slog/sweat/work one’s guts outinfml працава́ць ве́льмі напру́жана (для пэўнай мэты)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ла́піна
1. Невялікі ўчастак зямлі, лугу, лесу, ягадніку; палянка (Нясв., Слаўг.); месца, зарослае маліннікам (Уздз.). Тое ж ла́пік, лашку́т, шматок, ме́ста, ме́сціна́, мясці́на (Слаўг.).
2.Частка паласы або сенажаці памерам да 10 кв. сажняў (Сміл.Шат.).
3. Праталіна (Слаўг.).
4. Агрэх (Слаўг.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
Ві́лачнік1, ві́лашнік, ві́лышнік ’палка; цаўё, шасток, на якія насаджваюць вілы ці вілкі’ (БРС, КТС, Бяльк., Мат. Гом., Янк. I, лаг., КЭС; Касп., Выг.; бых., бялын., Янк. Мат.), палес.вілочнік ’вожаг’, ві́лошнік ’частка калаўрота, на якой трымаюцца «вілкі» (Уладз.). Вытворныя ад прыметніка вілачны і суф. ‑ік. Да ві́лы, ві́лкі (гл.). ‑Ш‑ у гукаспалучэнні ‑шн‑ замест ‑ч‑ з’яўляецца характэрнай рысай усходнебеларускіх гаворак.
Ві́лачнік2 ’вугал ля печы, дзе стаяць вілы, ажогі, качэргі і інш.’ (БРС, КТС; бых., Янк. Мат., Інстр. I, Касп., Мат. Гом.) да вілачнік1; тут маецца семантычны перанос значэння слова з суф. ‑нік (Nomen actionis перайшло ў Nomen loci).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вінт1 ’болт са спіральнай нарэзкай шруба’ (КТС, БРС). Укр.гвінт, рус.винт, макед., балг.винт ’тс’, чэш.народн.vint ’нарэзка шруба’. Запазычана з рус. мовы (Крукоўскі, Уплыў, 27) < польск.gwint ’вінт’ < ням.Gewinde ’нарэзка’, winden ’абвіваць, намотваць, круціць’ (Брукнер, 165; Шанскі, 1, В, 101; Фасмер, 1, 317). Цалкам магчыма, што бел.вінт паходзіць непасрэдна з польск. мовы. Сюды ж вінтавы́.
Вінт2 ’частка рухавіка парахода ці самалёта ў выглядзе лопасцей, замацаваных на валу’. Запазычана з рус. мовы (Крукоўскі, Уплыў, 98).
Вінт3 ’карцёжная гульня’ (БРС, КТС). Запазычана з рус. мовы; параўн. винт ’тс’ < ням.Gewinde. Да вінт1 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ганта́ль ’ганталь’ (БРС, Сцяшк. МГ, Шат.). Укр.гонта́ль ’тс’, рус.дыял. (на тэрыторыі Літвы) го́нталь. Знешне падобнае на ўтварэнне ад гонт (гл.), суф. ‑аль. Але вельмі падазронае падабенства з фармацыямі тыпу ўкр.бретна́ль ’цвік для дошак’, гухна́ль ’цвік для падковы’, польск.hufnal і г. д., якія запазычаны з ням.Brettnagel, Hufnagel і дзе другая частканям. складаных слоў (Nagel) прадстаўлена як ‑nal. Калі прыняць, што гонт некаторыя этымолагі выводзяць з ням.gant (дыял.), то можна лічыць, што магло існаваць і ням. (дыял.) gantnagel, з якога магло атрымацца (дысіміляцыя або выпадзенне аднаго з двух n — n) або *гонталь, або *готналь. Атрымалася першае.