дапушчэ́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. дапушчэ́нне дапушчэ́нні
Р. дапушчэ́ння дапушчэ́нняў
Д. дапушчэ́нню дапушчэ́нням
В. дапушчэ́нне дапушчэ́нні
Т. дапушчэ́ннем дапушчэ́ннямі
М. дапушчэ́нні дапушчэ́ннях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

дапушчэ́нне ср. допуще́ние; предположе́ние; см. дапусці́ць 1

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дапушчэ́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле дзеясл. дапускаць — дапусціць (у 1, 2 і 3 знач.).

2. Меркаванне, гіпотэза.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дапусці́ць, -пушчу́, -пу́сціш, -пу́сціць; -пу́шчаны; зак.

1. каго (што) да каго-чаго. Дазволіць каму-н. удзельнічаць у чым-н. або мець доступ куды-н.

Д. да экзаменаў.

Д. да работы.

2. што. Зрабіць што-н. міжвольна.

Д. памылку.

3. Дазволіць што-н. зрабіць, чаму-н. адбыцца.

4. Палічыць за магчымае, верагоднае.

Не магу нават думкі такой д.

5. Прыладзіць, прыгнаць што-н. да чаго-н.

Д. дзверы да вушака.

Д. аконную раму.

|| незак. дапуска́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. дапушчэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

меркава́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

1. Думка, погляд.

Слушнае м.

2. Разлік, дапушчэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уступа́льны, -ая, -ае.

У граматыцы: які выражае ўступку, дапушчэнне, процілеглую ўмову.

У. злучнік.

У. даданы сказ.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наця́жка, -і, ДМ -жцы, ж.

1. гл. нацягнуць.

2. Неправамернае дапушчэнне чаго-н.

Паставіць ацэнку з нацяжкай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пастула́т, -а, Ма́це, мн. -ы, -аў, м.

У матэматыцы, логіцы: зыходнае палажэнне, дапушчэнне, якое прымаецца без доказу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

допуще́ние в разн. знач. дапушчэ́нне, -ння ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

загі́б, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Загнутае месца, выгін.

З. ліста.

З. ракі.

2. перан. Дапушчэнне шкодных крайнасцей у ажыццяўленні чаго-н.

Левы з.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)