Старава́ць ‘скамячыць’, старава́ны ‘скамечаны’ (Сцяшк. Сл.), ст.-бел. старовати ‘гнясці’ (Ст.-бел. лексікон). Магчыма, звязана чаргаваннем галосных з тор, церці, гл.; параўн. рус. дыял. соста́рить ‘ударыць’, параўн. Варбат, Зб. Вінаградаву₂, 81–82. Параўн. та́рыць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сяўня́ ’сявалка’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., Сцяшк.; паст., Сл. ПЗБ), сяўні́к ’тс’ (слуц., Сл. ПЗБ), сівны́к ’тс’ (Сл. Брэс.), севе́нь ’тс’ (ТС), ст.-бел. севня, севальня ’пасудзіна; адзінка вымярэння сыпкіх рэчываў’ (Ст.-бел. лексікон). Гл. сявалка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

БІБЛІЯТЭ́КА ЦЭНТРА́ЛЬНАЯ НАВУКО́ВАЯ імя Якуба Коласа АН Беларусі.

Засн. 16.2.1925 у Мінску пры Інбелкульце. З рэарганізацыяй Інбелкульта ў АН БССР (1.1.1929) увайшла ў яе склад. У Вял. Айч. вайну разрабавана ням.-фаш. захопнікамі, найб. каштоўная л-ра вывезена ў Германію. Адноўлена ў 1944. Імя Я.​Коласа прысвоена ў 1956. Да 1981 наз. Фундаментальная б-ка імя Я.​Коласа АН БССР. З’яўляецца галаўной у цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэме АН, што аб’ядноўвае 27 б-к пры ін-тах акадэміі. Кніжны фонд — больш за 3 млн. экз. (на 1.1.1996). Абменьваецца навук. л-рай з б-камі і ўстановамі замежных краін. У аддзеле рэдкіх кніг і рукапісаў зберагаюцца пергаменты 16 ст. на бел. мове, кітабы (тэксты на бел. мове арабскай графікай). Сярод старадрукаў кірылаўскага шрыфту «Евангелле вучыцельнае» (Заблудаў, 1569) і «Біблія» (Астрог, 1580—81) І.​Фёдарава, кнігі з друкарні Мамонічаў у Вільні, «Евангелле» (1575), «Новы запавет з Псалтыром» (Еўе, 1611), «Дыёптра» (Магілёў, друкарня Вашчанкаў, 1699), 1-ы слав. слоўнік «Лексікон славянарускі» Памвы Бярынды (Куцейна, 1653), «Катэхізіс» Л.​Зізанія (Гродна, 1788). У калекцыі замежных выданняў 15—18 ст. кнігі з лепшых еўрап. друкарняў, у т. л. інкунабулы: «Сусветная хроніка» Х.​Шэдэля (Нюрнберг, 1493), «Жыццё і вучэнні людзей, якія праславіліся ў філасофіі, выкладзеныя ў дзесяці кнігах» Дыягена Лаэрцкага (Балоння, 1495) і інш. Сабраны бел. фалькл., этнагр. і краязнаўчыя зборнікі 19 ст.; выданні па гісторыі Беларусі рус. і польск. даследчыкаў, энцыклапедычная і даведачная л-ра, бел. кнігі і перыяд. выданні пач. 20 ст., калекцыя зах.-бел. друку. Асобнымі фондамі зберагаюцца б-ка А.​Я.​Багдановіча, П.​Н.​Беркава, П.​Ф.​Глебкі, П.​К.​Панамарэнкі, частка б-кі Радзівілаў; асабістыя архівы Я.​Брыля, М.​Гарэцкага, Ю.​Гаўрука, Глебкі, Я.​Драздовіча, У.​Дубоўкі, Л.​Геніюш, У.​Караткевіча, К.​Крапівы, І.​С.​Краўчанкі, М.​Лынькова, А.​Пальчэўскага, С.​П.​Сахарава, М.​М.​Улашчыка, Я.​Шутовіча і інш. Вядзе навук. і метадычную работу, выдае зборнікі прац па гісторыі кнігі, бібліяграфіі і бібліятэказнаўстве Беларусі, бібліягр. дапаможнікі, у т. л. па навуказнаўстве, гісторыі і інш.

Літ.:

Библиотечное дело и библиография в системе библиотек Академии наук БССР: [Сб. ст.]. Мн., 1976.

М.​П.​Стрыжонак.

Бібліятэка цэнтральная навуковая імя Я.​Коласа АН Беларусі.

т. 3, с. 145

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Скрыпт ‘рукапіс, манускрыпт’ (Гарэц., Др.-Падб.), ст.-бел. скриптъ ‘ліст, пісьмо’ (Ст.-бел. лексікон). Запазычанне з польск. skrypt ‘афіцыйная папера, дакумент; вэксаль’; або непасрэдна з лац. scriptum ‘лінія, рыса; пісьмовае сачыненне, тэкст’ (Варш. сл., 6, 183).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тачы́дла ’тачыльны станок, тачыла’ (Сл. ПЗБ, ЛА, 2), тачы́дло ’тс’ (Сцяц. Сл.; астрав., маст., Сл. ПЗБ; зэльв., слонім., маст., свісл., івац., ЛА, 2), ст.-бел. точыдло ’тс’ (Ст.-бел. лексікон). З польск. toczydło ’прыстасаванне для тачэння’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Растраві́ць ’моцна раздражніць, развярэдзіць’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), растраўля́цца ’расстройвацца, быць у тузе’ (Ян.), сюды ж растра́ўка (растра́вка) ’развярэджанне’, растра́ўца (растра́вца) ’хто расстройвае, разладжвае’ (Нас.), да апошняга параўн. ст.-бел. ростравца ’растратчык’ (Ст.-бел. лексікон). Да травіць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Разво́й ’свабода, прастор’ (Сцяшк.), ст.-бел. развой ’разгляд, вырашэнне (справы)’ (Ст.-бел. лексікон); рус. дыял. разво́й ’размотка, раскручванне’, польск. rozwój ’развіццё’ і пад. Ад разві́ць (гл. развіцца), як разбой (гл.) ад разбіць; відаць самастойныя ўтварэнні ў славянскіх мовах.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Спіра́ць 1 ‘перыць’ (Сцяшк. Сл.; слонім., Сл. ПЗБ). Да перыць, праць з галоснай у ступені падаўжэння.

Спіра́ць 2 ‘спіхваць, зганяць’ (Нас.), ‘сціскаць (ад холаду)’ (шчуч., Сл. ПЗБ), ст.-бел. спирати ‘адвесці ад уладання, пазбавіць правоў’, ‘не пагаджацца, пярэчыць’ (Ст.-бел. лексікон). Паводле Брукнера (442), адбыўся перанос дзеяння з фізічнага ў маральны план, у выніку апошняе значэнне стала пераважаць, параўн. спіра́цца ‘спрачацца, супраціўляцца’ (Нас., Ласт.), ‘вясці слоўную спрэчку’ (Варл.), ст.-бел. спиратися ‘спрачацца, пярэчыць’ (Ст.-бел. лексікон), гл. спор 2. Апошняе значэнне ўжо праславянскае, параўн. укр. спира́тися ‘спрачацца, праяўляць упартасць’, польск. spierać się ‘тс’, ст.-слав. пьрѣниѥ ‘спрэчка’ і інш. Усё да перці, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ража́йны ’урадлівы’ (Сцяшк. Сл.). Відаць, па паходжанні звязана з ст.-бел. рожай ’род, племя; пол, від; пакаленне’ (Ст.-бел. лексікон), параўн. рожай чл҃вчей (XV ст., Карскі, 1, 221), што суадносіцца з польск. rodzaj ’тс’. Да род 1, радзіць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ранко́р ’абурэнне’ (Новы час, 2004, № 10). Са ст.-бел. ранкоръ, ренкоръ ’гнеў, злосць, абурэнне’ (Ст.-бел. лексікон), якое, у сваю чаргу, са ст.-польск. rankor ’гнеў’, згодна з Брукнерам (453), з лац. rancor < rancidius ’аб ёлкім смаку’ няяснага паходжання.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)