спра́віць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. спра́ўлю спра́вім
2-я ас. спра́віш спра́віце
3-я ас. спра́віць спра́вяць
Прошлы час
м. спра́віў спра́вілі
ж. спра́віла
н. спра́віла
Загадны лад
2-я ас. спра́ў спра́ўце
Дзеепрыслоўе
прош. час спра́віўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

спра́віць, спра́ўлю, спра́віш, спра́віць; спра́ўлены; зак., што.

1. Купіць, набыць што-н.

С. новае паліто.

2. Адсвяткаваць паводле ўстаноўленага звычаю.

С. свята ўраджаю.

3. Ажыццявіць, зрабіць нешта задуманае; выканаць (якую-н. работу, абавязкі, даручэнне і пад.; разм.).

С. дамашнюю работу.

С. абавязковыя фармальнасці.

4. Зрабіць абрад.

С. царкоўную службу.

5. Нарабіць крыку, учыніць вэрхал і пад. (разм.).

С. віск.

6. Выправіць недахопы, памылкі; паправіць папсаванае, зламанае і пад. (разм.).

С. непаладкі ў маторы.

7. і каго. Перавыхаваць (разм.).

Такога чалавека цяжка ўжо с.

|| незак. спраўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спра́віць (што) сов.

1. спра́вить, нажи́ть;

с. касцю́м — спра́вить (нажи́ть) костю́м;

2. (отпраздновать, соблюсти по обычаю) спра́вить, устро́ить;

с. свя́та — спра́вить (устро́ить) пра́здник;

3. (обряд) соверши́ть;

с. царко́ўную слу́жбу — соверши́ть церко́вную слу́жбу;

4. разг. (шум, беспорядок) подня́ть, устро́ить, наде́лать (чего);

с. гвалт — подня́ть шум, наде́лать шу́му;

5. разг. испо́лнить, вы́полнить; спра́вить;

с. абавя́зкі — испо́лнить обя́занности

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спра́віць, спраўлю, справіш, справіць; зак., што.

1. Адсвяткаваць, адзначыць паводле ўстаноўленага звычаю (якую‑н. падзею). Справіць наваселле. Справіць хрэсьбіны. □ Ужо згулялі не адно вяселле ў новых хатах, справілі не адны радзіны. Паслядовіч. У канцы жніва Міхал сказаў жонцы: — Як ты думаеш, маці, можа варта сёлета дажынкі справіць? С. Александровіч. // Зрабіць, арганізаваць што‑н. Вечарам у Лонве шафёры і грузчыкі з аўтакалоны справілі вечарынку. Пташнікаў.

2. Зрабіць, выканаць (якую‑н. работу, абавязкі і пад.). Справіўшы .. работу, усе трое вячэралі ў садзе. Самуйлёнак. У міліцыі Івана Дамінікавіча ведалі і адразу ж справілі ўсе фармальнасці, звязаныя з яго далейшым бытаваннем у сталіцы. Лужанін. // Адправіць (набажэнства). Справіць малебен.

3. Набыць, купіць што‑н. Можна было паліто справіць, плацце і што-небудзь на ногі. Грамовіч. Меўся Банькоўчык справіць сабе на зіму новыя боты. Калюга. // Нажыць. [Гушка:] — З майго мазаля.. [Сурвіла] сабе фальварак справіў. Чорны.

4. Нарабіць крыку, шуму і пад., учыніць вэрхал. Дзяўчаты справілі піск, абкружылі Параску. Лобан. Валодзя пачырванеў, а хлопцы справілі дружны рогат. Якімовіч.

5. Атрымаць дакументы. Тут .. [спадарожнікам] стала вядома, што ім трэба вярнуцца назад, бо так яны не маюць права ісці ў прымежную вёску — трэба ў гарадку справіць паперы па гэта. Чорны.

6. Разм. Выправіць памылкі, недахопы. Цяпер пані справіла памылку — і замяніла сабак на катоў. Бядуля. // Ліквідаваць пашкоджанні, паправіць (што‑н. сапсаванае, зламанае і пад.). [Дзмітрый:] — Пакіньце мяне з машынай. Я спраўлю непаладкі і даганю вас. Беразняк.

7. і каго. Разм. Перавыхаваць, пазбавіць ад недахопаў. Ніхто такога чалавека не справіць. Баранавых.

•••

Справіць рогат — гучна, дружна засмяяцца, зарагатаць. Каля стала справілі рогат. Мусіць, нешта смешнае сказаў Антось Драніцкі. Калюга.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спраўля́ць гл. справіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ула́зіны, -зін; (разм.).

Уходзіны, наваселле.

Справіць у.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спра́вить сов., разг. спра́віць;

спра́вить имени́ны спра́віць імяні́ны;

спра́вить себе́ но́вый костю́м разг. спра́віць сабе́ но́вы касцю́м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паспраўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; зак., што.

Справіць усё, многае або ўсім, многім.

П. касцюмы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хаўту́ры, -ту́р (разм.).

1. Абрад пахавання нябожчыка.

Справіць х.

2. Жалобны стол па нябожчыку.

|| прым. хаўту́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спраўля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да справіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)