Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
няха́й, часц. і злуч.
1.часц. Утварае загадны лад дзеяслова са знач. загаду, неабходнасці, заахвочвання.
Н. працуюць.
Н. звіняць з расою косы.
2.часц. У спалучэнні з часціцай «бы» выражае дапушчэнне з адценнем пажадання магчымасці дзеяння, якое не адбылося.
Н. бы самі так папрацавалі.
3.часц. У сказах з дзеясловамі загаднага ладу ўзмацняе пажаданне (разм.).
Н. ты згары!
4.злуч. уступальны. Хоць; нягледзячы на тое, што.
Задача н. цяжкая, але выканальная.
◊
Няхай бог крые (мінуе, ратуе, бароніць) (разм.) — ужыв. як пажаданне пазбаўлення ад чаго-н. непрыемнага.
Няхай яго (яе, іх, цябе, вас) немач (разм.) — праклён са знач. «чорт яго (яе, іх, цябе, вас) бяры».
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
dürfen*vi
1) магчы́, мець пра́ва;
man darf мо́жна, дазво́лена;
man darf nicht не́льга, не дазво́лена
2) перадае дапушчэнне: er dürfte sich geírrt háben ён му́сіць [ма́быць, напэўна] памылі́ўся
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Жу́чыць ’дакараць’ (Нас., Сл. паўн.-зах.). Рус.жу́чить ’тс’. Параўн. серб.-харв.жу̏чити, жу́чити ’рабіць горкім, мучыць’ (відаць, ад жу̑ч ’жоўць, злосць’). Праабражэнскі (1, 239) звязваў жучить з жгут, што неверагодна. Мала верагодна і дапушчэнне Фасмера (2, 68) пра сувязь з жуда, жуткий. Шанскі (1, Д, Е, Ж, 301, ЭИРЯ, 3, 65) лічыць звязаным з рус.дыял.жук ’сварка, шум’ (у СРНГ не зафіксавана) і жу́ка́ть ’дакараць, спрачацца, сварыцца, гаварыць ціха’. Гэта этымалогія мае больш падстаў. Ці не з польск.zuczyć ’навучыць’ (у рус. тады з бел.)?
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
theory[ˈθɪəri]n.
1. тэо́рыя;
a coherent theory паслядо́ўная тэо́рыя;
essays in theory тэарэты́чныя на́рысы;
falsify a theory фальсіфікава́ць тэо́рыю;
It sounds fine in theory, but will it work? Гэта добра гучыць тэарэтычна, але ці будзе напраўду працаваць?
What’s your theory of the case? Што вы думаеце на гэты конт?
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
КАСМАЛО́ГІЯ (ад космас + ...логія),
вучэнне пра Сусвет як адзінае цэлае і пра ўсю ахопленую назіраннямі вобласць свету як яго частку. Вывучае пытанні размеркавання і руху матэрыі ў прасторы, развіцця фіз. карціны Сусвету, геам. ўласцівасці прасторы-часу; яе развіццё звязана са стварэннем агульнай тэорыі адноснасці (1915; гл.Адноснасці тэорыя). Развівалася як раздзел астраноміі, сучасная К. выкарыстоўвае законы фізікі, астрафізікі, а таксама агульныя палажэнні філасофіі.
Грунтуецца на аднародных і ізатропных мадэлях, прапанаваных А.Фрыдманам (1922, 1924), у якіх выкарыстоўваецца дапушчэнне: у Сусвеце няма якіх-н. вылучаных пунктаў і напрамкаў. Асноўны вывад тэорыі Фрыдмана: Сусвет не застаецца нязменным у часе, ён расшыраецца або сціскаецца. Чырвонае зрушэнне ў спектрах далёкіх галактык сведчыць пра расшырэнне Сусвету (амер. астраном Э.Хабл, 1929). З улікам назіральных даных працягласць касмалагічнага расшырэння 10—20 млрд. гадоў. Адкрыццё рэліктавага цеплавога выпрамянення з абс. т-рай 2,7 К (1965) пацвярджае «гарачую» мадэль Сусвету, паводле якой у пачатку касмалагічнага расшырэння шчыльнасць энергіі (масы) і т-ра мелі экстрэмальна вял. значэнні. Геам. ўласцівасці прасторы залежаць ад сярэдняй шчыльнасці масы р: у залежнасці ад таго ρ > ρk ці ρ < ρk дзе ρk~ 10−28кг/м³ — крытычная шчыльнасць, трохмерная прастора мае дадатную ці адмоўную крывізну, а яе аб’ём канечны («закрытая» мадэль) ці бесканечны («адкрытая» мадэль); пры ρ=ρk — плоская мадэль. Характар эвалюцыі залежыць ад тыпу мадэлі. Паводле існуючых ацэнак ρ~ρχ. К. вывучае фіз. працэсы на розных этапах касмалагічнага расшырэння. Тэарэтычна растлумачана ўтварэнне хім. элементаў, а таксама ўзнікненне буйнамаштабнай структуры (галактык) у Сусвеце. На аснове выкарыстання адзіных мадэлей у фізіцы элементарных часціц для апісання працэсаў у першыя імгненні касмалагічнага расшырэння прапанаваны інфляцыйны касмалагічны сцэнарый, які дае магчымасць растлумачыць шэраг праблем (аднароднасць, ізатрапію Сусвету і інш.). Адна з важнейшых праблем — праблема касмалагічнай сінгулярнасці — чакае свайго вырашэння. Нягледзячы на паспяховае развіццё тэорыі «ранняга» Сусвету, стварэнне канчатковага касмалагічнага сцэнарыя — справа будучага.
Літ.:
Зельдович Я.Б., Новиков И.Д. Строение и эволюция Вселенной. М., 1975;
Вайнберг С. Первые три минуты: Современный взгляд на происхождение Вселенной: Пер. с англ.М., 1981;
Линде А.Д. Физика элементарных частиц и инфляционная космология. М., 1990;
Minkevich A.V. Problem of cosmological singularity and gauge theories of gravitation // Acta Physica. Polonica B. 1998. Vol. 29, № 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
По́смык1 ’прыстасаванне з жэрдак для пашырэння плошчы саней’ (лід., Сл. ПЗБ), ст.-бел.посмыкь ’тоўстая жэрдка’ (1679 г.). польск.posmyk ’шост. жэрдка, высокі прамы ствол дрэва’, элемент розных прыстасаванняў — бараны, драбінаў’, ст.-польск.posmyk ’тоўстая жэрдка’. Дапушчэнне запазычання з польск.posmyk (з XVII ст.) (Булыка, Лекс. запазыч., 98; Запазыч., 254) не мае падстаў. Да смыкаць (гл.).
*По́смык2, посмук ’вязка лазовай кары (на лапці)’ (ТС), укр.посмик ’вяроўка са ствала маладога дрэва, якою барана прывязваецца да ворчыка і патромкаў’, польск.posmyk, posmycz ’прывязь, павадок’. Да насмыкаць ’абадраць, наскубеш’, смыкаць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Галлё ’галіны, хвораст’ (БРС, Шат., Касп., Нас., Бяльк., Сцяшк. МГ), таксама го́лле ’тс’ (Касп.). Дакладна адпавядае ўкр.гілля́ (зборн. наз., н. р.). Бел. і ўкр. словы Фасмер (1, 434) параўноўвае з рус.дыял.голья́ ’галіна, сук’ (ж. р., адз. л.!) і далей са славен.gȏl ’ачышчаны ад сучкоў ствол маладога дрэва’, чэш.hůl ’палка, галіна’. Далей бачаць сувязь з галу́за ’галінка’ і да т. п. Больш пераконвае дапушчэнне, сувязі прама з *golъ ’голы; ачышчаны ад лісця’. Тады *golьje — гэта проста зборны назоўнік з першасным значэннем ’голыя галінкі’. У рус. мове голья, магчыма, са старога гольё (н. р., зборн. наз.)
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Апры́склівы (априскливый) ’запальчывы, капрызны, упарты’ (Яруш., Нас.); апры́сак ’упарты, капрызны’ (Гарэц., Нас.); апры́скліва (Др.-Падб., Гарэц.), апры́склівасць ’запальчывасць’ (Яруш.). Рус.дыял.зах.опрыснуть ’ускіпець’ (пераноснае), опрыскливый ’запальчывы’, укр.оприскливый ’тс’, з оприском ’запальчыва’, польск.opryskliwy ’запальчывы’. Для ўзнікнення пераноснага значэння дзеяслова (суф. ‑лів‑ звычайна далучаецца да дзеяслоўных асноў) важна польск.pryskać ламацца, разлятацца, лопацца на дробныя кавалкі’ і перан. ’лопнуць’ (аб надзеі, настроі і г. д.), адкуль недалёка і да ’лопнуць’ (аб спакоі, цярпенні), ’ускіпець’. Наяўнасць заходнерускага дзеяслова опрыснуть, беларускіх, украінскіх бяссуфіксных назоўнікаў робіць непатрэбным, хаця і не выключае дапушчэнне аб запазычанні з польскай мовы. Словы маглі ўтварыцца на захадзе ўсходнеславянскай тэрыторыі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жэ́рліца ’рыбалоўная снасць’. Рус.літ.жерли́ца, дыял.же́рлица, же́рли́ка ’тс’, укр.жерлига ’вялікая вуда’ (Грынч.). Фасмер (2, 49) і Шанскі (Д, Е, Ж, 284) развіваюць дапушчэнне Праабражэнскага (1, 229) аб паходжанні ад жерло са знач. ’горла’ (таго ж кораня) або ’вуда для лоўлі з жыўцом’ ад жэрці з суф. ‑ла (< *‑dlo), улічваючы жор ’час, калі добра бярэцца рыба’. Аднак і пры гэтых тлумачэннях не зусім ясная варыянтная суфіксацыя, а семантыка патрабуе далейшых удакладненняў і пацвярджэнняў. Трэба ўлічыць, што часцей назвы прадметаў на ‑іца ад прыметнікаў (параўн. пале́гліца ’палеглая пшаніца’, кру́гліца ’круглая ніва’, гл. Сцяц., Афікс. наз., 110–111).