых азначальных сказаў (часта ў адпаведнасці з суадносным словам «той» у галоўным сказе). Дзед прытаіўся за дубам і стаў углядацца ў той бок, адкуль даносілася.. шорганне ног невядомага чалавека. Колас. Мы з бацькам стаім і глядзім у той бок, адкуль да нас ідзе, па лугавой дарозе чалавек. Брыль. Каця.. згладжвае крайкі зляжалае зямлі, адкуль толькі што выняла мадэлі. Скрыган; в) для падпарадкавання даданых дапаўняльных сказаў. [Дзед Бадыль:] Пакутуем, чалавеча. Проста гінем і не ведаем, адкуль паратунку чакаць. Крапіва. Адкуль у старой бяруцца сілы, цярплівасць, прывет — ніхто з нас не дзівіцца. Брыль.
•••
Адкуль (толькі) ногі ўзяліся гл. нага.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адку́ль прысл
1. пыт wohér;
адку́ль вы бу́дзеце? wohér kómmen Sie?, wo sind Sie zu Háuse?;
2. адносн wohér, von wo, von dem, von der, aus dem, aus der;
адку́ль выніка́е, што… woráus sich ergíbt, dass…;
◊ адку́ль ні вазьмі́ся разм wie vom Hímmel gefállen; (wie) aus héiterem Hímmel
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Адку́ль (ст.-бел. откуль (1347) (Нас. гіст.) таксама як адсюль (гл.), адтуль (гл.) узнікла як кантамінаванне двух радоў форм адколь, адсель, адтоль і куды, сюды, туды. Параўн. прыклады аналагічных працэсаў у Бернекера, РФВ, 48, 3–4, 224–225.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
адкуль, з якога боку; скуль (разм.)
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
абы-адку́ль, прысл.
Усё роўна адкуль.
А. не браць цытаты!
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
адку́ль-не́будзь, прысл.
З якога-н. месца, з якой-н. крыніцы.
А. даведаемся.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
адкуль-не́будзь нареч. отку́да-либо, отку́да-нибудь
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (актуальны правапіс)
абы-адку́ль нареч. (всё равно откуда) отку́да уго́дно, безразли́чно отку́да
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (актуальны правапіс)