1.kogo/czegoстаўленне, адносіны да каго/чаго; абыходжанне з кім/чым;
2. трактаванне;
3.хім. уздзеянне
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
фармалі́зм
(фр. formalisme, ад лац. formalis = які датычыцца формы)
1) фармальнае стаўленне да чаго-н. на шкоду справе (напр. ф. у кіраўніцтве);
2) напрамак у эстэтыцы, мастацтве, літаратуры, філасофіі, які надае асноўнае значэнне форме, яе знешняму выражэнню.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
postawa
postaw|a
ж.
1. пастава, постаць;
2. выпраўка, знешні выгляд;
~a wojskowa — вайсковая выпраўка;
3.стаўленне, адносіны, пункт погляду;
~a wobec kogo/czego — стаўленне (адносіны) да каго/чаго;
~a obywatelska — грамадзянская пазіцыя;
4. становішча;
w ~ie siedzącej — седзячы, у сядзячым становішчы
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
АЛЕКСЮТО́ВІЧ (Канстанцін Андрэевіч) (20.5.1884, в. Бахаравічы Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. — 26.2.1943),
бел. балетмайстар. Скончыў Пецярбургскае тэатр. вучылішча (1906). У 1921—28 балетмайстар БДТ-1. Ставіў танцы, карагоды, гульні, абрадавыя сцэны ў драм. спектаклях («На Купалле» М.Чарота, «Машэка», «Кастусь Каліноўскі», «Каваль-ваявода» Е.Міровіча, «Панскі гайдук» Н.Бываеўскага, «Вяселле» В.Гарбацэвіча і інш.). Для развіцця бел.прафес. балетнага мастацтва прынцыповае значэнне мелі яго пастаноўкі балетаў «Капелія» Л.Дэліба, «Зачараваны лес» Р.Дрыга, «Фея лялек» І.Баера, бел. балета «Помста сябровак» (лібрэта Алексютовіча, музыка скампанавана Л.Маркевічам). Адначасова супрацоўнічаў з У.Галубком (БДТ-3). У 1930—37 балетмайстар Бел. ТРАМа і Т-ра юнага гледача, у 1937—41 гал. балетмайстар Ансамбля беларускай народнай песні і танца Беларускай філармоніі. Зрабіў значны ўклад у развіццё бел. сцэнічнага танца, выявіў глыбокае веданне харэагр. фальклору, беражлівае стаўленне да яго нац. рысаў, пачуццё тэатральнасці. Стварыў танец «Бульба», сцэн. варыянты многіх традыц.нар. танцаў («Лявоніха», «Крыжачок», «Мяцеліца», «Мікіта», «Таўкачыкі», «Юрачка», «Лянок» і інш.), а таксама кадрыляў, карагодаў, гульняў.
Літ.:
Алексютович Л.К. Балетмейстер Константин Алексютович. Мн., 1984.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУХО́ЎНАСЦЬ,
уласцівае асобе або сац. групе імкненне да пазнання Сусвету, месца і ролі ў ім чалавека, стаўленне да чалавечай асобы і яе творчасці як да вышэйшай мэты і каштоўнасці развіцця грамадства, падпарадкаванне матэрыяльных здабыткаў і інтарэсаў духоўным, маральна-эстэт. здабыткам і каштоўнасцям. Існуюць 3 формы Д.: Д. асобнага індывіда (асобы); Д. сац. групы (напр., інтэлігенцыі) ці грамадства ў цэлым; Д. Бога, абсалютнай ідэі (у Платона, Г.Гегеля). Д. асобы ствараецца ў працэсе духоўнай працы; таму духоўныя адрозненні паміж людзьмі значна большыя, чым біялагічныя. Індывід. Д. становіцца сама сабой і няўхільна развіваецца пры актыўным уключэнні асобы ў духоўную сферу, культуру сац. групы і грамадства, якую яна можа засвоіць і тым самым узбагаціць сваю духоўную сутнасць у працэсе сацыялізацыі, адукацыі і выхавання. Носьбіт індывід. Д. — сац.-псіхалагічны свет пэўнай асобы, грамадскай Д. — сац. супольнасць (група, этнас, нацыя, народ). Д. грамадства трэба разглядаць як інтэграваную цэласнасць у непарыўным адзінстве з мноствам разнастайных індывід. Д. Напр., грамадская Д. бел. народа — сукупнасць духоўных прэдыкатаў, уласцівых гэтаму народу, адзінаму творцу сваёй гісторыі і культуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЗУ́РЫ (Mazury),
гістарычна-геагр. раён у Польшчы, размешчаны пераважна ў Мазурскім Паазер’і, у складзе Вармінска-Мазурскага ваяв. У раннім сярэдневякоўі заселены прусамі, у 14—17 ст. — польскімі сялянамі і дробнай шляхтай з Мазовіі. У 12 ст. — 1525 належалі Тэўтонскаму ордэну (з 1466 у леннай залежнасці ад Польшчы). У 1525—1701 у складзе Брандэнбургска-прускай дзяржавы (з 1657 незалежнай ад Польшчы), потым у каралеўстве Прусія. Прускія ўлады вызначалі гэту тэр. як «польскія староствы». Назва «М.» замацавалася ў 1-й пал. 19 ст. Насельніцтва М. захавала польскую мову, звычаі, прытрымлівалася пратэстантызму; з 1842 тут пачалі выдавацца польскія газеты, у 1896 засн. Мазурская нар. партыя. Паводле плебісцыту 1920 (праводзіўся ва ўмовах тэрору з боку ням. улад) М. ў складзе Германіі. Праследаванні польскіх дзеячаў і арг-цый узмацніліся ў 1928—32 і пасля прыходу да ўлады А.Гітлера (1933). У студз. — лютым 1945 М. вызвалены войскамі 1-га і 2-га Бел. франтоў і ўключаны ў склад Польшчы. Непрыхільнае стаўленнекамуніст. улад да польскага насельніцтва М. выклікала яго эміграцыю ў Германію. Значная частка М. заселена рэпатрыянтамі пераважна з Віленшчыны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́ЛБІ ((Albee) Эдуард Франклін) (н. 12.3.1928, Вашынгтон),
амерыканскі драматург.Чл.Нац. акадэміі мастацтваў і л-ры (з 1966). Скончыў Трыніты-каледж, вучыўся ў Калумбійскім ун-це. Дэбютаваў аднаактовай п’есай «Выпадак у заапарку» (1959). Асн. тэмы твораў О. — «амерыканская мара» і «амерыканская трагедыя», адчужанасць людзей, маральнае аблічча сучаснага амерыканца, яго ўзаемадачыненні з грамадствам. Аўтар п’ес «Смерць Бесі Сміт» (1960), «Амерыканская мара» (1961), «Хто баіцца Вірджыніі Вулф?» (1962), «Няўстойлівая раўнавага» (1966), «Усё скончана» (1971), «Марскі пейзаж» (1975), «Лэдзі з Дуб’юка» (1980), «Чалавек, які меў тры рукі» (1983), драм. дылогіі «Слухаючы» (1975) і «Падлічваючы спосабы» (1976) і інш. Паэтыка яго п’ес уключае эксперымент, разнастайныя алагізмы і абсурдысцкія прыёмы, уважлівае стаўленне да псіхалогіі персанажа. Інсцэніраваў творы К.Мак-Калерс, Дж.Ф.Купера, У.Набокава і інш. На бел. сцэне паводле яго п’ес пастаўлены спектаклі «Усё ў садзе» паводле Купера (1984, Дзярж.рус.драм.т-р), «Не баюся Вірджыніі Вулф» (1985, Тэатр-студыя кінаакцёра), «Лаліта» паводле Набокава (1990, Гродзенскі абл.драм.т-р; 1991, Брэсцкі т-р драмы і музыкі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
фармалі́зм, ‑у, м.
1. У філасофіі — уласцівы разнастайным відам ідэалізму адрыў формы ад зместу.
2. У мастацтве — напрамак 19 — пачатку 20 стст., які ў суцрацьлегласць рэалізму адрываў мастацтва ад сацыяльна-гістарычнай глебы і надаваў асноўнае значэнне форме. Рэвалюцыйная літаратура ў тую пару была яшчэ вельмі слабай, ёй не хапала сіл, каб даць адпор фармалізму і эстэцтву.Гіст. бел. сав. літ.
3. Фармальнае стаўленне да чаго‑н. на шкоду сутнасці справы. [Сакратар:] — Павінна нарадзіцца ідэя руху ўдарнікаў. Ды асцярожна, разумна, не патапіце гэту важнейшую справу ў фармалізме.Лобан.Шамякін з усёй рашучасцю сцвярджае, што бяздушны фармалізм, казёншчына вытручваюць з чалавека ўсё жывое.Кучар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
uprzedzenie
uprzedze|nie
н.
1. папярэджанне;
bez ~nia — без папярэджання;
2. прадузятасць, негатыўнае стаўленне;
bez ~ń — без прадузятасці;
~nia rasowe — расавая прадузятасць
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
КАСМАПАЛІТЫ́ЗМ (ад грэч. kosmopolitēs грамадзянін свету),
ідэалогія т. зв. сусветнага грамадзянства; тэорыя, якая адмаўляе нац. традыцыі і культуру, дзярж. і нац. суверэнітэт у імя адзінства ўсяго чалавецтва. Канкрэтныя гіст. ўмовы вызначалі спецыфіку ідэй К. на розных этапах гіст. развіцця. К. кінікаў Антысфена і Дыягена Сінопскага адлюстроўваў адмоўнае стаўленне да поліса. Касмапалітычныя погляды кірэнаікаў выражаліся ў словах «ubi bene, ibi patria» («дзе добра, там і айчына»). Філасофія стаіцызму разглядала ўсіх людзей як грамадзян адзінай сусв. дзяржавы — Касмаполіса. Ідэал сусв. грамадзянства перыяду Адраджэння быў накіраваны супраць феад. раздробленасці дзяржаў (Дантэ, Т.Кампанела), а асновай касмапалітычных поглядаў эпохі Асветніцтва служылі ідэі вызвалення індывіда ад феад. путаў (Ф.Петрарка, Ф.Рабле, М.Мантэнь, Эразм Ратэрдамскі і інш.). Г.Лесінг, І.В.Гётэ, Ф.Шылер, І.Кант, І.Фіхтэ лічылі, што ідэя сусв. грамадзянства закладзена ў прыродзе чалавека і ажыццяўляецца на аснове развіцця навукі і маральнага ўдасканальвання чалавека. Шырокае распаўсюджанне ідэі К. атрымалі ў 20 ст. ў выніку паглыблення ўзаемасувязі і ўзаемаўплыву нац. культур, нарастання глабальных праблем, звязаных з існаваннем усяго чалавецтва. Яны адлюстроўваюцца ў выглядзе разнастайных сац.паліт. арыентацый — ад сцвярджэння ідэі неабходнасці збліжэння народаў і дзяржаў (напр., ідэя стварэння сусв. дзяржавы або сусв. федэрацыі дзяржаў) да адмаўлення незалежнасці, нац. культуры і традыцый народаў.