Е́льск

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. Е́льск
Р. Е́льска
Д. Е́льску
В. Е́льск
Т. Е́льскам
М. Е́льску

Крыніцы: krapivabr2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

Ельск м., г. Ельск

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ельск г.п. Ельск, род. Е́льска м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пра́вілка ’распорка’ (жлоб., ельск., Мат. Гом.). Да правіла (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́нгель ’гаршчок (вялікі)’ (ельск., Мат. Гом.). З рондаль (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Відрына ’адрына’ (ельск., Мат. Гом.). Запазычана, відаць, з укр. *відрына.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пэ́мкнуць экспр. ’пекануць, ляснуць’ (ельск., Мат. Гом.). Імітатыўны дзеяслоў (параўн. пэнснуць, пэрнуць і пад.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Траката́ць (троко́чэ) ’стракатаць (пра сароку)’ (ельск., ЛА, 1). Да страката́ць (гл.), якое заснавана на гукаперайманні.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Камяні́чка ’майнік двухлісты, Majanthenum bifolium L.’ (ельск., Жыв. сл.), да каманіца2 (гл.). Назва паводле падабенства з касцяніцамі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Капу́цік ’расянка, Drosera rotundifolia L.’ (ельск. Жыв. сл.). Відавочна, з капыцік < капыт. Матывацыя: паводле падабенства круглых лістоў да капыта.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)