Ны́двіць ’знемагаць, чахнуць’ (Нас., Яруш., Гарэц.). Утварэнне, аналагічнае да підбіць (гл.), відаць, праз назоўнік ⁺ныдви ад пыдзіць (гл.), параўн. жакей ад мокпуць і пад. Нельга выключаць таксама ўплыў літ. nudvėstiздохнуць, здыхаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́прудзіць ’ачысціць бялізну ад насякомых (Нас.)’, вылудзіцца ’памерці, здохнуць’ (Шат., Бір. Дзярж., Жд., 1). Гл. прудзіць. Адметная семантыка зваротнага дзеяслова, магчыма, развілася пад уплывам вы́пруціцца (гл.); параўн. семантычнае адценне ў Шатэрніка ’памерці, распластаўшыся’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лу́нуць, лу́наць ’раптоўна згінуць, прапасці’ (Мядзв., Яруш., Янк. 2, Мат. Гом., Нас., ТС, Сл. ПЗБ; мсцісл., З нар. сл.), ’паступова згасаць і памерці’ (Касп.; слуц., БНТ, Лег. і пад.), ’памерці, здохнуць’ (івац., Нар. сл.), луну́ць ’знікнуць’ (Сцяшк. Сл.). Укр. н.-валын. лу́нути ’памерці’, рус. смал. лунуть ’памерці, здохнуць’. Да лу́пнуць (гл.), як прасл. kapnǫti < kapati, ці гінуць < gibnǫti.

Луну́ць ’лінуць’ (мазыр., Нар. Гом.). З ⁺лыну́ць, параўн. драг. лыну́тэ ’тс’. Пераход ы > у (як мы́лаусх.-палес. му́ло). Да ліць, ліну́ць (гл.). Гл. таксама Слаўскі, 4, 380–381 — lunąć ’лінуць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Звэ́ндаццаздохнуць’ (Сл. паўн.-зах.). Наўрад ці звязана з ням. Ende ’канец’, як лічаць складальнікі Сл. паўн.-зах., 2, 289: значэнне недакладнае, няясна в. Хутчэй трэба параўнаць вэндзацца ’бадзяцца’ (гл.), якое, магчыма, звязана з wędrować (гл. вандраваць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Апруцяне́ць ’адубець, скарчанець’ (БРС), ’здохнуць, памерці’ (Янк. Мат., Інстр. III), апруця́ць, апруцяне́ць (Янк. Мат.). Выключна беларускае. Утворана па прэфіксальна-суфіксальнай мадэлі ад прыметніка са значэннем ’стаць такім (цвёрдым), як прут’, параўн. адубець, акалець; ледзянець, дзеравянець. Магчыма, эвфемістычная метатэза з атрупянець.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

szlag

м. апаплексічны ўдар;

niech go szlag trafi — каб яму здохнуць!; жыцця б ён не ведаў!

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ВІЯ́Н ((Vian) Барыс) (10.3.1920, г. Віль-д’Аўрэ, Францыя — 23.6.1959),

французскі пісьменнік, музыкант, аўтар і выканаўца песень. Дэбютаваў зб. «Сто санетаў пра каханне» (1941), раманам «Сумятня ў Ардэнах» (1942, выд. 1966). Вылучаюцца раманы «Пена дзён» (1947; аднайм. фантасмагарычная опера Э.​Дзянісава, 1963), «Восень у Пекіне» (1947), п’еса «Усеагульная скуралупня» (паст. 1950). Пад псеўданімам Вернон Салівэн апублікаваў свае раманы «Я прыйду плюнуць на вашы магілы» (1946), «Мёртвыя аднаго колеру» (1947), «Знішчыць усіх вырадкаў» (1948), «Яны не разумеюць, што робяць» (1949), выдаўшы іх за пераклады амер. бестселераў. У 1950 пасля суд. разбору «як перакладчык» Віян абвінавачаны ў «зневажанні нораваў». Аўтар раманаў «Чырвоная трава» (1950), «Сэрцадзёр» (1953), зб. вершаў «Я не хацеў бы здохнуць» (1962), п’есы «Падвячорак генералаў» (паст. 1962), лібрэта опер «Снежны кавалер» (1957, муз. Ж.​Дэлеру) і «Фіеста» (1958, муз. Д.​Міё). Віян распрацаваў прынцыпова новую эстэтыку, якая папярэднічала постмадэрнізму. Пацыфізм і нон-канфармізм Віяна, непрыняцце яго героямі рэлігіі, дзяржавы і працы, геданізм і эскапізм засвоены маладзёжнай контркультурай 1960-х г.

Тв.:

Бел. пер. — Ваўкалак: [Апавяданне] // Французская навела XX ст. Мн., 1992;

Рус. пер. — Мёртвые все одного цвета. М., 1992;

Женщинам не понять. СПб., 1993;

Пена дней. Л., 1994;

Мурашки. М., 1994;

Сердцедер. М., 1994.

Літ.:

Ерофеев В.В. Борис Виан и «мерцаюшая эстетика» // Ерофеев В.В. В лабиринте проклятых вопросов: Эссе. 2 изд. М., 1996.

К.​М.​Міхееў.

т. 4, с. 243

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

акале́ць

1. (замерзнуць) erfreren* vi (s), steif friren* vi (s);

2. (здохнуць) vernden vi (s) strben* vi (s), verrcken vi (s), kreperen vi (s) (разм.)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Ке́ўкнуць1 ’піснуць (пра ката)’ (Нар. лекс.). Гл. кеўкаць.

Ке́ўкнуць2здохнуць, памерці’ (Жыв. сл., Нар. словатв.). Укр. кикнути ’тс’. Паняцце «пагібелі» звязваецца з паняццем «гнутага». Параўн. гінуць і гнуць. Гэта дае падставу выводзіць бел. і ўкр. дзеясловы ад прасл. kyka, літ. kùkis ’гак’ і інш. (ЕСУМ, 2, 431). Параўн. таксама звонкі варыянт гегнуць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скандры́чыцца ‘памерці, здохнуць’ (Бяльк., Юрч. Вытв.), таксама сканды́чыць ‘звесці са свету, замарыць’, сканды́чыцца ‘кончыць жыццё ў муках’ (Нас.). Рус. смаг., бранск скандры́читься ‘акалець (памерці)’; параўн. таксама рус. пск., цвяр. кандрычить ‘біць’, смаг. ‘здзекавацца, мучыць’ (гл. кандрычка). Фасмер (3, 632) ставіць пытанне аб магчымай сувязі з кондрашка ‘апаплексічны ўдар’, якое, відаць, па прычыне табу ад уласнага імя Кондратий (Фасмер, 2, 310).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)