2. зраўно́ўваць, руйнава́ць з зямлёй, по́ўнасцю разбура́ць;
Тhe storm levelled a part of the town. Бура поўнасцю разбурыла частку горада.
level at[ˌlevlˈæt]phr. v. нацэ́львацца, прыцэ́львацца;
level a charge/criticism at/against абвінава́чваць/крытыкава́ць;
Нe levelled bitter criticism against the government. Ён жорстка крытыкаваў урад.
level off[ˌlevlˈɒf]phr. v. зраўня́цца, пераста́ць ру́хацца ўверх або́ ўніз;
Тhe plane levelled out at about 10,000 metres. На вышыні прыкладна 10 000 метраў самалёт выраўняўся;
Inflation has begun to level off. Інфляцыя спыніла свой рост.
level out[ˌlevlˈaʊt]phr. v. = level off
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Сяга́ць ’ісці, рухацца’, ’прасцірацца, даходзіць да якой-небудзь мяжы, узроўню і пад.’ (ТСБМ), ’працягваць руку, каб што-небудзь узяць’ (Стан.), ’накіроўвацца’ (Сцяшк. Сл.), сіга́ць ’імкнуцца, жадаць, дамагацца’ (Варл.), часцей з прыстаўкамі: дасяга́ць, прысяга́ць (гл. прысяга), ст.-бел.сѧгнути: сѧгнулъ рукою (Альтбаўэр). Укр.сяга́ти, сягну́ти ’даставаць, хапаць’, рус.сяга́ть, польск.sięgać ’дасягаць, выцягваць руку’, в.-луж.sahać ’даставаць; ісці вялікімі крокамі’, н.-луж.segaś ’выцягваць руку; даставаць, хапаць’, чэш.sahať ’тс’, славац.siahať ’даставаць, хапаць’, серб.-харв.се̏гнути се ’пацягнуцца, працягнуць руку’, славен.séči ’тс’, балг.пася́гам ’працягваю руку’, макед.сега ’сягаю’, ст.-слав.сѧгнѫти ’працягнуць руку’. Прасл.*sęgti, *sęgati роднаснае літ.sègti ’зашпільваць’, sagà ’засцежка, гузік’, sãgas ’пятля’, лат.segt ’пакрываць’, ст.-інд.sájati ’прылягае, прымыкае’, ст.-перс.frahanjati ’вешае’, ірл.suanem ’канат’; да і.-е.*seg‑, *seng‑ ’вязаць, злучаць, датыкацца’; гл. Траўтман, 252; Покарны, 887; Фасмер, 3, 825; Скок, 3, 214; Шустар-Шэўц, 1264; Борысь, 547; супраць сувязі з літ.siekti ’сягаць, дасягаць’, síeknis ’сажань’ Міклашыч, 291; Махэк₂, 535, таксама Бязлай (3, 221) па фанетычных прычынах; гл. яшчэ ЕСУМ, 5, 495–496; Анікін (Этимология–1983, 48 і наст.) звязвае славянскае слова з герм.*sinkʷan, (параўн. гоц.sagqjan, ст.-в.-ням.senken, ст.-сакс.sincan і г. д.), у семантычным радзе яшчэ ёсць значэнні ’апускацца, асядаць; тануць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тудо́й ‘праз тое месца, тым шляхам, там, абышоўшы што-небудзь (рухацца)’ (ТСБМ, ПСл, Мат. Маг.), ‘тым месцам, той дарогай’ (Скарбы, Касп.): туды можна трапіць тудой (бялын., Янк. Мат.); ‘туды’ (Сцяшк.); тудо́ю ‘там’ (Нас.), ‘тым кірункам’ (Бяльк., Байк. і Некр., ТС), ‘у той бок, у тым напрамку’ (калінк., З нар. сл.; ПСл, Мат. Маг.; ганц., Скар. НМ; навагр., чэрв., драг., беласт., Сл. ПЗБ); тудэ́ю ‘тс’ (Шат., Жд. 3, ТС, Кліх), ‘туды, па той дарозе’ (Сцяшк.), ‘у той бок’ (ганц., пух., пруж., Сл. ПЗБ; слуц., Мал.), ‘у тым напрамку’ (ТСБМ), ‘тым шляхам, той дарогай; там’ (Клундук), тудэ́й ‘туды, той дарогай’ (Нас., ПСл), ‘там’ (Мат. Гом.); тудэ́йка ‘туды’ (Сцяшк. Сл.). Укр.дыял.тудо́ю ‘ў той бок, той дарогай’, рус.дыял.тудо́ю ‘тс’. Відаць, форма тудою, якая паводле канчатка набліжаецца да назоўнікаў ж. р. Тв. скл. з *‑ojǫ (ESSJ SG, 2, 695), выступала ў функцыі прыметніка (тудою дарогаю) — параўн. туды́й (гл.); гэты канчатак у народнай мове скараціўся да ‑ой (тудой), аналагічна да дарогай, гл. Карскі 2–3, 67. Галосны ‑о‑ пераходзіў у ‑э‑ па розных прычынах: наяўнасць наступнага ‑j, паводле аналогіі з канчаткамі прыметнікаў з мяккай асновай (параўн. ст.-бел.летнею, синею, горѧчею), або па аналогіі з тэй, аднэ́й і інш. (Карскі 1, 154–157).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
move2[mu:v]v.
1. ру́хаць; ру́хацца;
I can’t move my fingers. Я не магу паварушыць пальцамі;
Don’t move! Не рухайся!
2. пераязджа́ць;
Their office moved to a new building. Іхні офіс пераехаў у новы будынак.
3. мяня́ць (месца, працу, інтарэсы);
He often moved jobs. Ён часта мяняў месца працы.
4. хвалява́ць, крана́ць, узру́шваць;
The sight moved him to tears. Гэта сцэна кранула яго да слёз.
5.fml уно́сіць прапано́ву, прапанава́ць;
He moved that the meeting should be adjourned. Ён прапанаваў адкласці сход.
6.fml вымуша́ць, прымуша́ць;
He works when the spirit moves him. Ён працуе, калі ў яго ёсць настрой.
move about[ˌmu:vəˈbaʊt]phr. v.
1. перастаўля́ць;
They moved the furniture about. Яны пераставілі мэблю;
He was moved about a lot. Яго часта пераводзілі з адной пасады на другую.
2. пераязджа́ць; раз’язджа́ць;
He moves about a lot. Ён многа раз’язджае.
move along[ˌmu:vəˈlɒŋ]phr. v. ісці́ дале́й; праця́гваць рух;
Move along there, please! Праходзьце, калі ласка! Не затрымлівайцеся!
move around[ˌmu:vəˈraʊnd]phr. v. =
move aboutmove in[ˌmu:vˈɪn]phr. v.
1. сялі́цца (з кім-н.), уязджа́ць у кватэ́ру;
They moved in next door. Яны пасяліліся ў суседняй кватэры.
2. уво́дзіць;
Troops were moved in. Былі ўведзены войскі.
move off[ˌmu:vˈɒf]phr. v. крана́цца (з месца), пачына́ць ру́хацца;
The train moved off. Цягнік крануўся.
move on[ˌmu:vˈɒn]phr. v.
1. ру́хаць напе́рад; ру́хацца напе́рад;
He moved оn the hands of the clock. Ён перавёў стрэлкі гадзінніка наперад;
She stopped and then moved on. Яна спынілася, а потым зноў пайшла.
2. загада́ць адысці́, прыму́сіць адысці́;
The police moved the crowd on. Паліцыя прымусіла натоўп адысці.
3. мяня́ць ме́сца пра́цы;
She moved оn to a better job. Яна перайшла на лепшую работу.
move out[ˌmu:vˈaʊt]phr. v. высяля́ць; высяля́цца
move up[ˌmu:vˈʌp]phr. v.
1. пасу́нуць; пасу́нуцца;
Can you move up a few seats? Ці не маглі б вы перасесці на некалькі месцаў?
Last year he was moved up. Летась ён атрымаў павышэнне.
3. павялі́чыць; павялі́чыцца;
Prices moved up. Цэны выраслі.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
СУ́ДНА,
плывучае збудаванне для перавозкі грузаў і пасажыраў, воднага промыслу, здабычы карысных выкапняў, навук. даследаванняў, спорту, ваен. мэт. Рухаюцца па вадзе (надводныя С., у т. л.глісеры), пад вадой (падводныя лодкі, батыскафы) і над вадой (судны на паветранай падушцы, судны на падводных крылах). Бываюць самаходныя (прыводзяцца ў рух суднавымі рухавікамі з дапамогай суднавых рухачоў) і несамаходныя (ліхтэры, баржы). Паводле тыпу гал.энергет. устаноўкі (ЭУ) падзяляюцца на параходы (з котлатурбіннай або котла-машыннай ЭУ), цеплаходы (з дызельнай ЭУ), пара- і газатурбаходы (з парасілавымі ўстаноўкамі, газатурбіннымі рухавікамі; гл.Турбаход), электраходы (з эл. рухавікамі, што сілкуюцца ад уласных крыніц электраэнергіі, у т. л. турба- і дызель-электраходы) і атамаходы (з ядзернай сілавой устаноўкай).
Транспартныя С. бываюць грузавыя (сухагрузныя судны, у т. л. кантэйнеравозы, рэфрыжэратары, С. з гарыз. грузаапрацоўкай — ролкеры для перавозкі колавай тэхнікі, кантэйнераў і інш. штучных грузаў з пагрузкай і выгрузкай па апарэлях; наліўныя — танкеры і сухагрузна-наліўныя), пасажырскія і грузапасажырскія. Прамысл. С. абсталёўваюць для лоўлі рыбы, здабычы марскіх звяроў, крабаў, для перапрацоўкі здабычы (рыбапрамысловыя судны, сейнеры, траўлеры). Да прамыслова-здабыўных С. адносяць золатаздабыўныя драгі, кабельныя судны, нафтабуравыя, лесасплаўныя. Да навукова-даследчых адносяць С. для комплексных акіянічных, геафіз., гідрабіял. і інш. даследаванняў. Сярод спартыўна-турысцкіх С. адрозніваюць вёславыя судны, ветразевыя судны і маторныя; трэніровачныя, гоначныя, прагулачныя (гл.Спартыўныя судны). Абслуговыя С. забяспечваюць работу С. інш. прызначэння. Гэта буксірныя судны, брандвахты, ледаколы, плывучыя докі і маякі, выратавальныя, гідраграфічныя, днопаглыбныя, бункеровачныя. Ваен. С. падзяляюцца на баявыя (гл.Карабель ваенны), ваенна-транспартныя і забяспечвальныя, у т. л. дапаможныя. Асн.ч. С.: корпус (з каркаса, у т. л.набору, і абалонкі — вонкавай абшыўкі і насцілу верхняй палубы); суднавыя прыстасаванні (рулявое, якарнае, швартовае, буксірнае, шлюпачнае, грузавое, выратавальнае і інш.); суднавыя сістэмы (трубаправоды і арматура для вадкасцей і газаў, якія забяспечваюць жывучасць судна, эксплуатац., бытавыя і інш. патрэбы, у т. л. проціпажарную бяспеку, водазабеспячэнне, вентыляцыю); сродкі сувязі (візуальныя — флагі, пражэктары; гукавыя — сірэны, тыфоны; радыётэхн. — перадатчыкі, прыёмнікі, тэлекамеры, унутр. радыётрансляцыйная сетка, тэлефоны, перагаворныя трубы і г.д.); навігацыйныя сродкі (аўтарулявы, компасы, курсографы, лагі, лоты, радыёлакацыйныя станцыі, секстанты і інш.навігацыйныя прылады). Спецыфічныя ўласцівасці С. — мараходныя якасці, якія характарызуюць паводзіны С. ў плаванні і яго бяспеку. Памеры С. вызначаюць яго даўжыня, шырыня, вышыня борта, асадка, водазмяшчэнне і ўмяшчальнасць, у грузавых таксама грузападымальнасць і грузаёмістасць. Тэарэт. і практычныя пытанні ваджэння С. вывучае суднаваджэнне.
Першымі С. былі плыты з дрэў, чароту ці папірусу. З часоў неаліту вядомы драўляныя лодкі. У 3-м тыс. да н.э. ў Стараж. Егіпце будавалі С. з прыгнаных і прасмоленых кавалкаў дрэва. У 10 ст. да н.э. ў фінікійцаў ужо меліся асн. элементы канструкцыі С.: кіль, шпангоўты, штэўні, абшыўка з дошак. На Пн лёгкія чаўны выраблялі з дрэва, кары, косці і абцягвалі іх скурай (напр., каякі). У Міжрэччы з 8 ст. да н.э. вядомы круглыя лодкі (карзіны, абцягнутыя скурай або пакрытыя смалой). У народаў узбярэжжа Індыйскага ак., астравоў Акіяніі і інш. былі пашыраны плыты, вёславыя і ветразевыя С. тыпу катамаранаў, у індзейцаў-карыбаў — пірогі, у Паўд.Усх. Азіі — джонкі. Ва Усх. Еўропе з 4 ст. будавалі т.зв. набойныя ладдзі, з 11 ст. — насады, з 16 ст. — казацкія чайкі, з 19 ст. — астраханскія бударкі. Суднавымі рухачамі напачатку былі шасты (жэрдкі) і вёслы, з 3-га тыс. да н.э. — ветразі (са скуры, трысняговых цыновак, драўляных планак). На вёславых С. ветразі былі дапаможнымі (выкарыстоўваліся толькі пры спадарожным ветры). У 10—13 ст. у Міжземнамор’і, Скандынавіі і Кітаі з’явіліся чыста ветразевыя судны. Яны маглі рухацца і супраць ветру, зменьваючы галсы. У 7 ст. з’явіліся універсальныя вёславыя С. — галеры, у 16 ст. — галеасы, у 17 ст. — яхты. З 12—13 ст. у Зах. Еўропе будавалі С., прыдатныя для акіянскіх плаванняў (каравелы, брыганціны, нефы і інш.). Найвышэйшага развіцця ветразевыя С. дасягнулі ў 2-й пал. 19 ст.: іх даўжыня да 90 м, грузападымальнасць да 5 тыс.т., скорасць 33 км/гадз і больш (гл.Барк, Брыг, Шхуна). Апошнім тыпам ветразевага С. быў кліпер. Першае жалезнае С. пабудавана ў 1787 у Вялікабрытаніі (Дж.Уілкінсан). Пазней карпусы пачалі рабіць са сталі (на пачатку кляпаннем, потым зваркай). У пач. 19 ст. з’явіліся параходы, у 1-й пал. 19 ст. на марскіх параходах замест грабных колаў пачалі ставіць грабныя вінты. На мяжы 19 і 20 ст. пачалі выкарыстоўваць паравыя турбіны і рухавікі ўнутр. згарання (у 1903 у Расіі пабудаваны першы дызель-электраход «Вандал»). Да сярэдзіны 20 ст. з’явіліся С. з энергет. ўстаноўкамі на ядз. паліве (атамаходы).
На Беларусі са стараж. часоў выкарыстоўваліся разнастайныя рачныя С.: лодкі, выдзеўбаныя са ствала дрэва (камяга, човен, дуб), з 7 ст.ладдзі, з 15 ст.віціны, з 17 ст.баркі, з канца 19 ст.баржы і інш. Розныя тыпы С. (байдаркі, брандвахты, яхты, барліны, баржы, параходы, цеплаходы, С. тыпу «рака-мора» і інш.) выпускалі: Крычаўская суднаверф, Пінскі, Рэчыцкі, Гомельскі, Петрыкаўскі суднабудаўніча-суднарамонтныя з-ды (гл. адпаведныя арт. і Суднабудаванне). Рамантавалі С. суднарамонтныя майстэрні ў Віцебску, Гомелі, Бабруйску, Петрыкаве. Гл. таксама Рачны транспарт, Суднаходства.
Літ.:
Рябчиков П.А. Морские суда. М., 1959;
Нойкирхен Г. Мореплавание вчера и сегодня: Пер. с нем. Л., 1977;
Допатка Р., Перепечко А. Книга о судах: Пер. с нем. Л., 1981;
Шапиро Л.С. Самые быстрые корабли. 2 изд. Л., 1989;
Бережных О.А. Самые большие корабли: С древнейших времен до наших дней. Л., 1985;
Материалы по истории деревянного судостроения, XVIII—XIX вв. М., 1991;
Шитарев В.С. Паруса над океаном: Из глубины веков — до наших дней. М., 1996;
Макливи Р. Суда на подводных крыльях и воздушной подушке: Пер. с англ.Л., 1981;
Суда и судоходство будущего: Пер. с нем. Л., 1981;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
пацягну́цца, ‑цягнуся, ‑цягнешся, ‑цягнецца; зак.
1. Выпрастаць стомленыя ў аднастайнай паставе канечнасці, стан. Галас падняўся, пацягнуўся і пазяхнуў.Колас.У паясніцы нібы завесы заржавелі — не разагнуцца. Але пацягнешся моцна да хрусту касцей, лінеш на твар халоднай вады, пройдзеш разы два па хаце і сціхне патроху нудны боль у плячах.Крапіва.[Казік] выцягнуў з-пад посцілкі рукі і з асалодай пацягнуўся.Чарнышэвіч.
2. Падацца корпусам у якім‑н. напрамку, працягнуць руку, галаву да каго‑, чаго‑н. [Гаварушка] пацягнуўся яшчэ, каб злавіць яе [Ніны] руку, але яна адбеглася.Лобан.Васіль узняў галаву, і рука яго міжвольна пацягнулася да пісталета.Шашкоў.Перабіраючы адвіслымі губамі, да .. [Міколы] пацягнулася конская морда.Новікаў.// Пачаць цягнуцца ўгору, расці (пра расліны). І зямля наверх пагнала сокі З тых глыбінь, дзе дбайна берагла, І адразу ясакар высокі Пацягнуўся лісцем да святла.Кірэенка.
3. Пачаць рухацца, накіравацца ў адным напрамку цугам, чарадой. У калгасны склад паплылі цэмент, цвікі, жалеза, пацягнуліся фурманкі з лесам.Сергіевіч.Кароўкі ў парадку, адна за другою, пацягнуліся ў лес.Колас.Пераклікаючыся ў небе, роўнымі шнурамі пацягнуліся на поўдзень гусі.Скрыпка.// Павольна пайсці следам за кім‑, чым‑н., разам з кім‑н. Саўка з начальнікам пайшлі па вёсцы. Паліцэйскія пацягнуліся ўслед.Федасеенка.Табун павольна пацягнуўся за .. [Алесем].Караткевіч./ Пра думкі, успаміны. Ну, скажы ты, якія чэпкія гэтыя ўспаміны! Успыхне ў памяці адно, за ім пацягнецца другое...Палтаран.
4. Павольна, з цяжкасцю пайсці; паплесціся. Міхал сабраўся, апрануўся і ў лес павольна пацягнуўся.Колас.// Пачаць павольна распаўсюджвацца, рухацца ў якім‑н. напрамку (пра дым, пыл і пад.). Чорныя шлейфы .. дыму [ад месераў] перакрыжаваліся і пацягнуліся да зямлі.Алешка.Гануля і не заўважыла, што не прыкруціла кноту, языкі агню пацягнуліся ўверх, пацямнела шкло.Гурскі.
5. Пачаць павольна, аднастайна праходзіць (пра дні, гадзіны, гады). Дні пацягнуліся аднастайныя, страшэнна падобныя адзін на другі.Навуменка.
6. Працягнуцца, размясціцца на вялікай адлегласці, прасторы, уздоўж чаго‑н. Абапал дарогі пацягнуліся шэрыя, апусцелыя палі.Гамолка.На многія кіламетры пацягнулася камяністая пустыня.Шыцік.// Быць працягнутым у якім‑н. напрамку. Вакол гарнізонаў .. пацягнулася павуцінне калючых дратоў.Брыль.// Пралегчы, выдзяляючыся на чым‑н. Па лужынах пацягнуліся бліскучыя сінія пісягі — ад масла і дыму.Пташнікаў.Гусіныя лапкі маршчакоў пацягнуліся на скроні.Алешка.
7.перан. Адчуць цягу, схільнасць да каго‑, чаго‑н. Ён першы загаварыў у Руднічах пра калгас і першы ўступіў у яго. За бацькам пацягнулася ўся бедната.Курто.Калі прыйшла канчатковая перамога, дзеці былых беднякоў пацягнуліся да навукі.Сергіевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
swim2[swɪm]v.(swam, swum)
1. пла́ваць, плы́сці; пераплыва́ць;
swim crawl пла́ваць кро́лем;
swim with the stream плы́сці па цячэ́нні;
swim against the stream плы́сці су́праць цячэ́ння;
Let’s go swimming. Давай паплаваем;
He cannot swim a stroke. Ён зусім не ўмее плаваць.
2. заліва́ць; пераліва́цца праз край;
Her eyes were swimming with tears. Яе вочы былі поўныя слёз.
3. плы́сці (перад вачыма);
My head swims. У мяне кружыцца галава.
4. пла́ў на ру́хацца
♦
swim between two waters лаві́раваць памі́ж дзвюма́ кра́йнасцямі; ≅ кіда́цца памі́ж лі́хам і го́рам;
swim like a stone ≅ пла́ваць як сяке́ра
swim across[ˌswɪməˈkrɒs]phr. v. пераплыва́ць
swim up[ˌswɪmˈʌp]phr. v. падплыва́ць
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
слу́хацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1.(1і2ас.неўжыв.). Публічна разглядацца (пра якую‑н. судовую справу). Слухаецца справа аб разводзе.// Публічна заслухвацца (пра чыю‑н. інфармацыю, паведамленне і пад.) з мэтай разбору, ацэнкі і пад. Пасяджэнне Сарнаркома, на якім слухаліся даклады пра пабудову энергахімічнага камбіната на Яснаўскім балоце, адбылося роўна цераз шаснаццаць дзён пасля гэтага.Галавач.У 1954 годзе на Другім Усесаюзным з’ездзе пісьменнікаў слухаўся садаклад П. Антакольскага, М. Аўэзава і М. Рыльскага.Палітыка.
2. Рабіць так, як хто‑н. раіць, вучыць. [Кулеш:] — Мяне сам пан камендант запрашае садзіцца,.. кожнай парады слухаецца.Шамякін.«Ах, Радзівон, Радзівон, не слухаўся, не сцярогся...» Да сэрца падступае балючая жаласць і злосць.Мележ.
3. Падпарадкоўвацца каму‑, чаму‑н. Слухацца настаўніка. Слухацца загаду. □ [Мікалай Мікалаевіч:] — Парабкі разбрыліся, нікога не слухаюцца, нічога не хочуць рабіць.Грахоўскі.Але ўсё ж.. [лейтэнант] мусіў слухацца ротнага і нават больш.Быкаў.//перан.Рухацца, дзейнічаць, падпарадкоўваючыся задуме, жаданню, волі чалавека (пра часткі цела, механізмы і пад.). Трэба было ісці, а ногі не слухаліся, не краталіся з месца.Васілёнак.Рука ад хвалявання дрыжыць, і гузікі не слухаюцца пальцаў.Галавач.[Кудлач:] — Самалёт каменем падаў, не слухаўся ручкі ўпраўлення.Алешка.
4.Зал.да слухаць (у 1–4 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
увіха́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Хутка і спрытна рабіць што‑н., займацца чым‑н.; клапаціцца аб кім‑, чым‑н. Увіхацца каля печы. Увіхацца па гаспадарцы. □ [Раёк] усё каля дому ўвіхаўся — пчол глядзеў, у лесе сеяў, дом і сядзібу высокім парканам абносіў...Сіўцоў.Спрытна арудуючы іголкай і нажніцамі, дзяўчына ўвіхалася каля .. шыняля.Васілевіч.Над бледнай, скрыўленай ад болю маці ўвіхалася медсястра ў белым халаце.Карпаў.
2.Разм. Круціцца каля каго‑, чаго‑н.; неадступна хадзіць за кім‑н. Усцін Маркавіч .. абчышчаў рыбу. Каля яго .. увіхаўся кот.Кулакоўскі.// Увівацца, круціцца каля каго‑н., стараючыся дагадзіць чым‑н. Камар увіхаўся каля гасцей, перастаўляючы з месца на месца крэслы.Гартны.// Заляцацца, увівацца. [Наталля:] — [Ніна] расказала мне, як каля цябе ўвіхалася: у кіно вадзіла, у госці да сябе запрашала. Было гэта?Скрыган.Міровіч параіў Чароту .. увесці [у п’есу] два камічныя персанажы: бабыля Данілу і немаладую, адзінокую, але зухаватую Параску, за якой увіхаецца Даніла з надзеяй ажаніцца з ёю.Рамановіч.
3. Хутка рухацца; круціцца. Трос [мядзведзь] галавой, круціўся ва ўсе бакі, увіхаўся, а сабака грыз яго не на жарт.Бядуля.На сухой верхавінцы таполі па-ранейшаму ўвіхалася неўтаймоўная стракатая мухалоўка.Гарбук.Увіхаюцца рукі, не ведаючы стомы. [Максімка] не для Радзівілаў .. працуе, а для сябе.Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
утаймава́цца, ‑муюся, ‑муешся, ‑муецца; зак.
1. Уціхамірыцца, супакоіцца (пра чалавека). Пачалі будаваць дарогу праз балота. Старыя працівіліся, але моладзь не ўтаймавалася, пакуль не ўзяла верх...Чарот.Стыпендыю [студэнты] атрымалі, праз дзень-два паедуць на бульбу, так што ёсць усе падставы павесяліцца. Толькі пад раніцу ўтаймуецца інтэрнат.Навуменка.// Стаць паслухмяным, падпарадкавацца волі чалавека (пра жывёл). Вінавата апусціўшы хвост, Кудлік трохі ўтаймаваўся, але ненадоўга.Рылько.
2.(1і2ас.неўжыв.). Зменшыцца, суцішыцца або суняцца (пра боль і пад.). — Дарагі браце Сцяпане! Пойдзем да мяне, паляжыш, адпачнеш, боль утаймуецца...Дубоўка.[Алімпа] думала, што гэта яшчэ не роды, а проста забалеў жывот і калі яна будзе рухацца, дык боль утаймуецца.Сабаленка.// Заглушыцца, прыглушыцца (пра якое‑н. пачуццё, хваляванне і пад.). Калі агульная ўзрушанасць і захапленне, нарэшце, утаймаваліся, я пайшоў да Сені.Шамякін.— А чаго я цябе не бачыў да гэтага дня? — спытаў Пятро Ізобаў свайго даўняга сябра, калі радасць нечаканай сустрэчы крыху ўтаймавалася.Савіцкі.// Прыйсці ў нерухомы стан, стаць спакойным. На трэці дзень Утаймаваўся акіян. І хвалі, Прыкмеціўшы бязлюдны астравок, Як трэску, лодку іхнюю прыгналі І выплеснулі ціха на пясок.Куляшоў.Я Чорнае мора зялёным назваў бы, Калі ўтаймуецца бура і шторм.Грахоўскі.Пад раніцу завіруха трохі ўтаймавалася.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)