шып 1, ‑а,
1. Востраканцовы цвёрды выступ, нарасць на целе ў некаторых жывёл.
2. Невялікі выступ на падэшвах спартыўнага абутку, колах, гусеніцах аўтамашын, трактароў і пад., які садзейнічае счэпліванню з глебай, служыць для лепшага ўпору пры руху.
3.
шып 2, ‑а,
Буйная прамысловая рыба сямейства асятровых, якая водзіцца ў Чорным, Азоўскім, Аральскім і Каспійскім марах.
шып 3, ‑у,
Тое, што і шыпенне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)