ста́ўленне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. ста́ўленне
Р. ста́ўлення
Д. ста́ўленню
В. ста́ўленне
Т. ста́ўленнем
М. ста́ўленні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ста́ўленне, -я, н.

Адносіны да каго-, чаго-н., погляд на што-н.; разуменне каго-, чаго-н.

Безадказнае с. да ўласнага здароўя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ста́ўленне (да чаго) ср. отноше́ние (к чему)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ста́ўленне, ‑я, н.

Адносіны да каго‑, чаго‑н., погляд на што‑н.; разуменне каго‑, чаго‑н. І я [Міхаліна] прачытала ў яе вачах тую ж трывогу, якую часам лавіла раней у словах, позірках, усмешках і ва ўсім штодзённым стаўленні свякрухі да мяне. Шамякін. І .. [Вера] сказала коратка, двума словамі, сваё найшчырэйшае стаўленне да гэтага сцяжка: — Буду старацца. Дуброўскі. Занадта часта іншыя маладыя аўтары дазваляюць сабе празмерную палёгку, безадказнае стаўленне да паэтычнага радка, слова. Гілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вмене́ние ста́ўленне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абскуранты́зм, -у, м. (кніжн.).

Варожае стаўленне да асветніцтва і культурнага прагрэсу, цемрашальства; склад думак, характар дзеянняў абскуранта.

|| прым. абскуранты́сцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

удабразы́чыць

‘выказаць добразычлівае стаўленне каму-небудзь (удабразычыць каму-небудзь)’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. удабразы́чу удабразы́чым
2-я ас. удабразы́чыш удабразы́чыце
3-я ас. удабразы́чыць удабразы́чаць
Прошлы час
м. удабразы́чыў удабразы́чылі
ж. удабразы́чыла
н. удабразы́чыла
Загадны лад
2-я ас. удабразы́ч удабразы́чце
Дзеепрыслоўе
прош. час удабразы́чыўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

абскуранты́зм, ‑у, м.

Кніжн. Варожае стаўленне да асветніцтва і культурнага прагрэсу, уласцівае рэакцыйным класам; цемрашальства. Міцкевіч выступаў супраць абаронцаў абскурантызму — варшаўскай псеўдакласічнай літаратуры. Лойка.

[Ад лац. obscurans, obscurantis— які зацямняе.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прадузя́ты, ‑ая, ‑ае.

Заснаваны на думцы, якая загадзя беспадстаўна была прынята за правільную. Кася вярнулася дамоў, там была ўжо Чырвоная Армія, да якой у дзяўчыны было прадузятае стаўленне, вынесенае з гімназіі. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыма́цца ’перажываць’ (слонім., Нар. словатв.). Да прыма́ць1 з пераносам значэння. Параўн. укр. прийма́ти ’успрымаючы што-небудзь, рэагаваць пэўным чынам; выяўляць сваё стаўленне да чаго-, каго-небудзь’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)