Прыпла́ч ’галашэнне па нябожчыку’ (віл., Жыв. сл.). Рус. прыпла́чка ’абрадавы вясельны плач’. Утварэнне ад *прыплакваць < плакаць з суф. ‑jь; аб суфіксацыі гл. Карскі 2–3, 23. Параўн. таксама рус. дыял. припла́кивать ’выконваць абрадавыя песні-галашэнні (на вяселлях, пахаваннях), галасіць’, укр. припла́кувати ’плакаць над кім-, чым-небудзь, аплакваць’, припла́кування ’плач, галашэнне’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вэрч ’скрутак лыка, лазы’ (Інстр. III), укр. верч ’скрутак, пучок’, рус. верчь ’тое, што спрадзена без верацяна (канапляная пража, вяроўка і г. д.)’. Параўн. таксама і рус. ве́рча ’від пражы; палавік, сатканы з ануч’. Утварэнне ад дзеяслова *vьrtěti. Усх.-слав. формы адлюстроўваюць старое вытворнае з ‑j‑ суфіксацыяй (vьrt‑jь). Гл. Рудніцкі, 367.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Га́кан ’моцны штуршок’ (Касп.). Бясспрэчна, звязана з дзеясловам га́каць, га́кну́ць. Адносна словаўтварэння мож на меркаваць, што тут дыялектная дэрывацыя тыпу штурха́ць : штурхану́ць : штурха́н (параўн. штурхане́ц). Параўн. і ўкр. штурха́н. У аснове такой дэрывацыі ляжыць дзеяслоўная суфіксацыя (не субстантыўная). Утварэнне ад дзеяслова пры дапамозе спецыяльнага суфікса ‑ан‑ (г. зн. га́каць: га́к‑ан) менш верагоднае.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гаспады́ня ’ўласніца, гаспадыня’ (БРС, Нас., Касп., Шат., Сцяшк. МГ, Сл. паўн.-зах.). Прасл. *gospodyni ’тс’, утварэнне суфіксам *‑yni ад gospodь ’пан, гаспадар’. Параўн. рус. дыял. господы́ня, укр. господи́ня, польск. gospodyni, чэш. hospodyni, hospodyně, серб.-харв. gospòdinja, ст.-слав. господын́и. Агляд гл. у Трубачова, Эт. сл., 7, 60. Гл. яшчэ, Слаўскі, 1, 324.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Га́ўкаць ’гаўкаць’ (БРС, Касп., Шат., Сл. паўн.-зах.). Рус. га́вкать, укр. га́вкати, балг. га́вкам, чэш. дыял. havkať і г. д. Утварэнне суфіксам ‑к‑ ад гукапераймальнага гав‑ (без ‑к‑ таксама адзначаюцца формы ў слав. мовах: чэш. дыял. havat ’гаўкаць’). Гл. Шанскі, 1, Г, 4; Фасмер, 1, 379; Слаўскі, 1, 410; Трубачоў, 6, 110.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Грак ’птушка грак’ (БРС, Шат., Касп.). Параўн. укр. грак, польск. grak ’тс’. Параўн. яшчэ балг. гра́ка ’варона’. Утварэнне ад слав. гукапераймальнага дзеяслова *grakati ’каркаць’, ’лаяць; крычаць, голасна размаўляць і да т. п.’ Гл. Трубачоў, Эт. сл., 7, 102–103; Фасмер, 1, 451. Сюды ж і бел. гра́кнуць ’грукнуць’, гра́кнуцца ’ўпасці’ (БРС, Касп.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Багаві́ца ’багіня, бажаство’ (Касп.), ’багіня; нейкая хвароба’ (Др.-Падб.), ’багіня (?) або назва нейкай хваробы’ (Гарэц.: «Багавіца цябе ведае!»). Вытворнае ад прыметніка богавы ’божы’. Як назва хваробы, гэта табуістычнае (эўфемічнае) утварэнне: хваробы часта называюць «божымі» (параўн. рус. бо́жья хвароба’, гл. Фасмер, 1, 184; чэш. božec, ням. Gewalt Gottes ’эпілепсія’, параўн. БЕР, 1, 61).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бараба́ншчык. Рус. бараба́нщик. Натуральна гэта слова можна лічыць вытворным ад бараба́н (гл.). Але ёсць думка, што гэта запазычанне з цюрк. *darabančy (ад daraban ’барабан’). Так Залеман (аб гэтым гл. ИОРЯС, 10, 2, 76). Сумняваецца Шанскі, 1, Б, 37 (лічыць, што тут утварэнне суфіксам ‑щик ад бараба́н). Цюрк. версію можа падтрымліваць укр. бараба́нчик ’барабаншчык’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Анё́, анё́ж, аня́ж, аняго́, аняго́ж, аняго́ні, аняго́жчы, ’няўжо, хіба’ (Касп., Бяльк.). Гэты рад прыслоўяў утвораны з узмацняльнай часціцы а‑, прыставачнага элемента не (ня) (гл. Шуба, Прыслоўе, 167), займеннікавага элемента ё, яго і часціцы ж (магчыма, паўторнага ні). Утварэнне некаторых з гэтых прыслоўяў патрабуе ўдакладненняў (напрыклад, ці не ўдзельнічае ў іх утварэнні прыметнік гожы?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пры́сту́пка ’падножка, ступенька, па якіх падымаюцца ўверх або спускаюцца ўніз’ (ТСБМ, Гарэц., Др.-Падб., Касп., ЛА, 4, Бяльк.), пры́сту́пкі, прісту́пкі, прусту́пкі ’ганак; ступенькі перад парогам’ (Шушк., Сл. ПЗБ, ЛА, 4). Рус. дыял. присту́пка ’падстаўка, падножка, каб узлезці на печ’, ’лесвічка’; ’ганак’; укр. присту́пки ’прыступкі лесвіцы, ганка’. Утварэнне з суф. ‑к‑ ад прыступі́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)