наступіць 1, ‑ступлю, ‑ступіш, ‑ступіць; зак.

Ступіць, стаць на каго‑, што‑н. Асцярожна, каб на каго-небудзь не наступіць, [Шура] прабіраецца да месца, адкуль даносяцца галасы. Навуменка. Хай позні чмель гудзе мажорным басам, Разбуджаны расінкаю ўначы. Ты на яго не наступі абцасам, Юнак, з сваёй любоўю ідучы. Пысін.

•••

Мядзведзь на вуха наступіў гл. мядзведзь.

Наступіць на (любімы) мазоль каму — закрануць тое, што асабліва хвалюе каго‑н., выклікае боль, пакуты.

Наступіць на нагу каму — ушчаміць чые‑н. інтарэсы.

наступіць 2, ‑ступіць; зак.

Надысці, настаць. Наступілі халады. Смерць наступіла імгненна. ▪ Наступіла працяглая маўклівая паўза: усе меркаванні і здагадкі ўжо былі выказаны да з’яўлення Шэмета, і цяпер ніхто не адважваўся іх паўтараць. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)