Слізга́ць ‘рухацца па гладкай, слізкай паверхні, не адрываючыся ад яе; коўзаць’ (ТСБМ), слі́згацца ‘коўзацца’ (ТСБМ, Касп.), слізга́цца ‘тс’ (Нас., Варл., Сл. ПЗБ), сліза́цца ‘выслізваць, быць слізкім; коўзацца на нагах’ (Нас.), слізго́та ‘стан паверхні пры абледзяненні’ (Сл. ПЗБ, Сцяшк.). Рус. пск. сли́зга́ть, польск. ślizgać się, ślizgać ‘тс’, балг. сли́згам се ‘коўзацца, паслізнуцца; падаць, паслізнуўшыся’, макед. (с)лизга се ‘коўзаць, коўзацца, паслізнуцца’. Прасл. *slizgati (sę) (Слаўскі, 4, 251) экспрэсіўны дзеяслоў з суф. ‑g‑ або ‑zg‑ ад *slizati < і.-е. *slei̯‑g‑ ‘слізкі, слізгацца’; Борысь, 617. Сувязь з слізь, слі́зкі, сляза (гл.) адзначаюць Міклашыч, 300; Праабражэнскі, 2, 300; Брукнер, 531; Фасмер, 3, 671; БЕР, 6, 877. Для шэрага форм характэрна чаргаванне ‑г‑/‑к‑, параўн. слі́зкаць ‘слізгацець’, слі́зкацца ‘катацца на каньках’ (Байк. і Некр.), відаць, пад уплывам слізкі, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Імкну́цца, імкну́ць ’хутка рухацца, накіроўвацца куды-н’., ’старацца трапіць куды-н., быць дзе-н. або стаць кім-н.’, ’настойліва дамагацца чаго-н.’ (ТСБМ). Рус. ‑мкнуть толькі ў складзе прэфіксальных утварэнняў: примкнуть, сомкнуть, замкнуть, отомкнуть і г. д. Укр. імкну́ти ’скеміць’, польск. mknąć ’імчацца’, чэш. уст. mknouti se ’прыціскацца’, славен. makniti ’ссунуць, пасунуць, зрушыць’, серб.-харв. ма̀кнути ’тс’, балг. мъ́кна ’цягнуць, валачы’, ц.-слав. мъкнѫти сѧ ’хутка рухацца’. Прасл. дзеяслоў *mъknǫti (sę), суадносны з *mъkěti (гл. імчаць), генетычна роднасны літ. mùkti, munkù, mukaũ ’вызваляцца, бегчы, выслізгвацца’, лат. mukt ’змахнуць, саслізнуць, уцячы, выслізнуць’, на іншай ступені чаргавання: літ. maũkti, maukiù, maukiaũ ’цягнуць, сцягнуць’, ст.-інд. muñcáti, mucáti ’вызваляе, выпускае’, авест. framuχti‑ ’збавенне’. Праабражэнскі, 1, 540–541; Фасмер, 2, 631. Назоўнік імкне́нне, відаць, пад уплывам польск. mknienie з пратэзай і‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

джаргану́ць

‘аднакратны дзеяслоў да джоргаць - моцна церці, драць, рваць што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. джаргану́ джарганё́м
2-я ас. джаргане́ш джарганяце́
3-я ас. джаргане́ джаргану́ць
Прошлы час
м. джаргану́ў джаргану́лі
ж. джаргану́ла
н. джаргану́ла
Загадны лад
2-я ас. джаргані́ джаргані́це
Дзеепрыслоўе
прош. час джаргану́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

шмаргну́ць

‘аднакратны дзеяслоў да шмаргаць (шмаргнуць хлопца, шмаргнуць рукой па носе); прашмыгнуць’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. шмаргну́ шмаргнё́м
2-я ас. шмаргне́ш шмаргняце́
3-я ас. шмаргне́ шмаргну́ць
Прошлы час
м. шмаргну́ў шмаргну́лі
ж. шмаргну́ла
н. шмаргну́ла
Загадны лад
2-я ас. шмаргні́ шмаргні́це
Дзеепрыслоўе
прош. час шмаргну́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Растаро́п 1 (рістаро́п, рыстаро́п) ’разуменне, развага’, ’чалавек цямкі, растропны, разумны’ (Бяльк.), растаро́па ’кемлівасць’, ’кемлівы’ (Юрч.), ’кемлівая, дасціпная, прабіўная асоба’ (капыл., Жыв. сл.), сюды ж растаро́пны ’кемлівы ў справах, упраўны’ (ТСБМ); параўн. укр. росторо́па ’цямкі, здагадлівы, кемлівы’, розторо́пний ’тс’, рус. росторо́пный ’кемлівы’, польск. roztropny ’кемны’. Узводзяць да прасл. *torp‑, першапачаткова ’паваротлівы, шустры’, параўн. грэч. τρέπω ’паварочваю’, лац. trepit ’вярцець’, ст.-інд. trápatē ’саромецца; адварочвацца’, tr̥pás ’неспакойны’, гл. Фасмер, 3, 446 (з літ-рай). Брант (РФВ, 25, 30) лічыць роднаснымі літ. tar̃pti ’мець поспех, працвітаць’, tarpà ’працвітанне’. Згодна з Махэкам₂, 649, можа быць звязана з літ. stropė́ti ’быць старанным’, параўн. літ. stropà ’стараннасць, руплівасць’. Гл. таро́піцца ’старанна ўглядацца’. Сувязь з торап ’пуд, страх’ (гл.) магчыма праз прасл. *torpiti ’рабіць цвёрдым, акачанелым’ (параўн. атарапець, гл.) < *torpa ’зацвярдзенне, акачанеласць’ (гл. Сной у Бязлай, 4, 213). У такім выпадку прыстаўка рас- надае слову супрацьлеглае значэнне.

Растаро́п 2 ’бездараж, распуцце’ (Нас., Мат. Гом., Бяльк.), ’расталая дарога’ (мазыр., ГЧ), ’разводдзе’ (навагр., капыл., З нар. сл.; Мат. Маг.), ’гразкасць’ (Нас.), ’многа гразі; слата; бездараж’ (Янк. 3.), расторо́па ’гразь (вясною, восенню)’ (Нас.), ’слата’ (Сл. ПЗБ), растаро́пʼе ’гразь, слата, бездараж’ (Янк. 3.), растаро́піца ’слата’ (Сл. ПЗБ), ’бездарожжа’ (Нас., Яруш., Гарэц., Бяльк., Варл.); сюды ж растаро́піць (ръстаро́піць) ’растаць, набракнуць вадой, развесці (пра снег)’ (гарад., Нар. лекс.), растарапі́ць ’прыгатаваць’: зелле свінням растарапіла (Мат. Гом.), да апошняга параўн. рус. дыял. (комі, сіб.) расторо́пить ’разбавіць вадой ці інш.’, растаро́пило ’развязло (пра снег)’. Няясна. Зыходны дзеяслоў тыпу *тарапіць ’распускаць’ захаваўся ў вытворных, параўн. тарапя́нка ’страціўшая раўнавагу’ (гл.). Параўн. распу́ціца, роспуск 2 (гл.). Не выключана сувязь з літ. strópti ’зацвярдзець, падсохнуць’, тады зыходны дзеяслоў мог мець форму *рас‑(с)тарапіць з супрацьлеглым значэннем, параўн. папярэдняе слова. Гл. таксама ростарапень.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

упі́ць

‘змагчы выпіць’

дзеяслоў, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Прошлы час
м. упі́ў упілі́
ж. упіла́
н. упіло́

Крыніцы: krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

падме́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Прошлы час
м. падме́ўся падме́ліся
ж. падме́лася
н. падме́лася
Дзеепрыслоўе
прош. час падме́ўшыся

Крыніцы: piskunou2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

грэ́бнуць

‘аднакратны дзеяслоў да грэбці - плывучы, працаваць вёсламі або рукамі; браць, капаць, зграбаць што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. грэ́бну грэ́бнем
2-я ас. грэ́бнеш грэ́бнеце
3-я ас. грэ́бне грэ́бнуць
Прошлы час
м. грэ́бнуў грэ́бнулі
ж. грэ́бнула
н. грэ́бнула
Загадны лад
2-я ас. грэ́бні грэ́бніце
Дзеепрыслоўе
прош. час грэ́бнуўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

тузну́ць

‘аднакратны дзеяслоў да тузаць - торгаць, цягаць рыўкамі, рэзкімі рухамі (тузнуць каго-небудзь, што-небудзь)’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. тузну́ тузнё́м
2-я ас. тузне́ш тузняце́
3-я ас. тузне́ тузну́ць
Прошлы час
м. тузну́ў тузну́лі
ж. тузну́ла
н. тузну́ла
Загадны лад
2-я ас. тузні́ тузні́це
Дзеепрыслоўе
прош. час тузну́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Галда́ ’галас’ (Сцяшк. МГ, Шат.), галда́ць ’невыразна гаварыць’ (Шат.). Дакладныя адпаведнікі ў рус. мове. Параўн. рус. га́лда́ ’крык, голасныя размовы, лаянка; крыклівы чалавек’, галде́ть ’крычаць, лаяцца, лаяць каго н.; гаварыць, размаўляць; зваць каго-н.; лодарнічаць’, га́лдить (аналагічныя значэнні) і да т. п. Этымалогія не вельмі ясная. Паводле Фасмера, звязана з польск. gałda ’шум, гвалт’ і далей праз *galъda з германскімі формамі (гоц. goljan ’вітаць’, ням. gellen ’голасна гучаць, крычаць’). Падрабязна Брукнер, 48, 209 (гл. яшчэ Брукнер, 140: пад giełda). Гл. яшчэ Шанскі, 1, Г, 14 (які лічыць першапачатковай формай у рус. мове окаючыя го́лда́ і да т. п.). Усё ж такі канчатковай этымалогіі яшчэ няма (мяркуемая суфіксацыя ‑d‑ не можа быць бясспрэчнай). Бел. дзеяслоў галда́ць не мае адпаведнасці ў рус. мове, дзе прадстаўлены толькі марфалагічныя тыпы галде́ть, галди́ть.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)