Звэ́ндацца ’здохнуць’ (Сл. паўн.-зах.). Наўрад ці звязана з ням. Ende ’канец’, як лічаць складальнікі Сл. паўн.-зах., 2, 289: значэнне недакладнае, няясна в. Хутчэй трэба параўнаць вэндзацца ’бадзяцца’ (гл.), якое, магчыма, звязана з wędrować (гл. вандраваць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)