Ража́йны ’урадлівы’ (Сцяшк. Сл.). Відаць, па паходжанні звязана з ст.-бел. рожай ’род, племя; пол, від; пакаленне’ (Ст.-бел. лексікон), параўн. рожай чл҃вчей (XV ст., Карскі, 1, 221), што суадносіцца з польск. rodzaj ’тс’. Да род 1, радзіць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)