пастры́гчы, ‑стрыгу, ‑стрыжаш, ‑стрыжэ; ‑стрыжом, ‑стрыжаце, ‑стрыгуць; пр. пастрыг, ‑ла; заг. пастрыжы; зак.

1. што. Абрэзаць, падкараціць, падраўняць. Пастрыгчы газон. // каго-што. Абрэзаць, падкараціць нейкім чынам каму‑н. валасы, поўсць. Пастрыгчы авечку. □ [Люба:] «А я, здаецца, таксама пайшла б у армію. Пастрыгла б валасы, апранула мужчынскае адзенне, ды на каня...» Кучар.

2. каго. Справіць над кім‑н. абрад пострыгу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

обде́лать сов.

1. (обработать, придать нужный вид) апрацава́ць, вы́рабіць;

2. (обложить) аблажы́ць;

3. (вставить во что-л.) апра́віць;

4. (выгодно устроить) разг. спра́віць, ула́дзіць, абла́дзіць; см. обде́лывать.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Перапіва́ць (пырыпыва́ты, пырыпыва́тэ) ’дарыць маладым (на вяселлі)’ (кам., драг., ЖНС), сюды ж мазыр. перапойнік ’той, хто ўручае маладым падарунак’ (Шн. 3). Укр. перепива́ти ’на вяселлі: выпіваючы келішак (гарэлкі), дарыць што-небудзь маладым’, ’выпіваць, жадаючы шчасця’. З польск. przepić ’тс’. Як і серб.-харв. прѐпити ’абпаіць’, ’перапіць (гарэлкі), выпіць яе вельмі многа’, макед. препие, балг. препия ’тс’, славен. prepiti ’прамарнатравіць, прапіваючы’, бел. перапі́цьсправіць заручыны’ (Нар. Гом.), рус. перепива́ть — вясельны абрад: ’перапіваць ялаўку’ маюць іншую семантыку (гл. СРНГ, 26, 186). Да пера- і піць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кампле́кт, ‑у, М ‑кце, м.

1. Поўны набор якіх‑н. прадметаў (інструментаў, рэчаў і інш.), якія маюць агульнае прызначэнне і складаюць што‑н. цэлае. Камплект сталярных інструментаў. Камплект падручнікаў. Камплект боепрыпасаў. Камплект Вялікай Савецкай Энцыклапедыі. □ Гарміза павінен быў справіць Арыне абутак, поўны камплект адзежы. Колас.

2. Устаноўленая колькасць асоб, якія патрабуюцца або дапускаюцца куды‑н. па штату. Камплект вучняў. Камплект рабочых. Залічыць звыш камплекту.

[Ад лац. completus — поўны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разгаве́цца, ‑еюся, ‑еешся, ‑еецца; зак.

Уст. Паесці першы раз скаромнага пасля посту. — Завядзёнка тады яшчэ ў людзей такая была: увесь год можаш поснічаць, а на каляды ці на вялікдзень абавязкова разгавецца свежыною. Сабаленка. // Разм. З’есці што‑н. смачнае ўпершыню пасля доўгага перапынку. [Міхал:] Як ты думаеш, маці, можа, сёлета дажынкі справіць? Людзі нам памагалі, цурацца іх нельга... Ды ўрэшце яно — цалюткі год гаруеш, гаруеш, а продыху няма. Хоць разгавецца крыху... С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Спра́ва ‘дзейнасць, занятак’, ‘абавязак’, ‘рэч, з’ява’ (ТСБМ, Байк. і Некр., ТС), ‘прадмет дзейнасці, справаздача, рашэнне’ (Нас.), ‘прадмет дзейнасці ці інтарэсу’ (Ласт., Бяльк., Касп.), ‘здарэнне’ (Сержп.), ‘набыццё адзення, абутку, абноўка’ (Нік. Очерки), ‘уборы, адзенне’ (ТС), ст.-бел. справа ‘дзейнасць (?)’ (Скарына). Параўн. укр. спра́ва, польск. sprawa, чэш. sprava ‘дзейнасць і яе мэта’, серб.-харв. спра̏ва ‘інструмент, прыбор, прыстасаванне’, балг. спра́ва ‘тс’, макед. справа ‘тс’; сюды ж, відаць, прыслоўе (XVI ст.) ст.-рус. справа: пришли къ государю справа воеводы его (Яновіч, Наречие, 54). Дэрываты ад справіць ‘зрабіць, выканаць, ажыццявіць’, што да правіць, правы (гл.), якія, відаць, няма падстаў адносіць да праславянскіх утварэнняў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

спраўля́ць несов.

1. разг. справля́ть, нажива́ть;

2. (праздновать, соблюдать по обычаю) справля́ть, устра́ивать;

3. (обряд) соверша́ть;

4. разг. (шум, беспорядок) поднима́ть, устра́ивать, де́лать;

5. разг. исполня́ть, выполня́ть; справля́ть;

1-5 см. спра́віць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

устро́іць, устрою, устроіш, устроіць; зак.

1. што. Наладзіць, зрабіць што‑н. Устроіць ілюмінацыю. Устроіць аблаву. □ [Маці:] — І на табе — вечарынку зноў хлопцы ўстроілі. Масарэнка. // Арганізаваць. [Вера:] — Хлопцы будуць выяўляць параненых. Лазарэт устроім. Паправяцца чырвонаармейцы — хтосьці павядзе за лінію фронту. Асіпенка.

2. што. Учыніць, справіць. Устроіць скандал. □ Гэта Цімох Будзік, спец па часці падпалаў, устроіў такую ілюмінацыю. Колас.

3. каго. Уладкаваць на работу, на якое‑н. месца. Устроіць хлопца на службу.

•••

Устроіць штуку — тое, што і адпаліць штуку (гл. адпаліць).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адпра́віць, ‑праўлю, ‑правіш, ‑правіць; зак., каго-што.

1. Накіраваць, адаслаць каго‑н. куды‑н. У тую ж ноч палонных салдат і афіцэраў.. пад канвоем конных чырвонаармейцаў.. адправілі ў вёску Высокая Рудня. Колас. Пасля ранення.. [Міхала] перапраўлялі на партызанскі аэрадром, каб адправіць на Вялікую зямлю. Карпаў. // Справіць провады каму‑н., развітацца з ім; справіць вяселле. Адправіць навабранцаў у армію. Адправіць замуж. Адправіць у падарожжа. // Паслаць каго‑н. куды‑н., каб пазбавіцца яго прысутнасці; адпусціць. [Ніна:] — Мясцовых адправілі па дамах, а параненых прафесар забраў да сябе на кватэру. Мікуліч. [Алешын:] Адзіны выхад іх [жанчын і дзяцей] ад смерці збавіць — У час зацішша з крэпасці адправіць. Бачыла.

2. Звольніць каго‑н. з работы; вызваліць ад якіх‑н. абавязкаў. Адправіць на пенсію. □ ...Ужо з дзіцем ты лішняя ў хаце; На службе цябе разлічылі, адправілі — .. Не стала там хлеба дзіцяці. Купала.

3. Даць сігнал на адпраўку; дазволіць адпраўку. І я на таго чалавека крыўдую, Што некалі рана адправіў цягнік. Ляпёшкін.

4. Паслаць карэспандэнцыю, пасылку і пад. Адправіць тэлеграму. □ Апоўдні [Заранік] схадзіў у Старыцу на пошту і адправіў пакет у Мінск. Хадкевіч.

5. Не згадзіцца прыняць.

6. Адслужыць набажэнства. Адправіць імшу.

•••

Адправіць на той свет — забіць, давесці да смерці, загубіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

імяні́ны, ‑нін; адз. няма.

У католікаў і праваслаўных — асабістае штогадовае свята каго‑н., якое выпадае на той дзень, калі царква адзначае памяць аднайменнага святога. Ёсель хоць і быў непісьменны, але вёў строгі рэестр імянін і ўсіх сямейных свят у Панямонні. Колас. Сваю любоў і глыбокую пашану да мэтра, настаўніка і дэкана студэнты праявілі на ўсю паўнату маладых сэрцаў, калі адзначалі імяніны прафесара Ф. Рушчыца. Ліс. // Разм. Дзень нараджэння. У мяне, дарэчы, імяніны: Заўтра стукне роўна... дваццаць год! Гілевіч. // Святкаванне, бяседа з гэтай нагоды, у гонар гэтага дня. Справіць імяніны. Запрасіць на імяніны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)