Разы́нкі, разі́нкі ’ізюм’ (бяроз., лід., Сл. ПЗБ; Нас., Гарэц., Шн. 3, Касп., Др.-Падб., Шпіл.), ’ягады на кусце’ (Сл. ПЗБ), розі́нкі ’ізюм’ (ТС), рызы́нкі ’разынкі’ (Сцяшк.). Запазычана старабеларускай мовай (фіксуецца з 1498 г.) са ст.-польскай, параўн. ст.-бел. розынки, родзынки, розинки, польск. rozynki, rodzynki < ням. Rosinen (Булыка, Лекс. запазыч., 150); мяркуецца пасрэдніцтва яўрэйскай мовы, параўн. ідыш Rosinkes ’тс’ (Галай, Бел. мова ў другой палове XX ст., Мн., 1998, 103).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ра́туша ’орган гарадскога самакіравання ў Заходняй Еўропе і будынак, дзе ён размяшчаўся’ (ТСБМ, Шымк. Собр.), ст.-бел. ратуша, ратушъ ’будынак магістрата’ (Ст.-бел. лексікон). Праз адаптаванае польск. ratusz ’ратуша’, а ў польскай, магчыма, праз чэш. з с.-в.-ням. râthûs ’будынак паседжанняў гарадской рады’ < rât ’рада’ + hûs ’будынак’ (XIII–XIV стст.). У старабеларускай адзначаецца з 1445 г. (Булыка, Запазыч., 274). Гл. таксама Галай, Роднае слова, 1997, 5, 58.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сажо́нка ’расліна анемона люцічная Anemone ranumculoides L.’ (Кіс.). Рус. сазо́нчики ’Pulsatilla vulgaris L.’, самсо́нички ’Pulsatilla patens Mill.’, польск. sasanka ’Anemone pulsatilla L.’, чэш. sasanka ’расліна Anemone’, серб.-харв. sása ’Pulsatilla’, балг. са́сан ’расліна Hepatica triloba’. Ва ўсходнеславянскіх мовах, відаць, запазычанне з польскай, якое падверглася розным фанетычным зменам; напэўна, яно было збліжана і з дзеясл. садзіць, сажаць. Адносна паходжання этымона гл. Махэк₂, 537; там жа і літ-pa. Гл. сасонка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сто́іць ‘каштаваць, быць вартым’ (Бяльк., ТС), ‘магчы’ (Ян.), сто́іты ‘каштаваць’ (Сл. Брэс.). Укр. дыял. сто́їти ‘тс’, рус. сто́ить, старое польск. stać ‘тс’, чэш. státi, славац. stať, серб.-харв. ста̏ти, ста̏јати, сто́јати, славен. státi ‘тс’. Семантычная інавацыя на базе прасл. *stati, *stojati, магчыма, праз стадыю ‘стаць кагосьці на што-небудзь, змагчы’ > ‘быць вартым, каштаваць’. Параўн. ЕСУМ, 5, 425; Фасмер, 3, 769–770 (мяркуе пра запазычанне з чэшскай або польскай).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трухтом ‘трушком’ (бераст., Сл. рэг. лекс.), трухтою ‘тс’ (беласт., Сл. ПЗБ). З польск. truchtem ‘тс’ (Мацкевіч, там жа, 5, 134). Брукнер (577) адзначае, што ў польскай мове слова trucht (truchtem, truchcikiem) з XVIII ст. і запазычана з ням. Trott ‘тс’. Паводле SWO (1980, 778), польск. trucht ‘від бегу каня, сярэдні паміж шагам і рыссю’ ўзыходзіць да с.-в.-ням. truht; ужываецца звычайна ў выразе: biec truchtem ‘бегчы трушком’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кішэ́нь 1, кішэ́ня ’ўшыты ў адзенне мяшочак для дробных рэчаў’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп., Бяльк., Янк. II, Сл. паўн.-зах., ТС, Мал., Ян., Грыг., Яруш., Др.-Падб., Мядзв.). У апошняй крыніцы адзначана як запазычанне з польскай мовы (параўн. Кюнэ, Poln., 64). Ст.-бел. кешаня, кішеня (з 1555 г.) (Булыка, Запазыч., 154), кишеня ’жывот’, польск. kieszeń ’кішэня’, чэш. kešena, славац. kešeň, kešeňa. Рус. кишеня ’жывот’ семантычна не суадносіцца з іншымі паралелямі і ў той жа час адпавядае палаб. tʼèsin ’страўнік’ (< *kъsenь), хоць апошняе мае іншую фанетычную структуру. Калі *kyšenʼa (= рус. кишеня) < *kyxenʼa < *kysenʼa, архетып, да якога ўзводзіцца палаб. форма, не рэалізаваў пераход s > x пасля й, што трэба лічыць неверагодным. Таму палаб. *kъsenь < *kъšenь, што тлумачыцца вядомым спарадычным пераходам š > s у палабскіх дыялектах. Такім чынам, прасл. kъšenь/kyšenʼa. Формы чэш. kešena, славац. kešeň, kešeňa — запазычанні з польскай мовы, дзе рэфлекс ъ > e рэгулярны (kieszeń). На беларускай і ўкраінскай моўнай глебе наглядаецца падвойны рэфлекс і кантамінацыя форм kъšenь і kyšenʼa (параўн. ст.-бел. кешеня і кішеня). Булыка (Запазыч., 154) разглядае іх як запазычанні з польскай мовы. З гэтым трэба пагадзіцца, але вывядзенне польск. kieszeń з тур. késé не адпавядае рэчаіснасці, бо храналагічна немагчымае (параўн. Слаўскі, 2, 158). Прасл. kъšenь, kyšenʼa аднаго паходжання з прасл. kyšьka (Бернекер, 503). Гл. кішка 1.
Кішэ́нь 2 ’малая ўкладка снапоў’ (ДАБМ). Да кішэнь 1. Малая ўкладка складалася з пастаўленых снапоў каласамі ўгору і была пакрыта зверху адным або двума снапамі каласамі ўніз нібы шапкай (гл. каментарыі да ДАБМ, карта 286). Такая ўкладка падобна да кішэні.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бура́к (БРС, Шат., Нас., Сцяшк., Кіс., Гарэц., Бесар.). Рус. бура́к, укр. буря́к, бура́к, чэш. burák, польск. burak (borak). Відавочна, ад назвы колеру буры (гл.). Так Слаўскі, 50. Іншая версія выводзіць назву бурака з с.-лац. borāgo, італ. borragine (але гэтыя словы маюць іншае значэнне; Бернекер, 72; Брукнер, 49; Фасмер, 1, 243; Рудніцкі, 268). Магчымы ўплыў польскай мовы на ўсх.-слав. (Слаўскі, там жа; Булыка, Запазыч., 52). Зусім іначай Махэк₂, 77 (< buryňa, burgyňa ’бургундскі бурак’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Арыфме́тыка. Сучасная форма з 1933 г. (Шакун, Гісторыя, 292) пад рускім уплывам. Ст.-бел. аритметика з 1517 (Гіст. лекс., 125, 213; Гіст. мовы, 1, 146; Хрэст. гіст., 1, 107) (у польскай з 1564). Старабеларускае слова хутчэй з лац. arithmetika ’тс’. Але ўжо ў Бярынды ариѳметика. Гэта форма, адлюстраваная і ў сучаснай рус. арифметика, — запазычанне з грэч. ἀριθμητική ’тс’ праз стараславянскую. На грэч. першакрыніцу беларускага слова ўказвалі Курс суч., 163; Юргелевіч, Курс, 128.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
А́рышт (БРС), а́рэшт выгук — ’хопіць!’, арэ́шт ’затрыманне, забарона’ (Нас.). Арыштава́ць (БРС), арэштава́ць (Нас.), ст.-бел. арештовати (XVI ст. — Гіст. мовы, 1, 250). З польскай, дзе ў XVI ст. праз нямецкую ці чэшскую або непасрэдна з сярэдневяковай лацінскай arrestum (Брукнер, 6) ад arrestare ’затрымаць’ (Курс суч., 164). Пра няўстойлівасць форм з с/ш у арестъ, арештъ пісаў Булыка (Весці АН БССР, 1970, 6, 118). Пераход е > ы адбыўся ў складзе, не падмацаваным націскам.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Асаблі́вы. Рус. устар. особливый, укр. особливий, ст.-бел. особливый (Булахаў, Працы IM, 7, 151); Бярында прыводзіў особли́вый як тлумачэнне для особный. Польск. (з 1428) osobliwy, чэш., славац. устар. osoblivý, в.-луж. wosobliwy. Утворана з суф. ‑лів‑ ад праслав. (зафіксаванага ў стараславянскай) *osobь ’асобна’ (гл. асоба); гэты суфікс найбольш пашыраны ва ўсходнеславянскіх мовах, хаця сустракаецца і ва ўсіх славянскіх мовах; няма пераканаўчых падстаў сцвярджаць запазычанасць беларускай формы з польскай ці рускай або наадварот.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)