пацве́рдзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -дзі; -джаны; зак., што і з дадан.

Прызнаць правільнасць чаго-н., засведчыць, пераканаць у верагоднасці чаго-н.

П. думку прыкладам.

Пацвердзі, што я не абманваю.

|| незак. пацвярджа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. пацвярджэ́нне, -я, мн. -і, -яў, н.; прым. пацвярджа́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пацве́рдзіць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. пацве́рджу пацве́рдзім
2-я ас. пацве́рдзіш пацве́рдзіце
3-я ас. пацве́рдзіць пацве́рдзяць
Прошлы час
м. пацве́рдзіў пацве́рдзілі
ж. пацве́рдзіла
н. пацве́рдзіла
Загадны лад
2-я ас. пацве́рдзі пацве́рдзіце
Дзеепрыслоўе
прош. час пацве́рдзіўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пацве́рдзіць сов. подтверди́ть;

п. ду́мку пры́кладам — подтверди́ть мысль приме́ром;

п. паказа́нні на судзе́ — подтверди́ть показа́ния на суде́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пацве́рдзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., што і без дап.

Прызнаць правільнасць чаго‑н. (зробленай раней заявы, сказаных слоў і пад.). Старшы дзедаў сын Максім, нахмураны і сур’ёзны, панура пацвердзіў Панасавы словы. Колас. Усе пацвердзілі тое, што паведаміў Крук. Кавалёў. // Запэўніць, пераканаць у верагоднасці чаго‑н. Малашкін пацвердзіў, што Гусак злоўлены, але яшчэ знаходзіцца ў вобласці. Пестрак. // З’явіцца доказам правільнасці чаго‑н. І дзед прыглядаўся да зямлі, як бы шукаў даўнейшага вогнішча, каб пацвердзіла яно яго праўду. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

подтверди́ть сов. пацве́рдзіць, сцве́рдзіць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пацвярджа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да пацвердзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

даве́сці

‘даказаць, пацвердзіць’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. давяду́ давядзё́м
2-я ас. давядзе́ш даведзяце́
3-я ас. давядзе́ давяду́ць
Прошлы час
м. давё́ў давялі́
ж. давяла́
н. давяло́
Загадны лад
2-я ас. давядзі́ давядзі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час давё́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пацве́рджаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад пацвердзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

даве́сці², -вяду́, -вядзе́ш, -вядзе́; -вядзём, -ведзяце́, -вяду́ць; -вёў, -вяла́, -вяло́; -вядзі́; -вёдзены; зак., што.

Даказаць, пацвердзіць правільнасць чаго-н. фактамі, довадамі.

Д. тэарэму.

|| незак. даво́дзіць, -во́джу, -во́дзіш, -во́дзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абгрунтава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак., што.

Прывесці пераканаўчыя доказы на карысць чаго-н., пацвердзіць фактамі.

А. палажэнні сваёй кнігі.

|| незак. абгрунто́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. абгрунтава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)