◎ По́смык 1 ’прыстасаванне з жэрдак для пашырэння плошчы саней’ (лід., Сл. ПЗБ), ст.-бел. посмыкь ’тоўстая жэрдка’ (1679 г.). польск. posmyk ’шост. жэрдка, высокі прамы ствол дрэва’, элемент розных прыстасаванняў — бараны, драбінаў’, ст.-польск. posmyk ’тоўстая жэрдка’. Дапушчэнне запазычання з польск. posmyk (з XVII ст.) (Булыка, Лекс. запазыч., 98; Запазыч., 254) не мае падстаў. Да смыкаць (гл.).
◎ *По́смык 2, посмук ’вязка лазовай кары (на лапці)’ (ТС), укр. посмик ’вяроўка са ствала маладога дрэва, якою барана прывязваецца да ворчыка і патромкаў’, польск. posmyk, posmycz ’прывязь, павадок’. Да насмыкаць ’абадраць, наскубеш’, смыкаць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)