1. Прасвідраваны ў горным масіве цыліндрычны канал, у які закладваецца зарад выбуховага рэчыва для ўзрыву горнай пароды. Стукаў-пастукваў [дзядок] ад рання да мораку, Выдзеўбаў шнур і засыпаў туды Ладны зарад самаробнага пораху.Лужанін.
2. У металургіі — адтуліна ў горне шахтавай печы, праз якую выпускаюць прадукты плаўлення.
[Ням. Spur.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
крамянёўка, ‑і, ДМ ‑нёўцы; Рмн. ‑нёвак, ж.
Даўнейшая стрэльба, у якой зарад запальваўся ад удару крэсіва аб крэмень.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэалісты́чнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць рэалістычнага. Рэалістычнасць апісання. □ Пры ўсёй рэалістычнасці тэндэнцый, «прадметнасці», «рэчавасці» паэзія Коласа нясе .. немалы зарад рамантычнасці.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
разрыўны́, ‑ая, ‑ое.
Які разрываецца ад удару. Разрыўны зарад. □ Камандзіру разведкі, Адаму Бухаўцу, разрыўною куляй адбіла ў запясці правую руку.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Нася́дваць ’псавацца’: Вочы насядваюць ад курынай слепаты (дзятл., Сл. ПЗБ). Да сядаць, сесці ’аслабнуць, згубіць энергію, вастрыню’, параўн. зрок сеў, сучаснае сеў акамулятар ’страціў зарад’ і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
разрадзі́цца¹, 1 і 2 ас. не ўжыв., -дзіцца; зак.
1. Стаць разраджаным (пра агнястрэльную зброю).
2. Страціць электрычны зарад.
Электрычная батарэя разрадзілася.
3.перан. Пра адносіны, абстаноўку: перастаць быць напружаным, стаць спакайнейшым.
Абстаноўка разрадзілася.
|| незак.разраджа́цца, -а́ецца.
|| наз.разра́д, -у, М -дзе, м.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
LádungIf -, -en
1) груз
2) нагру́зка
3) вайск.зара́д, ладу́нак;
gebállte ~ звя́зак ручны́х грана́т
4) эл.зара́д
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
НАПРУ́ЖАНАСЦЬ ЭЛЕКТРЫ́ЧНАГА ПО́ЛЯ,
вектарная фіз. велічыня, якая характарызуе сілавое ўздзеянне поля на эл. зараджаныя часціцы і целы, што знаходзяцца ў ім. Вызначаецца адносінамі сілы , якая дзейнічае з боку поля на ўнесены ў яго дадатны пробны зарад q0, да абс. значэння гэтага зараду:
. Зарад q0 павінен быць дастаткова малым, каб яго ўнясенне ў даследаванае поле не выклікала змен значэнняў і размеркавання ў прасторы зарадаў, якія стварылі дадзенае поле. Адзінка Н.э.п. ў СІ — вольт на метр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПОЛІЭЛЕКТРАЛІ́ТЫ,
палімеры, макрамалекулы якіх маюць іанагенныя групы. Адрозніваюць полікіслоты, поліасновы і поліамфаліты (маюць кіслотныя і асноўныя групы адначасова). Поліамфалітамі з’яўляюцца бялкі і нуклеінавыя кіслоты. Бываюць лінейныя і прасторава сшытыя (гл.Іонаабменныя смолы).
У растворы макрамалекула П. — полііон, акружаны эквівалентнай колькасцю процііонаў, памеры якіх значна (на некалькі парадкаў) меншыя за памеры полііона. Моцныя П. (напр., полівінілсульфакіслата) у водных растворах цалкам іанізаваныя, зарад слабых П. (напр., поліакрылавай к-ты) залежыць ад pH раствору. Сумарны зарад поліамфалітаў пры змяненні pH раствору можа мяняць знак (значэнне pH, пры якім зарад роўны нулю, наз. ізаэлектрычным пунктам). Наяўнасцю электрастатычных узаемадзеянняў (адштурхоўвання аднайменна зараджаных груп у макрамалекуле і прыцяжэння нізкамалекулярных процііонаў да полііона) абумоўлена адрозненне ўласцівасцей раствораў П. ад уласцівасцей раствораў неіанагенных палімераў і нізкамалекулярных электралітаў. Выкарыстоўваюць П. ў якасці іанітаў, як флакулянты пры абагачэнні мінер. сыравіны, стабілізатары калоідных сістэм у харч. і парфумернай прам-сці, дабаўкі да паверхневаактыўных рэчываў і інш.