Траката́ць (троко́чэ) ’стракатаць (пра сароку)’ (ельск., ЛА, 1). Да страката́ць (гл.), якое заснавана на гукаперайманні.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Е́ЛЬСКІ КРАЯЗНА́ЎЧЫ МУЗЕ́Й Ад крыты ў 1966 у г. Ельск Гомельскай вобл. як музей нар. славы, з 1976 краязнаўчы. Пл. экспазіцыі 103 м², каля 3 тыс. адзінак асн. фонду (1997). Сярод экспанатаў дакументы і матэрыялы пра падзеі рэвалюцыі 1905—09, грамадз. вайны 1919—21, этнагр. калекцыі, прадметы побыту сялян канца 19 — пач. 20 ст., нар. касцюмы, посцілкі, карціны самадз. мастака М.​Засінца. У экспазіцыі, прысвечанай Вял. Айч. вайне, матэрыялы пра абарончыя баі ў раёне, дзейнасць Ельскага патрыятычнага падполля, Ельскую аперацыю 1943, пра партызана славака Я.Налепку, пра злачынствы фашыстаў на тэр. раёна, карта-схема вызвалення Ельска ад ням.-фаш. захопнікаў. Адлюстравана аднаўленне і развіццё нар. гаспадаркі і культуры ў пасляваен. перыяд.

В.​С.​Антропава.

т. 6, с. 388

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАЛІ́НКАВІЦКА-МАЗЫ́РСКАЯ АПЕРА́ЦЫЯ 1944,

наступальная аперацыя войск левага крыла Бел. фронту (камандуючы ген. арміі К.​К.​Ракасоўскі) 8 студз. — 8 лютага ў Вял. Айч. вайну. Удзельнічалі 61-я, 65, 16-я паветр. арміі ва ўзаемадзеянні з партызанамі Гомельскага, Мінскага і Палескага злучэнняў. Задача аперацыі: разбіць калінкавіцка-мазырскую групоўку ворага, стварыць плацдарм для наступлення ў напрамку Бабруйск—Мінск, часткай сіл — уздоўж р. Прыпяць на Лунінец. У ходзе аперацыі вызвалены Даманавічы (8 студз.), Ельск (11 студз.), Калінкавічы і Мазыр (14 студз.), Азарычы (20 студз.), Лельчыцы (23 студз.); сав. войскі прасунуліся на 60 км, адкінулі праціўніка да р. Пціч і ў раён Петрыкава, нанеслі ворагу значныя страты. 21 злучэнню і часці нададзены ганаровыя найменні «Калінкавіцкіх», 18 — «Мазырскіх».

т. 7, с. 468

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Камяні́чка ’майнік двухлісты, Majanthenum bifolium L.’ (ельск., Жыв. сл.), да каманіца 2 (гл.). Назва паводле падабенства з касцяніцамі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Капу́цік ’расянка, Drosera rotundifolia L.’ (ельск. Жыв. сл.). Відавочна, з капыцік < капыт. Матывацыя: паводле падабенства круглых лістоў да капыта.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мачольнік ’вехаць’ (хойн., ельск., Мат. Гом.). Да мача́ла 1. Нязвыклым з’яўляецца ‑о‑ ў суфіксе (аб гэтым Карскі, 1, 98–99).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лапаткава́ць ’паглыбляць барозны для сцёку вады пасля сяўбы жыта’ (Жд. 1), ельск. ’спускаць ваду з града ў’ (Выг.). Да лапата (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пінчу́к ’высокі чыгун, пабелены знутры, з адной ручкай, стаўбун’ (ельск., З нар. сп.). Відаць, да уласнай назвы Шпек, у рэгіёне якога рабілі такія чыгуны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ля́мты ’стужкі ці вузкія палоскі матэрыялу, нашытыя ў некалькі радоў на спадніцы’ (ельск., Хрэст. дыял.). У выніку кантамінацыі лексем ля́мка ’аблямоўка, палоска тканіны’ і ле́нты ’стужкі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мярва́ 1, мэрва́, мерва́ ’іл’ (Нікан.; лельч., Нар. лекс.). Да ме́рва 1.

*Мярва́ 2, ельск., нараўл., браг. мерва́ ’памяты, зблытаны лён’ (ЛАПП). Да ме́рва 2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)