Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
nastąpić
nastąpi|ć
зак.
1. наступіць на што;
2. наступіць, настаць; надысці;
~ła przerwa — наступіў (надышоў) перапынак;
ciąg dalszy nastąpić — працяг будзе
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
наступі́ць1, ‑ступлю, ‑ступіш, ‑ступіць; зак.
Ступіць, стаць на каго‑, што‑н. Асцярожна, каб на каго-небудзь не наступіць, [Шура] прабіраецца да месца, адкуль даносяцца галасы.Навуменка.Хай позні чмель гудзе мажорным басам, Разбуджаны расінкаю ўначы. Ты на яго не наступі абцасам, Юнак, з сваёй любоўю ідучы.Пысін.
•••
Мядзведзь на вуха наступіўгл. мядзведзь.
Наступіць на (любімы) мазолькаму — закрануць тое, што асабліва хвалюе каго‑н., выклікае боль, пакуты.
Наступіць на нагукаму — ушчаміць чые‑н. інтарэсы.
наступі́ць2, ‑ступіць; зак.
Надысці, настаць. Наступілі халады. Смерць наступіла імгненна. □ Наступіла працяглая маўклівая паўза: усе меркаванні і здагадкі ўжо былі выказаны да з’яўлення Шэмета, і цяпер ніхто не адважваўся іх паўтараць.Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
~ć nad sytuacją — апанаваць сітуацыю; авалодаць становішчам;
2.надысці; запанаваць; усталявацца;
~ła cisza — запанавала цішыня
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
прыйсці́
1. kómmen*vi (s); ánkommen*vi (s); ánlangen vi (s) (дайсці); éinlaufen*vi (s) (прапрыбыццё карабля ўгавань);
2. (надысці) kómmen*vi (s), heréinbrechen*vi (s), heránrücken vi (s);
3. (увядомыстан) geráten*vi (s);
прыйсці́ ў галаву́ in den Sinn kómmen*; éinfallen*vi (s)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
нахапі́цца, ‑хаплюся, ‑хопішcя, ‑хопіцца; зак.
1.(1і2ас.неўжыв.). Нечакана настаць, надысці. Хутка развіднівае вясковай парой. Не паспееш дайсці з брыгаднага двара дадому, як, глядзіш, ужо нахапіўся дзень.Палтаран.Сонца заходзіла чыста. Раптам за чорнай сцяною далёкага лесу яно знікла, і змрок адразу нахапіўся.Чорны.// Нечакана пачацца, наляцець. [Дождж] нахапіўся раптоўна і лінуў як з вядра.Карпаў.Ужо блізка сенакосу нахапілася раптам некалькі навальніц.Мележ.
2.(1і2ас.неўжыв.); перан.Разм. Ускочыць на скуры цела; уздуцца, нарваць. З непрывычкі смылелі далоні, Нахапіўся, як сліва, мазоль.Хведаровіч.
3. Нечакана, знянацку з’явіцца, прыйсці, сустрэцца і пад. А потым аднекуль нахапілася знаёмая .. расчырванелая дзяўчына з дужымі мужчынскімі рукамі і шырокім касцістым ілбом.Вышынскі.//перан. Аб пачуццях. Тады й нахапілася тая туга, З каторай шукаеш сяброўства сляды.Глебка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
насу́нуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.
1. Рухаючыся, наблізіцца да каго‑, чаго‑н. — Хмараю насунулася войска... Патапталі нашы палі і паплавы.Гартны.На самалёт насунулася рэдкая імжа з дробных пясчынак.Шыцік.//перан.Надысці, наблізіцца (пра час, падзеі і пад.). Неяк адразу насунулася асенняя ноч.Грахоўскі.Было маленства, а пасля яго адразу насунулася сталасць.Чарнышэвіч.
2. Рухаючыся, закрыць, засланіць сабою. Некалі, тысячагоддзі назад, шумелі тут трапічныя лясы. Потым насунуўся ляднік, усё жывое замерла.Навуменка.Дзень быў няроўны: то пасвятлее, то зноў насунуцца нізкія кужэльныя хмары.Мележ.// Ссунуўшыся, закрыць сабой што‑н. На дзвюх табурэтках, захутанае ў цёплую коўдру, варушылася малое. З-пад хусткі, што насунулася яму на тварык, ружавеў носік.Гаўрылкін.
3.Разм. Нечакана апынуцца перад кім‑, чым‑н., наткнуцца, наскочыць на каго‑, што‑н. Адразу тры аўтамашыны насунуліся адна на адну.Новікаў.Стаяла такая цемра, што хоць на ваўка насунься.Кірэйчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шу́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Разм.
1. Адразу, адным прыёмам зрабіць што‑н. Каб не давялося потым наракаць на сябе, яна [Юля] тут жа шухнула ў печ з вядра — вуголлі зашыпелі.Гроднеў.// Нечакана, раптоўна паваліцца. Стаяць нязручна, умошчваюся прысесці і чуць не шухнуў вобземлю.С. Александровіч.
2. Хутка абваліцца, асыпацца, спаўзці, з’ехаць куды‑н. Зямля шухнула ў дзірку і ледзь не засыпала мяне.Сачанка.Раптам зверху на яго [Петрыка] шухнула салаш.Гілевіч.
3.Надысці, настаць, прыйсці (пра якую‑н. з’яву, надзею). Пасля свята раптоўна шухнула адліга.Савіцкі.
4. Выехаць, выбыць адкуль‑н. [Галасок:] — Ды яно так і будзе, як Вербец кажа: з сваёю брыгадаю яны заробяць. Горад будуецца. І я прашу вас, таварыш старшыня, прыміце меры, бо ўслед за імі і ўся мая брыгада шухне.Савіцкі.
5. Рэзка, нечакана, з сілай падзьмуць, павеяць. Шухне [вецер], Аж самлееш, на нагах ты, Водар мяты і сасновых смол.Калачынскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
napłynąć
napłyn|ąć
зак.
1. наплыць; нацячы;
łzy ~ęły — слёзы навярнуліся;
2. прыплыць;
wiele okrętów ~ęło — наплыло (прыйшло) многа караблёў;
3.перан. паступіць; надысці;
~ęły ofiary na powodzian — паступілі ахвяраванні для пацярпелых ад паводкі;
4.перан. нахлынуць;
~ęło mnóstwo ludzi — нахлынула мноства людзей
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
наско́чыць, ‑скочу, ‑скочыш, ‑скочыць; зак.
1. З ходу, з разгону наткнуцца на каго‑, што‑н. Адна за адной загарэлася некалькі машын, два танкі наскочылі на міны.Мележ.— Не паспеў ты адысці ад нас, як жняярка наскочыла на камень.Кавалёў.//перан. Нечакана сустрэць каго‑, што‑н., натрапіць на каго‑, што‑н. Наскочыць на засаду. □ У любой вёсцы па гэты бок шашы можна было наскочыць на фашыстаў.Новікаў.У полі, за балотам, танкі наскочылі на варожую абарону.Шамякін.
2. Раптоўна накінуцца, напасці на каго‑н. [Палікар] адным махам наскочыў на фашыста і грукнуў яго вобземлю.Чорны.Жартачкі будуць дрэнныя, калі раз’юшаны звер наскочыць на чалавека.С. Александровіч.
3. Нечакана з’явіцца (прыехаць, прыйсці і пад.). Калі праз гадзіны дзве наскочылі сюды партызаны — Еўнічы дагаралі.Хадкевіч.Раздумваць доўга не было часу — маглі наскочыць з гарнізона.Шахавец.//перан. Раптоўна ўзнікнуць, пачацца і г. д. (пра вецер, мяцеліцу і пад.). Наскочыў мароз. □ З поўначы сівер наскочыў сухі.Купала.
4.Разм. Хутка надысці, настаць (пра час, пару года). За якіх тыдні паўтара пасля Пятра магло наскочыць жніво.Гартны.
•••
Наскочыла каса на каменьгл. каса.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)