2. (выступіцьуролісведкі) áussagen vt, éine Áussage máchen, zéugen vi (накарысцькаго-н. für A, супраць каго-н. gégen A)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
пасве́дчыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.
1.што, абчым і здадан.сказам. Сцвердзіць, пацвердзіць, засведчыць што‑н. Малання .. таксама пасведчыла, што свята сёння.Колас.Ёсць старыя прычыны для новай размовы, Зоры гэта пасведчаць нам лепей, чым словы.Куляшоў.Не сохі і не ветракі пасведчылі аб сіле — мы спадарожніка з рукі, як голуба, пусцілі.Вялюгін.
2. Выступіць у ролі сведкі. — Дык мяне ж вёска ведае, чый я і калі радзіўся... [Настуля] можа пасведчыць, — гаварыў хлапец, не разумеючы і сам, што казаць далей...Чарот.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уво́дм.
1.тэх.Éinführung f -, -en;
2.:
уво́д у эксплуата́цыю Inbetríebsetzung f -, -en, Inbetríebnahme f -, -n, Instándsetzung f -, -en;
камп.уво́д зве́стак Dáteneingabe f -, -n;
пацве́рдзіць клі́кам мы́шы ўво́д die Éingabe per Máusklick bestätigen
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Даказа́ць ’даказаць, давесці’, ’дагаварыць’. З аналагічнымі значэннямі гэты дзеяслоў адзначаецца і ў іншых слав. мовах. Параўн. рус.доказа́ть ’даказаць, давесці’, дыял.доказа́ть ’дагаварыць, паведаміць аб чым-н.; вытлумачыць і г. д.’, укр.доказа́ти ’дагаварыць, папракнуць, абвінаваціць і да т. п.’, чэш.dokázati ’даказаць, пацвердзіць, дабіцца; дагаварыць; выканаць, зрабіць і г. д.’, славац.dokázať ’даказаць, выканаць, зрабіць’, балг.дока́жа ’дагаварыць; даказаць’, макед.докаже ’даказаць; дагаварыць’, серб.-харв.дока́зати ’растлумачыць; данесці, выдаць; пераканаць і г. д.’ Лічыцца прасл. утварэннем: *dokazati (з прэфіксам *do‑ ад дзеяслова *kazati ’даказваць, гаварыць’). Гл. Трубачоў, Эт. сл., 5, 57–58; Фасмер, 2, 159; Брукнер, 223; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 156.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Казі́цца ’нараджаць казлянят, прывесці прыплод’ (Бяльк.; мядз., Нар. сл., 60). Рус.зах.-бран., цвяр., калін.козиться, серб.-харв.kòziti, kòziti se, макед.кози се, балг.дыял.кози, кози се ’тс’. Нягледзячы на супадзенне форм дзеяслова ў незалежных арэалах, нельга меркаваць аб старажытным паходжанні слова, паколькі не выключаецца адносна позняе ўтварэнне па вядомай мадэлі. Аднак аргументаў на карысць позняга паходжання слова таксама няма. Архаічны характар утварэння можна пацвердзіцьліт.ožinótis, ožkúotis у тым жа значэнні, што і слав. лексемы. Гэта дазваляе прапанаваць прасл. рэканструкцыю: koziti (sę) для разглядаемага слова са значэннем ’нараджаць казлянят’. Значэнне ’прывесці прыплод’ (у Бялькевіча) можна разглядаць як другаснае; больш ясна такое значэнне развіваецца ў дзеяслова каціцца (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Руча́цца1 ’запэўніваць, гарантаваць, прымаць на сябе адказнасць’ (ТСБМ, Ласт., Некр. і Байк.), руча́ць ’запэўніваць у чым-небудзь, як бы даючы руку ў знак вернасці’ (Нас., Бяльк.), параўн. народны выраз гарантыі або праўдзівасці: даю руку на адсячэнне. Да рука (гл.), параўн. даручы́ць, заручы́цца і іншыя вытворныя, літаральна ’падаючы руку, пацвердзіць праўдзівасць (дамову, заданне і пад.)’, гл. Шустар-Шэўц, 2, 1251; Бязлай, 3, 189. Паводле іншай версіі (параўн. Глухак, 532), для паўднёваславянскага арэала рэканструюецца прасл.дыял.*ručati, запазычанае з прагерманскага *rōkjan ’забяспечыць, даставіць’ (> ст.-в.-ням.ruohhjan, ruochen ’тс’), што на фоне шматлікіх фактаў, якія тлумачаць першую версію, падаецца малаверагодным.
Руча́цца2 ’вітацца за руку’ (Касп. Віц.). Гл. рукацца.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ілюстрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.
1. Даць (даваць) малюнкі, якія суправаджаюць, паясняюць змест твора. Ілюстраваць раман. □ — У дэталях я яшчэ не прадумаў плана, а ў асноўных рысах ён такі — абысці пехатою цэлы раён, апісаць яго, сабраць народныя песні, легенды і іншыя віды народнай творчасці, багата ілюстраваць сваё падарожжа фатаграфіямі...Колас.
2.перан. Дапоўніць (папаўняць), пацвердзіць (пацвярджаць) што‑н. наглядным прыкладам, словам, жэстам і пад. Ілюстраваць тэзісы прыкладамі. □ Матэрыял, які ілюстраваў і абгрунтоўваў вывады, быў падрыхтаваны.Карпаў.Пытанне сваё.. [Іліко] ілюстраваў так: паклаў галаву на далонь, нібы заснуў, потым паказаў дах над галавой.Самуйлёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падмацава́ць, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; зак., каго-што.
1. Умацаваць для трываласці. [Люба Лук’янская] наняла чалавека, і ён падмацаваў столь, яна выбеліла сцены.Чорны.
2. Падтрымаць, узмацніць чым‑н. Падмацаваць гаспадарку тэхнікай.// Даць паесці, выпіць чаго‑н.; падкарміць. Падмацаваць сябе малаком. □ Двое калгаснікаў, пастаўленых даглядаць рагатую жывёлу, бралі са склепа буракі, каб падмацаваць дойных кароў.Колас.
3.перан. Павысіць значнасць чаго‑н. якімі‑н. доказамі; пацвердзіць. Падмацаваць думку фактамі. □ — Праўда, сынок, праўда — вось гэта рацыя! — махаючы галавою, падмацавала Петрусёвы словы Стэпа.Гартны.[Сакратар абкома] з асаблівым націскам вымавіў апошнюю фразу, падмацаваўшы яе рэзкім жэстам.Сіўцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)