ПАЎЛІ́НЫ (Pavo),

род птушак сям. фазанавых атр. курападобных. 2 віды. П. звычайны, або індыйскі, або чубаты (P. cristatus), пашыраны на п-ве Індастан і в-ве Шры-Ланка. Драбнейшы П. сінякрылы, або яванскі (P. muticus), пашыраны ў Індакітаі і Інданезіі; занесены ў Чырв. кнігу МСАП. Жывуць у зарасніках, на лясных высечках, па берагах рэк. У Еўропу (Стараж. Грэцыя) завезены ў 4 ст. да н.э. На Беларусі трымаюць як дэкар. птушку.

У самцоў даўж цела да 125 см, хваста да 45 см, падоўжаных, упрыгожаных «вочкамі» пёраў надхвосця да 150 см; маса да 4,3 кг Афарбоўка яркая, пераважна сіне-зял., з метал. адлівам. На галаве чубок. Самкі драбнейшыя, бурага колеру, без доўгага надхвосця. Кормяцца насеннем, зернем, травой, насякомымі. Палігамы. Пры такаванні самец разводзіць пёры надхвосця веерам і падымае іх амаль вертыкальна. Нясуць да 6 яец.

П. называюць таксама пароду галубоў свойскіх (паўлінавыя галубы, трасуны) з веерападобным або трубападобным хвастом (адсюль часам наз. трубачы). Паходзяць з Індыі, у Еўропе — з 17 ст. На Беларусі адна з найб. пашыраных парод. Гл. таксама Дэкаратыўныя птушкі.

А.​М.​Петрыкаў.

Паўлін.

т. 12, с. 207

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

разлете́ться сов., в разн. знач. разляце́цца, мног. паразлята́цца; (ускорить силу движения — ещё) разагна́цца;

пти́цы разлете́лись пту́шкі разляце́ліся (паразлята́ліся);

ли́стья разлете́лись лісты́ разляце́ліся (паразлята́ліся);

таре́лка разлете́лась вдре́безги тале́рка разляце́лася ўшчэнт;

наде́жды разлете́лись надзе́і разляце́ліся;

разлете́вшись, уда́риться о столб разляце́ўшыся (разагна́ўшыся), уда́рыцца аб слуп.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падляце́ць, ‑лячу, ‑ляціш, ‑ляціць; зак.

1. Летучы, наблізіцца да каго‑, чаго‑н. Самалёты падляцелі да аэрадрома. □ Раптам да першай птушкі падляцела другая, не такая чырвоная. Ляўданскі. // Заляцець пад што‑н. Верабей падляцеў пад страху.

2. перан. Разм. Хутка наблізіцца (падбегчы, пад’ехаць і пад.). Дзяўчына неўзабаве подбегам падляцела да машын, асцярожна .. уселася на пярэднім сядзенні і тады стрымана павіталася. Кулакоўскі. Да перона, нібы віхор, падляцела электрычка. Васілёнак.

3. Узняцца, узляцець уверх і апусціцца. Жуха аказалася нейкая знясіленая, бо крыху падляціць і сядзе. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

устрыво́жаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад устрывожыць.

2. у знач. прым. Які знаходзіцца ў стане трывогі, хвалявання. Устрывожаны камендант.. загадаў двум сваім салдатам з аховы неадкладна праверыць, хто страляе і па чыйму дазволу. Якімовіч. — Што з табой, Ваня, ты нездаровы, ці што? — спытала ўстрывожаная жонка. Карпюк. // Які выражае трывогу, хваляванне. — Хто гэта? — пачуўся ўстрывожаны жаночы голас. Скрыпка. А .. [Таня] нібы не заўважала ўстрывожаных мужавых вачэй. Новікаў. // Успуджаны, сагнаны з месца. Устрывожаныя птушкі ўзвіваліся ў паветра, высока кружыліся ў небе. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пту́шка (ТСБМ, Мядзв., Нас., Гарэц., Касп., Шат., Раст., Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС), ’хатняя птушка’ (Сл. ПЗБ), птух, пту́ха ’птушка; агульная назва дзікіх птушак’ (Байк. і Некр., Мат. Гом.; пруж., драг., Сл. ПЗБ; ЛА, 1), пту́шша ’птушкі’ (Байк. і Некр.), пту́шшо ’тс’ (Бяльк.). Рус. паўдн., зах. пту́шка, птю́шка ’птушка, птушачка, пташка’, птух, пту́ха, птю́ха ’тс’. Прасл. дыял. (усх.-слав.) *pъt‑uxъ паралельнае да *pъt‑akъ, дыял. (пераважна зах.-слав.) *pъtъ‑axъ, гл. птах, пта́шка, што выводзяцца з прасл. *pъta, прадстаўленага таксама з іншай суфіксацыяй ва ўкр. пти́ця, рус. пти́ца, славен. ptíca, ptìč, серб.-харв. пти̏ца, балг. пти́ца, макед. птица, ст.-слав. пътица, птица. Усё гэта дэмінутыўныя ўтварэнні ад *pъta з праславянскай антрапаморфнай семантыкай ’птушкі’ — ’дзеткі’ (Трубачоў, Этногенез₂, 194). Роднасныя лат. putns ’птушка’, літ. putýtis ’пташка’, pùte, pučiùte ’курыца’, лац. putus ’дзіця’, putillus ’тс’, putila ’птушанё’, літ. paũtas ’яйка’, лат. pàuts, ст.-прус. pawtte ’тс’. Гл. Бернекер, JF, 9, 362; Траўтман, 233; Мюленбах-Эндзелін, 3, 344; Фасмер, 3, 398; Махэк₂, 496; БЕР, 5, 842–844; Шустар-Шэўц, 2, 1186; Бязлай, 3, 133; Сной₂, 591; ЕСУМ, 4, 624; Банькоўскі, 2, 960.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

разляце́цца, -лячу́ся, -ляці́шся, -ляці́цца; -ляці́мся, -леціце́ся, -ляця́цца; -ляці́ся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Паляцець у розныя бакі.

Птушкі разляцеліся.

2. перан. Раз’ехацца ў розныя бакі, па розных месцах.

Дзеці выраслі і разляцеліся з роднага дому.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Разбіцца, распасціся на часткі, кавалкі ад удару, узрыву.

Талерка разляцелася ўшчэнт.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Знікнуць, аказацца нерэальным (разм.).

Усе мае мары разляцеліся.

5. У палёце або на бягу набраць вялікую хуткасць (разм.).

Ён так разляцеўся, што не дагнаць.

6. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Хутка распаўсюдзіцца, зрабіцца вядомым многім.

Па вёсцы хутка разляцеліся чуткі.

|| незак. разлята́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. разлёт, -у, М -лёце, м. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Гайсцер ’бусел чорны’ (Мат. Гом., 3, Інстр. II), га́йсцёр ’Ciconia nigra’, гайстр, гайсцёр ’Ciconia nigra L., бусел чорны; Ciconia ciconia L., бусел белы’, га́йстра ’назва птушкі’ (Сержп. Грам.). Параўн. укр. га́йстер ’бусел’ (Лысенка, ССП, Лысенка, СПГ, Грынч.). Гэта слова запазычана з польск. дыял. hajster а гэта з ням. дыял. Heister ’тс’. Гл. Цімчанка, 1, 501 (ва ўкр. мове слова вядома з XVIII ст.); Фасмер, 1, 64; Рудніцкі, 532. Агляд этымалагічных версій назваў бусла гл. Клепікава, ВСЯ, 5, 149–158.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Петушкі́ 1 ’капытнік балотны, Calla palustris L.’ (докш., Сл. ПЗБ; гом., Кіс.), пеўнікі; нягнуткі ’сачавічнік вясенні, Orobus vernus L.’ (гродз., Кіс.; усх.-гом., усх.-маг., мядз., лях., лун., ЛА, 1), ’медуніца’ (навагр., Сл. ПЗБ), птушкі ’белакапытнік, Petasites Mill.’ Да пяту́х ’певень’ (гл.). Матывацыя: кветкі раслін падобныя да пеўневага грэбня. Параўн. рус. алан. петушок ’капытнік балотны’.

Петушкі́ 2 (пітушкі) ’смольныя корчыкі, сучкі’ (Бяльк.). Да пяту́х ’певень’ (гл.). Названы паводле падабенства да чырвонага пеўня колерам, калі сучкі, лучына гараць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пішча́лка 1 ’зялёнка, Trichiloma flavovirens’ (віл., докш., Сл. ПЗБ; барыс., Нар. словатв.), пішчолка ’тс’ (лепел., Расл. св.), пясчолка ’тс’ (ушац., Яшк.–Сярж.). Да пішч 2, пішчу́га (гл.). Названы паводле месца распаўсюджвання — сасновыя лясы. Пад уплывам народнай этымалогіі лексема стала звязвацца з ’пясок’ — пясчолка, пясчалка, пясчаніца (Расл. св.).

Пішчалка 2 ’берасцянка, Fringilla coelebs’ (гродз., Сл. ПЗБ). Да пішча́ць (гл.). Аналагічна, паводле выдаваемых гукаў, называюцца і іншыя птушкі: польск. kaczka piszczałka, kaczka gwiżdżąca, świstuła, świstun ’качка свіязь, Anas penelope L.’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бара́нчык, ‑а, м.

1. Маленькі баран, ягня.

2. Разм. Тое, што і бакас. І моўкнуць птушкі ў цёмным лесе; Баранчык божы ў паднябессі Бляе маркотна над балотам. Колас. Ведаеш, што гэта за птушка? Баранчык — бакасова мянушка. Лужанін.

3. толькі мн. (бара́нчыкі, ‑аў). Невялікія пеністыя хвалі на вадзе. Праз паўгадзіны ўжо не было сумнення, што будзе бура. Трывожна забегалі баранчыкі, вецер зрабіўся парывісты і ўвесь час змяняўся. Маўр. // толькі мн. (бара́нчыкі, ‑аў). Невялікія кучаравыя воблакі. Па небе плылі баранчыкі.

4. Гайка з двума вушкамі, якую закручваюць рукамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)